Анатоль Іванавіч Алай
| Анатоль Іванавіч Алай | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1940 |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | рэжысёр, сцэнарыст, кінааператар |
| Узнагароды | |
Анатоль Іванавіч Алай (руск.: Анатолий Иванович Алай, нар. 1940, Мінск) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст і кінааператар. Народны артыст Беларусі (2017), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2008)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся Анатоль у 1940 годзе ў горадзе Мінск. У 1973 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[2]. На «Беларусьфільме» ён з’явіўся ў 1961 годзе[3]. Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР[4]. Напісаў кнігу «Сустрэчы на ўсё жыццё: запіскі кінааператара»[5].
Бацька
[правіць | правіць зыходнік]Амаль усё сваё жыццё Анатоль жыў без свайго бацькі — Івана Аляксеевіча Алая[6]. Калі Анатолю было ўсяго 8 месяцаў яго бацька пайшоў на фронт. 2 ліпеня 1941 года Бацька Анатоля трапіў у палон пад Стоўбцамі — і больш пра яго нічога не было вядома. Усё сваё жыццё Анатоль прысвяціў пошуку свайго бацькі. У якім горадзе б ён не быў увесь час заходзіў у рэдакцыі, прасіў раздрукаваць адзіную рэч якая ў яго засталося ад бацькі — фатаграфію. На вуліцах пастаянна пытаўся ў людзей: «Ці не ведаеце вы такога чалавека?» І ўсё ж такі цуд адбыўся, у дрэздэнскім аб’яднанні «Саксонскія мемарыялы» знайшліся звесткі пра бацьку. Па гэтай гісторыі Анатоль зняў фільм пад назвай «Чорны крумкач»[7]. Гэты фільм паглядзела больш за 300 тысяч чалавек.
Аператарскія працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1974 — «Фільм даўжынёю ў паўстагоддзя»
- 1980 — «Хроніка знаходжання на зямлі»
- 1981 — «Дзевяноста шостая восень»
Рэжысёрскія працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1988 — «Не плачце пра мяне…»
- 1990 — «Марынеска»
- 1992 — «Чорная дарога»
- 2003 — «Гастэла»
- 2006 — «Чарнобыльскі крыж»
- 2017 — «Чорны крумкач»
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат літаратурных прэмій імя Алеся Адамовіча[8];
- Лаўрэат прэміі імя Рамана Кармэна[8];
- Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[8];
- Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2006)[9][10];
- Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2019-2020 гады[11][12];
- Уладальнік вышэйшай узнагароды нацыянальнага кіно-залатога медаля Юрыя Тарыча[8];
- Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі;
- Народны артыст Беларусі (2017)[13];
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2008)[2][8][14].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лукашенко: необходимо активнее популяризировать национальные достижения в разных сферах (руск.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (6 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
- 1 2 Народные поэты, писатели, артисты, заслуженные деятели (руск.). bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 28 мая 2020.
- ↑ Ирина ОВСЕПЬЯН. Номинант Государственной премии в области культуры и искусства документалист Анатолий Алай вспоминает самые счастливые минуты в жизни (руск.). www.sb.by (24 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
- ↑ Алай, Анатолий Иванович — RuData.ru (руск.). www.rudata.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
- ↑ Анатолий Алай. Встречи на всю жизнь: записки кинооператора. — Беларусь, 1989. — 234 с. — ISBN 978-5-338-00269-8. Архівавана 12 ліпеня 2020 года.
- ↑ Комсомольская правда | Сайт «Комсомольской правды». Режиссер-кинодокументалист Анатолий АЛАЙ: От съемок в Чернобыле меня отстранили и вычли деньги за пленку (руск.)(недаступная спасылка). KP.BY - сайт «Комсомольской правды» (8 сакавіка 2007). Праверана 12 ліпеня 2020.
- ↑ Режиссер Анатолий Алай – о своих фильмах, запретных темах и об отце, которого он искал всю жизнь (руск.). SB.BY (30 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
- 1 2 3 4 5 Премия раздора: чтобы добиться права на съемку фильма, Анатолию Алаю(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Праверана 28 мая 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 2006 года № 3 «О присуждении специальных премий Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства 2005 года». Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2022. Праверана 8 верасня 2022.
- ↑ ГНИЛОЗУБ Вера Васильевна. «Я пришел в кино, чтобы найти пропавшего на войне отца» (руск.). www.sb.by (18 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
- ↑ Названы лауреаты премии Союзного государства в области литературы и искусства за 2019-2020 годы. Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
- ↑ Без Виктора Бабарикина. Названы лауреаты премии Союзного государства (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 12 ліпеня 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 20 июня 2017 года № 218 «О награждении». Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 14 сакавіка 2021.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 15 мая 2008 года № 275 «О награждении государственными наградами Республики Беларусь». Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2023. Праверана 6 лютага 2021.