Анатоль Іванавіч Банкузаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іванавіч Банкузаў
Дата нараджэння 15 студзеня 1917(1917-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1980(1980-05-23) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 5-я гвардзейская стралковая Гарадоцкая ордэна Леніна Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 11-я гвардзейская армія, 3-ці Беларускі фронт
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені Ордэн Кутузава III ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Анатоль Іванавіч Ба́нкузаў (15 студзеня 1921[1], в. Мхінічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь — 28 мая 1980) — савецкі военачальнік, камандзір 17-га гвардзейскага ордэна Суворава стралковага палка, 5-я гвардзейская стралковая Гарадоцкая ордэна Леніна Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 11-й гвардзейскай арміі, 3-га Беларускага фронту, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Іванавіч Банкузаў нарадзіўся ў сям'і служачага. Па нацыянальнасці — беларус. Скончыўшы сярэднюю школу, Банкузаў паступіў вучыцца ў Саратаўскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

У 1938 годзе Банкузаў быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, у складзе якой прымаў удзел у савецка-фінскай вайне[1]. У 1940 годзе Банкузаў скончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча ў 1940 годзе.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, Банкузаў змагаўся на Карэльскім, Заходнім, Бранскам, Калінінскім, 2-м і 1-м Прыбалтыйскіх і 3-м Беларускім франтах. Падчас службы Банкузаў паслядоўна займаў пасады камандзіра стралковага ўзвода, роты, начальніка штаба стралковага палка. 6 лютага 1944 года Банкузаў быў прызначаны камандзірам 17-га гвардзейскага стралковага палка.

Анатоль Банкузаў прымаў непасрэдны ўдзел у абароне Ленінграда, Петразаводска, Мурманска; у вызваленні гарадоў Вязьмы, Невеля, Оршы, Гарадка, Барысава, Мінска, Ліды[1]. Падчас штурму Кёнігсберга пад камандаваннем падпалкоўніка Банкузава амаль без страт фарсіраваў два рукавы ракі Прэгель, злучыўшыся з войскамі 50-й арміі ў раёне вежы «Дона».

Полк пад камандаваннем гвардыі падпалкоўніка Банкузава вызначыўся пры штурме горада-крэпасці і ваенна-марской базы Пілау[1] і пры фарсіраванні праліва Зеяціф, які злучае Балтыйскае мора з залівам Фрышэс-Хаф (цяпер Калінінградскі заліў) і баі на плацдарме касы Фрышэ-Нярунг[2]. Камандзір 17-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі падпалкоўнік Банкузаў умела арганізаваў фарсіраванне палка праз праліў Зеяціф. Рашучыя дзеянняў 17-га гвардзейскага стралковага палка спрыялі разгрому праціўніка на касе Фрыш-Нярунг і капітуляцыі больш за 6000 нямецкіх салдат і афіцэраў. За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні праліва Зеяціф і высадцы дэсанта на касу Фрыше-Нярунг, Банкузаву Анатолю Іванавічу і 11 гвардзейцам з яго палка, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза ў тым ліку 8 ​​Герояў з 3-га батальёна гв. маёра Дарафеева А. В.[3].

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе Анатоль Іванавіч Банкузаў скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ[1]. Камандаваў 1-й гвардзейскай стралковай Маскоўска-Мінскай ордэна Леніна, Чырванасцяжнай, ордэнаў Суворава, Кутузава дывізіяй. У 1953 годзе генерал-маёр Банкузаў выйшаў у запас, пасля чаго жыў і працаваў у Маскве.

У 1962 выйшаў у адстаўку[1].

25 мая 1980 года Анатоль Іванавіч Банкузаў сканаў. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 1).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Банкузов Анатолий Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 39. — 737 с.
  2. Военная история Пиллау
  3. Іншымі ўзнагароджанымі аднапалчанамі Банкузава сталі гв. радавы Міхаіл Іванавіч Гаўрылаў — стралок; — гв. малодшы сяржант Мікалай Мікалаевіч Дзёмін — наводчык гарматы; — гв. малодшы сяржант Васіль Аляксандравіч Яромушкін — Камсорг батальёна; — гв. старэйшы лейтэнант Сцяпан Якаўлевіч Няхаенка — камандзір 7-й роты; — гв. старэйшы лейтэнант Васіль Мікітавіч Панкратаў — намеснік камандзіра батальёна па палітычнай частцы; — гв. малодшы лейтэнант Аляксандр Іванавіч Сувораў — камандзір мінамётнага ўзвода; — гв. капітан Леанід Захаравіч Чугуеўскі — намеснік камандзіра батальёна; — гв. малодшы лейтэнант Іван Паўлавіч Шыцікаў — парторг батальёна. А камандзір 3-га стралковага батальёна гвардыі маёр Анатоль Васільевіч Дарафееў атрымаў званне Героя Расійскай Федэрацыі ў 1995 годзе

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]