Анатоль Іванавіч Гармаза
Анатоль Іванавіч Гармаза | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба |
Анатоль Іванавіч Гармаза (10 лютага 1955, в. Навасады, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 1987 г. Віцебскі педагагічны інстытут імя Кірава, мастацка-графічны факультэт. З 1978 г. літсупрацоўнік часопіса «Вожык», з 1984 г. па 1995 г. працаваў галоўным мастаком гэтага часопіса, з лістапада 1995 г. шэф-рэдактар газеты «Пікнік». Аформіў шмат кніжак, у тым ліку школьныя падручнікі, персанальныя кнігі карыкатур, кнігі для дзяцей. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Белорусская нива», «Беларускі час», а таксама ў замежных выданнях. Удзельнік рэспубліканскіх і замежных выставак, кожны год прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай выстаўцы карыкатуры ў Турцыі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гармаза Анатоль Іванавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 614. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.