Перайсці да зместу

Анатоль Іванавіч Мурашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іванавіч Мурашка
Дата нараджэння 29 красавіка 1927(1927-04-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1990(1990-03-17) (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Анатоль Іванавіч Мурашка (29 красавіка 1927, в. Беразіно, Бягомльскі раён, Менская акруга18 сакавіка 1990) — беларускі спецыяліст у галіне меліярацыі і воднай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974). Акадэмік УАСГНІЛ (1982, у 1983—1986 — акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення).

Нарадзіўся 29 красавіка 1927 года ў в. Беразіно (цяпер — Докшыцкі раён Віцебскай вобласці).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (гідратэхнічны факультэт, 1955), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1960).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1955—1957, кафедра будаўнічай механікі, асістэнт), Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1961—1983, малодшы навуковы супрацоўнік, з 1966 — загадчык лабараторыі пластмасс і шкломатэрыялаў), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1983, дырэктар).

Навуковыя інтарэсы: прынцыпы і метады асушэння балот і пераўвільготненых зямель з выкарыстаннем палімерных і інш. матэрыялаў; праблемы прыродакарыстання.

  • Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1974).
  • Основы проектирования, расчетов и строительства горизонтального пластмассового дренажа в Белорусской ССР : автореферат диссертации … доктора технических наук : 06.531 / А. И. Мурашко. — Москва, 1971.
  • Исследование осадки торфяной залежи под влиянием ее осушения : автореферат диссертации … кандидата технических наук / А. И. Мурашко. — Минск, 1961.
  • Аб асяданні паверхні балот у часе / А. І. Мурашка // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1960. — № 4. — С. 118—123.

Зноскі

  • Мурашка Анатоль Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 7. Манцякі — Паддубічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1973. — С. 317.  608 с.: іл., карты.
  • Мурашка Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 32. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Мурашко Анатолий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 266.
  • Мурашко Анатолий Иванович (к 90-летию со дня рождения) // Мелиорация. — 2017. — № 2. — С. 70—71.