Анатоль Іванавіч Нічкасаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Іванавіч Нічкасаў
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
29 снежня 2010 — 10 верасня 2013
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандр Селязнёў
Пераемнік: Анатоль Чорны
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат
Месца працы:
Нараджэнне: 19 чэрвеня 1955(1955-06-19) (64 гады)
 
Узнагароды:

Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь Ганаровы будаўнік Расійскай Федэрацыі

Анато́ль Іва́навіч Нічка́саў (19 чэрвеня 1955, Новасібірск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (20102013).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 годзе скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут

З 1978 па 1981 — архітэктар Новасібірскага аддзялення інстытута «Ундзіет».

З 1981 па 1983 год — старшы архітэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект».

З 1983 па 1990 год — намеснік галоўнага архітэктара горада, галоўны архітэктар горада Бабруйска.

З 1990 па 1992 — начальнік аддзела — намеснік начальніка Галоўархітэктуры Дзяржбуда БССР.

З 1992 па 1994 год — дырэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект».

З 9 верасня 1994 па 2010 год — намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2010[1] па 10 верасня 2013 год — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

У верасні 2013 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан[2]

Валодае англійскай мовай.

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Узнагароды і ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі