Анатоль Іванавіч Расейкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іванавіч Расейкін
Дата нараджэння 1 лістапада 1936(1936-11-01) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Анатоль Іванавіч Расейкін (1 лістапада 1936, с. Ацяшава, Ацяшаўскі раён, Мардоўская АССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Віцебскграмадзянпраекце, Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1969 года — галоўны архітэктар Віцебскіх ПКМ Белжылпраекта, з 1981 года — Белдзіпрагандлю[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў Віцебску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: жылыя і грамадскія будынкі ў Віцебску і вобласці (1961—1967)[1], у т.л. жылы дом з рэстаранам па вуліцы Леніна, 53 у Віцебску (1973)[2].

Зноскі

  1. а б в Россейкин Анатолий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Т. I. Чарняўская. 20. Жылы дом з рэстаранам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]