Анатоль Іванавіч Ярмоленка
Анатоль Іванавіч Ярмоленка | |
---|---|
![]() Гурт «Сябры» на маладзёжным праваслаўным фестывалі «Браты» ў Сілічах | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Дзеці | Алеся |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Пеўчы голас | тэнар-альціна[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | народная музыка і поп-музыка |
Узнагароды | |
syabry.by |
Анатоль Іванавіч Ярмоленка (нар. 15 лістапада 1947, Казятын, Вінніцкая вобласць) — беларускі спявак (лірычны тэнар), мастацкі кіраўнік гурту «Сябры», Народны артыст Беларусі (2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 лістапада 1947 года ў Казятыне Вінніцкай вобласці. Дзед будучага спевака быў святаром[1], меў трох дачок, якіх назваў Верай, Надзеяй і Любоўю. Маці Надзея Анікееўна працавала прадаўцом у аддзеле чыгуначнага забеспячэння, а брат працаваў чыгуначнікам. Маміна праца была мабільнай, і сям’я часта пераязджала. Бацьку Анатоль Іванавіч не ведае[2].
З будучай жонкай Раісай пазнаёміўся ў 1969 годзе ў Бабруйску, дзе яна працавала цырульніцай, а 17 кастрычніка 1970 года маладыя зладзілі вяселле[3]. Неўзабаве ў сям’і нарадзіліся дачка Вольга і сын Святаслаў, якія, як і жонка А. Ярмоленкі, уладкаваліся на працу ў ансамбль «Сябры».
З 1969 года — артыст Гомельскай абласной філармоніі. У 1969—1971 гадах выступаў у складзе ВІА «Сувенир» (у якім працавалі Аляксандр Градскі і Аляксандр Буйноў). У 1971—1973 гадах у складзе ВІА «Песни над Сожем». З 1974 года — кіраўнік гурта «Сябры». У 1976 годзе скончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Ф. Сакалоўскага.
Жыў з сям’ёй у Гомелі, аднак праз некалькі гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы ўрачы знайшлі ў жонкі злаякасную пухліну шчытападобнай залозы і ў 1990 годзе сям’я пераехала ў Мінск[3].
Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Для яго выканання ўласцівыя яркая індывідуальнасць, сцэнічная прывабнасць. Першым выканаў песні шматлікіх папулярных беларускіх кампазітараў (Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Мікалая Сацуры, Эдуарда Ханка).
Анатоль Ярмоленка — выканаўца такіх папулярных песень, як «Лягу-прылягу», «Гуляць дык гуляць», «Каханая», «Піце піва, мужыкі», «Полька беларуская», «Усе мы родам з дзяцінства», «Жаўраначка», «Чарнобыль», «Перажывём».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2008 — «Анатоль» (дакументальны фільм, РУП «Беларускі відэацэнтр», рэж. Валерый Скварцоў)
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Раіса Іванаўна Ярмоленка (пам. 2021) — жонка[1].
- Вольга Анатолеўна Ярмоленка (нар. 1975) — дачка, беларуская эстрадная спявачка.
- Святаслаў Анатолевіч Ярмоленка — сын, артыст ансамбля «Сябры».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярмоленка Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Казятынскім раёне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Мінска
- Сябры (гурт)