Анатоль Іосіфавіч Кулак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іосіфавіч Кулак
Дата нараджэння 5 верасня 1954(1954-09-05) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Іосіфавіч Кулак (нар. 5 верасня 1954, г. Мінск) — беларускі хімік. З 2014 года член-карэспандэнт, а з 2021 года акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1], доктар хімічных навук (1990), прафесар (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1976).

З 1976 года навуковы супрацоўнік, аспірант Белдзяржуніверсітэта. У 1980—1988, 1991—1995 гадах у НДІ фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта, у 1988—1990 гадах дактарант Белдзяржуніверсітэта. З 1995 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2016 года дырэктар Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём РАН памяці акадэміка М. М. Эмануэля за дасягненні ў галіне хімічнай фізікі (2013).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы ў галіне электрахіміі і фотакаталіза. Прапанаваў навуковы напрамак — фотаэлектрахімія паўправадніковых гетэраструктур і паўправаднікоў з выяўленай энергетычнай і структурнай неаднароднасцю. У выніку даследавання працэсаў пераносу зарадаў у паўправадніковых гетэраструктурах абгрунтаваў электронную тэорыю фотакаталіза і электракаталіза, якая базуецца на эфектах дынамічнага расшчаплення ўзроўню Фермі ў энергетычна неаднародных сістэмах пры наяўнасці латэральнага электроннага абмену паміж кампанентамі з розным узроўнем структурнай арганізацыі. Прапанаваў новы клас электра — і фотакаталізатараў, перспектыўных для прымянення ў фотакаталітычных сістэмах глыбокай ачысткі вады і газавых асяроддзяў, электрахімічных сэнсарах, метала-гідрыдных акумулятарах і фотаэлектрахімічных пераўтваральніках. Распрацаваў нанаструктурныя кампазіцыйныя матэрыялы з высокай аптычнай селектыўнасцю і эфектыўнасцю пераўтварэння энергіі ў сонечных калектарах і фотавольтаічных сістэмах. Распрацаваў тэхналогію атрымання нанаструктурных субстанцый кальцый-фосфар-прэпаратаў, якія змяшчаюць, новыя метады атрымання нанаструктурных фасфатных і аксідна-гідраксідных біянеарганічных матэрыялаў. Распрацаваў новыя сродкі хімічнай аховы каштоўных і дакументных папер.

Аўтар 320 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій і 42 вынаходстваў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Электрохимия полупроводниковых гетероструктур. Мн.: «Университетское», 1986.
  • Metal nanoparticles on semiconductor surfaces: electrochemistry and photocatalysis. Chemical Physics of Nanostructured Semiconductors, Brill Acad. Publ., The Netherlands, 2003.
  • Химия твердого тела. Изд-во БГУ, Минск, 2011 (в соавт.)
  • Heterogeneous photocatalysis in titania-containing liquid foam // Photochem. Photobiol. Sci., 2004, v.3, № 2 (в соавт.)
  • Photodestruction of dichloroacetic acid catalyzed by nanosized TiO2 particles // Appl. Catal., B 2002, V. 36 (в соавт.)
  • Electrodeposition of nanostructured diamond-like films by oxidation of lithium acetylide // Electrochem. Commun. 2003, V. 5, № 4 (в соавт.)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]