Анатоль Андрэевіч Дронь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Андрэевіч Дронь
укр.: Анатолій Андрійович Дронь
Сцяг дыпламат Сцяг
1 студзеня 1998 — 1 чэрвеня 2003
Папярэднік Уладзімір Іванавіч Жаліба
Пераемнік Пётр Дзмітрыевіч Шапавал

Нараджэнне 18 сакавіка 1945(1945-03-18) (79 гадоў)
УССР, СССР
Партыя КПСС (19581991).
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць дыпламат, палітык, ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» ордэн «За заслугі» ІІ ступені ордэн «За заслугі» ІІІ ступені

Анатоль Андрэевіч Дронь (укр.: Дронь Анатолій Андрійович) (18 сакавіка 1945) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 сакавіка 1945 года ў пасёлку Сяднёў на Чарнігаўшчыне. Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972), Кіеўскую вышэйшую партыйную школу (1979). Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў рабочым бетоншчыкам домабудаўнічага камбіната № 1 г. Кіеў. Служба ў Савецкай Арміі. Працаваў на цаліне ў Казахскай ССР. Намеснік старшыні выканкама Дарніцкага раённага Савета г. Кіева. Інструктар, загадчык сектара гарадскога гаспадаркі ў апараце ЦК Кампартыі Украіны. У 1986 удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. З 1987 па 1991 — намеснік міністра жыллёва -камунальнай гаспадаркі СССР. З 1990 па 1998  — Народны дэпутат Украіны 1-га і 2-га скліканняў. З 1991 па 1994  — старшыня Дзяржаўнага камітэта Украіны па жыццёва-камунальнай гаспадарцы. З 1994 па 1997 — старшыня падкамітэту Камітэта ВР Украіны па пытаннях базавых галін і сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Са студзеня 1998 па чэрвеня 2003 г.  — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны у Рэспубліцы Беларусь. З ліпеня 2003 па люты 2005 г.  — намеснік міністра замежных спраў Украіны па сувязях з Вярхоўнай Рады Украіны.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн "За заслугі" III ступені.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Українська дипломатична енциклопедія: У 2-х т./Редкол.:Л.В.Губерський (голова) та ін. - К.:Знання України, 2004 - Т.1 - 760с. /стаття В.М.Матвієнко - 420с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]