Перайсці да зместу

Анатоль Васілевіч Жукаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Васілевіч Жукаў
Дата нараджэння 19 студзеня 1937(1937-01-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 2003(2003-11-14) (66 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1980)
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Васілевіч Жукаў (19 студзеня 1937, Ленінград, Расія — 14 лістапада 2003) — спецыяліст у галіне машын і механізмаў лесанарыхтовак, лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчых вытворчасцей. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1981).

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1966, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, прафесар, у 1978—1985 і 1996—2002 — загадчык кафедры, у 1986—1990 — загадчык ГНДЛ «Механізацыя лесапрамысловых працэсаў і спецыяльных транспартных сістэм»).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка тэарэтычных асноў праектавання лесатранспартных машын, лесапрамысловага абсталявання.

  • Теоретические основы выбора технических параметров и улучшения эксплуатационных свойств специальных лесных машин : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.06.02 / Жуков Анатолий Васильевич. — Ленинград, 1978.

Зноскі

  • Жукаў Анатоль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Жуков Анатолий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 567.
  • О вкладе ученых Беларуси в развитие лесопромышленного дорожно-транспортного комплекса / Н. П. Вырко, И. И. Леонович, В. Н. Лой // Труды Белорусского государственного технологического университета. Серия 2, Лесная и деревообрабатывающая промышленность. — 2010. — Вып. 18. — С. 3—8. — Из содержания: Жуков Анатолий Васильевич. — С. 5—6.