Анатоль Васілевіч Маціёс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Васілевіч Маціёс
укр.: Анатолій Васильович Матио́с
Нараджэнне 13 лютага 1969(1969-02-13) (55 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць юрыст
Званне генерал-палкоўнік
Узнагароды
Honored Lawyer of Ukraine
Сайт matios.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Васілевіч Маціёс (укр.: Анатолій Васильович Матіос, нар. 13 лютага 1969) — украінскі дзяржаўны дзеяч. Генерал-палкоўнік юстыцыі, кандыдат юрыдычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Васілевіч Маціёс нарадзіўся 13 лютага 1969 года у вёсцы Разтокы Путыльскага раёна Чарнавіцкай вобласці.

Пасля заканчэння сельскай школы паступіў у Чарнаўцы ў музычнае вучылішча (1984). У 1988 годзе быў прызваны ў савецкую армію. Пасля дэмабілізацыі ён паступіў у Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча. У 1997 годзе атрымаў дыплом юрыста.

На працягу трох гадоў пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у пракуратуры Чарнаўцоў і вобласці. У 2000-м годзе перавёўся ў Херсонскую вобласць.

Да 2004 года Маціёс кіраваў аддзелам нагляду за выкананнем законаў спецпадраздзяленнямі і іншымі ўстановамі, якія вядуць барацьбу з арганізаванай злачыннасцю ўпраўлення нагляду за выкананнем законаў органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, дазнанне і дасудовае следства. Наступныя чатыры гады ён працаваў у сталічнай пракуратуры.

З 2008 па 2014 год быў супрацоўнікам СБУ. Спачатку кіраваў упраўленнямі ў Львоўскай (2008) і Адэскай (2008—2009) абласцях. Затым вярнуўся ў Кіеў, дзе стаў намеснікам кіраўніка карупцыйнага ўпраўлення СБУ.

На працягу 2010—2011 гадоў працаваў у Вышэйшым адміністрацыйным судзе ў якасці адкамандзіраванага саветніка кіраўніка суда. Пасля гэтага адкамандзіраваны ў прэзідэнцкую Адміністрацыю і тры гады правёў на пасадзе намесніка кіраўніка галоўнага кантрольнага ўпраўлення.

Улетку 2014 Маціёс вярнуўся ў пракуратуру. З 27 жніўня 2014[1] па 2 верасня 2019[2] — Галоўны ваенны пракурор Украіны. Адначасова, з 27 чэрвеня 2014 па 2 верасня 2019, — намеснік Генеральнага пракурора Украіны[2].

У маі 2020 года ў горадзе Луцк атрымаў адвакацкае пасведчанне.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшая сястра Анатоля — Марыя (1959 г. н.) — вядомая пісьменніца, аўтар двух дзясяткаў кніг, двойчы была нардэпам ад партыі «УДАР». Маціёс жанаты. Жонку завуць Ірына Барах. Яна займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]