Анатоль Веніямінавіч Калінін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Веніямінавіч Калінін
Калинин.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 (22) жніўня 1916
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 2008(2008-06-12) (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Жанр раман
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Анатоль Веніямінавіч Калінін (19162008) — рускі савецкі пісьменнік, паэт і драматург, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 жніўня (22 жніўня) 1916 года ў станіцы Каменскай (цяпер горад Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці) у сям’і настаўніка, які паходзіў з данскіх казакоў.

Пасля школы вучыўся ў тэхнікуме, з 1932 года працаваў журналістам. Першы раман «Курганы» (1941) напісаў пад уплывам «Паднятай цаліны» М. А. Шолахава. Франтавы карэспандэнт «Камсамольскай праўды» (1941—1945), член СП СССР (1945), маёр (1942). Член УКП(б)/КПСС з 1946 года.

Анатоль Калінін падтрымваў маладых данскіх паэтаў — Барыса Прымерава, Барыса Кулікова[1] і іншых, некаторым з іх ён, можна сказаць, даў «пуцёўку ў жыццё». Адным з першых ён адгукнуўся на публікацыю вершаў І. Я. Кавалеўскага, складзеных ім у фашысцкім палоне. Таксама яму належаць артыкулы пра творчасць данскіх пісьменнікаў А. А. Бахарава, М. А. Нікуліна і іншых.

Дэпутат ВС РСФСР. Пасля распаду СССР уступіў у КПРФ і заставаўся ў яе шэрагах да канца жыцця.

А. В. Калінін памёр 12 чэрвеня 2008 года на хутары Пухлякоўскім Растоўскай вобласці. Пахаваны тамсама, у двары сваёй уласнай хаты.

100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка шырока адзначалася на Доне[2][3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бирюков Ю. Е. Ах, какие это были люди… : Памятная встреча. Русское Воскресение (14 января 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012.
  2. 100-летие Анатолия Калинина не ограничится гуляниями на четыре дня
  3. В хуторе Пухляковском начались мероприятия, посвященные 100-летию со дня рождения писателя Анатолия Калинина
  4. Представление к награждению орденом Отечественной войны I степени. ОБД «Подвиг Народа». — С. 2, отметка о награждении. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 4 студзеня 2012.
  5. Запись о награждении. ОБД «Подвиг Народа». Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012. Праверана 14 кастрычніка 2012.
  6. Приказ войскам Южного фронта № 94/н от 29 апреля 1943 г.. ОБД «Подвиг Народа». Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 20 снежня 2011.