Анатоль Віктаравіч Уткін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Віктаравіч Уткін
Анатолий Викторович Уткин
Мянушка «Ульянаўскі маньяк»
Дата нараджэння 1943(1943)
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Дата смерці 12 верасня 1975(1975-09-12)
Забойствы
Колькасць ахвяр 9
Перыяд забойстваў 19681969 і 19721973 гады
Матыў Сексуальны, карысны
Арышт і пакаранне
Пакаранне Расстрэл

Анатоль Віктаравіч Уткін (1943 — 1975) — савецкі серыйны забойца, які дзейнічаў у Ульянаўскай вобласці ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Уткін нарадзіўся ў 1943 годзе. Яго бацька, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, не лічыў Анатоля сваім дзіцем: у адказ на паведамленне аб цяжарнасці жонкі ён абвінаваціў яе ў здрадзе і адмаўляўся прызнаваць сына. Таму маці Анатоля, даведаўшыся аб цяжарнасці, вырашыла перапыніць яе, але гэта не ўдалося. Акрамя гэтага, ранняя біяграфія Уткіна не мела ніякіх адметных рыс: вучыўся ў школе, затым у ПТВ, і пасля службы ў арміі ўладкаваўся на працу шафёрам.

Злачынства[правіць | правіць зыходнік]

Першае забойства Уткін здзейсніў 31 сакавіка 1968 года ў горадзе Барыш, ахвярай стала 9-гадовая дзяўчынка Ліза. Уткін выкраў у яе наручны гадзіннік. Труп быў знойдзены за 300 кіламетраў ад месца забойства ў сажалцы праз два месяцы пасля забойства. 27 чэрвеня 1968 года Уткін забіў і згвалціў 17-гадовую дзяўчыну. Труп быў знойдзены на наступны дзень. 25 верасня 1968 года Уткін здзейсніў у Пензенскай вобласці забойства 13-гадовай дзяўчынкі. 8 кастрычніка Ён паспрабаваў здзейсніць забойства маладой дзяўчыны. Аднак тая аказала яму адчайны супраціў і засталася жывая. 28 лістапада Уткін здзейсніў у Ульянаўску забойства 10-гадовай дзяўчынкі, забраўшы ў яе левую шкарпэтку. 28 мая 1969 года здзейсніў у Ульянаўску забойства маладой жанчыны. Пасля гэтага злачынства Уткін вырашыў стаіцца. Рэчы ахвяр ён апранаў на ляльку, якую калісьці падарыў яго бацька яго маці.

У жніўні 1969 года забойца быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі за рабаванне. Сеў ён «добраахвотна», каб стаіцца на зоне. Правёў на нарах больш за трох гадоў, за гэты перыяд новых жорсткіх забойстваў у Ульянаўску зафіксавана не было. У кастрычніку 1972 года Уткін вызваліўся і вырашыў адразу ж вярнуцца да забойстваў. 30 кастрычніка ў горадзе Барыш Уткін паспрабаваў згвалціць і забіць жанчыну. Аднак жанчына змагла сысці ад праследавацеля. 6 снежня 1972 года ахвярай Уткіна ў першы і апошні раз стаў мужчына. Забойства было здзейснена ў горадзе Барыше. У забітага Уткін выкраў грошы, а труп схаваў у канаве. 15 снежня злачынцам было здзейснена забойства маладой жанчыны, якую ён вёз з аэрапорта Ульянаўска.

8 лютага 1973 года Уткін здзейсніў забойства касіра тэкстыльнай фабрыкі імя Гладышава, спадзеючыся пажывіцца заробкамі супрацоўнікаў фабрыкі. Забіўшы жанчыну, злачынец выкраў ключы і паспрабаваў адчыніць сейф, але з-за складанай канструкцыі замка ён не змог гэтага зрабіць. Сыходзячы, падпаліў будынак касы. На месцы злачынства Уткін забыўся вядро, на якім была выбітая яго прозвішча, у ім ён прынёс салярку для падпалу. На наступны дзень група затрымання, якую ўзначаліў інспектар крымінальнага вышуку Анвар Мельнікаў, накіравалася ў дом Уткіна. Пры затрыманні злачынца беспаспяхова паспрабаваў аказаць супраціў і быў узяты пад варту. Суд над маньякам пачаўся восенню 1974 года. Акрамя 9 забойстваў, учыненых злачынцам з 1968 па 1973 гады, Уткіна таксама абвінавацелі ў крадзежы дубальтоўкі, які ён здейсніў 26 снежня 1972 года, а таксама рабаванне кіёска «Саюздруку», здзейснены 7 лютага 1973 года. 13 снежня 1974 года суддзя Віталь Шарын скончыў зачытваць прысуд. Уткін Анатоль Віктаравіч быў прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачвання і быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Усе прашэнні аб памілаванні былі адхілены, і 12 верасня 1975 года злачынец быў расстраляны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.