Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі
Дата нараджэння 16 верасня 1935(1935-09-16) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінааператар
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
IMDb ID 0951441

Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі (руск.: Анатолий Дмитриевич Заболо́цкий; нар.16 верасня 1935, Сыда, Краснаярскі край) — беларускі кінааператар-пастаноўшчык, фотамастак, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі нарадзіўся 16 верасня 1935 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Сыда Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю.

Сярэднюю школу скончыў у Абакане (Рэспубліка Хакасія) у 1953 годзе. У верасні 1954 года пачаў вучыцца на аператарскім факультэце Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.

Пасля заканчэння УДІКа (1959), з 1 кастрычніка 1960 года працаваў кінааператарам на «Беларусьфільме», дзе, па ўласным прызнанні, «з галавой сышоў у працу на студыі, да 1969 года нават не выкарыстоўваючы належных водпускаў». Пасля працаваў на кінастудыях «Талінфільм», імя М. Горкага, «Масфільм». Удзельнічаў у стварэнні 15 мастацкіх і 8 дакументальных фільмаў. Сярод іх «Альпійская балада», «Праз могілкі», «Печкі-лавачкі», «Каліна чырвоная», «Слова для абароны», «Цалуюцца зоры», «Абрыў» і іншыя. Выступіў таксама як акцёр у фільмах «Слова для абароны», «Печкі-лавачкі», як сцэнарыст і рэжысёр дакументальнага фільма «Слова маці» (1979).

З 1977 года займаецца мастацкай фатаграфіяй. Пасля 1983 года адышоў ад кінематаграфічнай дзейнасці, удзельнічаў толькі эпізадычна. Выйшла 26 выданняў з фатаграфіямі А. Д. Забалоцкага — кнігі, альбомы, календары. У іх ліку два выданні кнігі В. Бялова «Лад», кніга В. Салаухіна «Лісты з Рускага музея», юбілейнае выданне «Слова пра паход Ігаравы» — 800 гадоў" пад рэдакцыяй акадэміка Дз. С. Ліхачова.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
  2. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.