Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў
руск.: Анатолий Константинович Сульянов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 верасня 1927(1927-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2021(2021-02-05) (93 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, ваенны
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн Францыска Скарыны
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Анатоль Канстанцінавіч Сулья́наў[1] (руск.: Анатолий Константинович Сульянов) — пісьменнік, генерал-маёр авіяцыі (1978), ваенны лётчык 1 класа, які засвоіў 14 тыпаў самалётаў і правёў у небе больш за дзве тысячы гадзін. Двойчы узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны работнік культуры БССР (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Сульянаў нарадзіўся 3 верасня 1927 года вёсцы Аксіньіна[1] Маскоўскай вобласці ў сям’і сялян. У дзяцінстве захапляўся палётамі, кнігамі і фільмамі пра лётчыкаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую спецшколу ВПС, а ў 1950 годзе Тамбоўскае і Армавірскае авіяцыйныя вучылішча. У 1962 годзе скончыў ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна ў Маскве. Першапачаткова служыў ваенным лётчыкам, а з 1951 года палітработнікам ва Узброеных Сілах СССР. Быў членам КПСС. З 1962 года праходзіў службу на Поўначы[1]. З 1969 года на службе ў Галоўным палітычным упраўленні Савецкай Арміі[1].

З 1976 года А. К. Сульянаў у Мінску, член Ваеннага савета арміі Проціпаветранай абароны, у 1980—1987 гадах — намеснік начальніка палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі[1].

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца Анатоль Сульянаў пачаў з 1957 года, калі яго першыя творы былі апублікаваны ў часопісе «Савецкі воін». Выступаў у якасці ваеннага карэспандэнта ў «Савецкай авіяцыі», куды ён прыносіў свае першыя нататкі. Таксама пісаў на старонках «Праўды», «Чырвонай зоркі» і «Камсамольскай праўды». У яго творах пераважаюць гісторыі з жыцця лётчыкаў, гісторыі аб небе і палётах.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1981 — Расколотое небо
  • 1987 — Только одна ночь (1987, экранізавана)
  • 1990 — Голубые снега
  • 1991 — На критических углах. Кніга 1 (1991), кніга 2 (1992)
  • 2001 — Арестовать в Кремле: Исторический роман
  • 2002 — Маршал Жуков. Слава. Забвение. Бессмертие
  • Пушкин, Элиз Кутузова и Долли Фикельман
  • 2014 — Берия. Арестовать в Кремле

Аповесці[правіць | правіць зыходнік]

  • 1982 — Посеешь ветер (1994)
  • 1985 — Хождение за седьмое небо (1985)

Апавяданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Дед Сергей
  • Осколок
  • Листопад (1976)
  • Штопор
  • Месяц большого сердца

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]