Анатоль Канстанцінавіч Сутурын
Анатоль Канстанцінавіч Сутурын | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 мая 1948 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі |
Навуковая сфера | тэхнічная кібернетыка |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
![]() |
Анато́ль Канстанці́навіч Суту́рын (нар. 29 мая 1948, в. Дэрэнкавэць(укр.) бел., Корсунь-Шаўчэнкаўскі раён, Чаркаская вобласць, УССР) — беларускі навуковец у галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1985 года. Кандыдат тэхнічных навук (1987).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 29 мая 1948 года ў в. Дэрэнкавэць(укр.) бел. Чаркаская вобласці Украінскай ССР ў сям’і ваеннага будаўніка Канстанціна Мацвеевіча Сутурына (1914—2002), ураджэнца сяла Грамяча Забайкальскай вобласці, які пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў па ўсім Савецкім Саюзе. У 1959 годзе разам з бацькамі перабраўся ў Мінск, дзе яго сям’я і асела.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1971 годзе. У 1971—1994 гадах працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай АН Беларусі. З 1996 года працуе ў Беларускім інстытуце сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА), дзе з 2000 года займае пасаду дырэктара.
Навуковыя працы па аўтаматызацыі праектавання аб’ектаў складанай геаметрычный формы, праграмным забеспячэнні сістэм аўтаматызаванага праектавання(руск.) бел..
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.