Анатоль Нілавіч Куляшоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Анатоль Куляшоў)
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Нілавіч Куляшоў
сцяг
Міністр унутраных спраў Беларусі
сцяг
2 чэрвеня 2009 — 11 мая 2012
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
(2009—2010)
Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
(2010—2012)
Прэзідэнт: Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў
Пераемнік: Ігар Анатолевіч Шуневіч
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 25 ліпеня 1959(1959-07-25) (60 гадоў)
 
Ваенная служба
Званне: Генерал-лейтэнант (2011)
 
Узнагароды:
Ордэн «За службу Радзіме» II ступені
За бездакорную службу 2 ступені
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Анатоль Нілавіч Куляшоў (нар. 25 ліпеня 1959, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР, СССР[1]) — міністр унутраных спраў Беларусі, генерал-лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую школу міліцыі, а таксама Акадэмію МУС СССР[1]. У ворганах унутраных спраў пачаў працаваць упаўнаважаным па аператыўнай працы. Прайшоў шлях да намесніка начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Мінска; затым узначальваў міліцыю Заводскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы.

У 2001 годзе быў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскай вобласці.

У 2003-2008 гг. — начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінска. Кіраваў разгонам вулічных шэсцяў, аднак уступаў у перамовы з іх арганізатарамі. Курыраваў расследаванне выбуху, што адбыўся ў сталіцы 4 ліпеня 2008 г[1].

З 29 жніўня[2] да снежня 2008 — намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.

З 4 снежня 2008 г.[3] па красавік 2009 гг. — першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі.

6 красавіка 2009 г. яго прызначылі выконваць абавязкі міністра ўнутраных спраў, 2 чэрвеня 2009 — прызначаны міністрам унутраных спраў[4].

11 мая 2012 г. прэзідэнт А. Лукашэнка вызваліў Анатоля Куляшова ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі з залічэннем яго ў распараджэнне МУС. У студзені 2013 г. заняў пасаду дарадца ў Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]