Анатоль Майсеевіч Бардовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Майсеевіч Бардовіч
Дата нараджэння 3 студзеня 1928(1928-01-03) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Анатоль Майсеевіч Бардовіч (3 студзеня 1928, в. Малыя Навасёлкі, Дзяржынскі раён Мінская акруга, БССР) — мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1958). Прафесар (1992). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 г. сям'ю Бардовічаў выслалі як спецперасяленцаў у Комі АССР. У 1945 г. закончыў Сыктыўкарскае педвучылішча, у 1951 г. — Мінскі педінстытут імя А. М. Горкага, у 1956 г. — аспірантуру пры ім. З 1945 г. працаваў настаўнікам. У 1951—1953 гг. выкладчык рускай мовы і літаратуры, завуч Нясвіжскага педвучылішча. 3 1957 г. старшы выкладчык, дацэнт, у 1965—1974 гг. загадчык кафедры агульнай і рускай мовы, з 1974 г. намеснік дэкана, з 1978 г. дэкан філалагічнага факультэта, пасля яго раздзялення ў 1993 г. — дэкан факультэта рускай філалогіі, у 2001 г. саветнік рэктара па гуманітарных пытаннях, з 2002 г. прафесар кафедры сучаснай рускай мовы Мінскага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Аўтар падручнікаў па рускай мове для 6—7-х і 8—9-х класаў, вучэбных дапаможнікаў па рускай мове. У сааўтарстве выдаў «Марфемны слоўнік беларускай мовы», «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы», «Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы». Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бардовіч Анатоль Майсеевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 604.