Анатоль Максімавіч Русецкі
Анатоль Максімавіч Русецкі | ||
| ||
---|---|---|
29 снежня 2010 — 23 кастрычніка 2012 | ||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Міхаіл Мясніковіч | |
Пераемнік | Уладзімір Гусакоў | |
| ||
24 снежня 2003 — 26 чэрвеня 2009 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Анатоль Харлап | |
Пераемнік | Аляксандр Радзевіч | |
| ||
14 чэрвеня 2002 — 24 снежня 2003 | ||
Прэм’ер-міністр | Генадзь Навіцкі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Анатоль Лесніковіч | |
Пераемнік | Юрый Плескачэўскі | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук | |
Дзейнасць | вынаходнік | |
Нараджэнне | 14 лютага 1951 (70 гадоў) | |
Узнагароды |
Анатоль Максі́мавіч Русе́цкі (14 лютага 1951, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2010—2012), міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2003—2009), Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (2002-2003), доктар тэхнічных навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1973 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці Прыборы дакладнай механікі і атрымаў кваліфікацыю «Інжынер-механік».
З 1973 па 1977 год працаваў канструктарам — вядучым канструктарам ў Акадэміі Навук рэспублікі, з 1977 па 1981 год — вядучым канструктарам ВКБ «Імпульс» міністэрства радыёпрамысловасці СССР.
З 1981 года па 1997 год працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднанні «Планар», у 1989—1992 гадах галоўным інжынерам завода «Электронмаш», дырэктарам гэтага завода, а з 1992 па 1997 — прэзідэнтам канцэрна «Планар».
8 ліпеня 1997 годзе быў прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь[1], а ў 2002 годзе — першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З 14 чэрвеня 2002 па 24 снежня 2003 года працаваў Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[2][3].
З 24 снежня 2003 года — міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. 26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку[4].
У снежні 2009 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
29 снежня 2010 года быў прызначаны Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.[5]
23 кастрычніка 2012 быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду — намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль Медаль «За працоўныя заслугі»
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за распрацоўку штучных клапанаў сэрца, укараненне іх у медыцынскую практыку і арганізацыю серыйнай вытворчасці.
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш за 70 навуковых прац, 13 аўтарскіх пасведчанняў.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн.: 1998.
- Теория построения прецизионных механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: ГНПКТМ «Планар», 1999 (у сааўтарстве).
- Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: НВА «Інтэграл», 1999 (у сааўтарстве).
- Технология и техника прецизионного лазерного модифицирования твердотельных структур. Мн.: Тэхнапрынт, 2002 (у сааўтарстве).
- Проектирование и производство РЭС. Мн.: БДУІР, 2006 (у сааўтарстве).
- Технологические процессы и системы в микроэлектронике: плазменные, электронно-ионно-лучевые, ультразвуковые. Мн.: Бэстпрынт, 2009 (у сааўтарстве).
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты. Мае двух сыноў.
Зноскі
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1997 г. № 838 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 № 307 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ 3,0 3,1 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 590 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 337 «Аб вызваленні А. М. Русецкага ад пасады Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 706 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага»(руск.)
- ↑ Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 487 «Аб вызваленні ад пасады А. М. Русецкага»(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
- Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Вынаходнікі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ