Анатоль Мікалаевіч Байдачны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Анатоль Байдачны
Anatoly Baidachniy.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Анатоль Мікалаевіч Байдачны
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1952(1952-10-01)[1][2] (68 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1969—1974 Сцяг СССР Дынама (Масква) 64 (17)
1974—1979 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 156 (37)
Нацыянальная зборная[* 2]
1972 Сцяг СССР СССР 5 (0)
Трэнерская кар’ера
1980—1985 Сцяг СССР Дняпро (Магілёў)
1988—1989 Сцяг СССР Зара (Варашылаўград)
1990—1991 Сцяг СССР Крышталь (Херсон)
1992—1993 Сцяг Кіпра Анагенісі (Дэрынья)
1993—1995 Сцяг Сірыі Сірыя (да 21)
1995—1996 Сцяг Кувейта Аль-Ярмук (Кувейт)
1996 Сцяг Малдовы Цілігул (Ціраспаль)
1997 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
1998—1999 Сцяг Расіі Жамчужына (Сочы)
2000—2001 Сцяг Расіі Чарнаморац (Новарасійск)
2001—2002 Сцяг Расіі Растсельмаш (Растоў-на-Доне)
2003 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
2003—2005 Сцяг Беларусі Беларусь
2007 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы)
2010 Сцяг Расіі Церак (Грозны)
2011—2012 Сцяг Расіі Факел (Варонеж)
2012 Сцяг Расіі Растоў
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Бельгія 1972
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Анатоль Мікалаевіч Байдачны (нар. 1 кастрычніка 1952, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі футбаліст (нападнік), трэнер.

Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы горада Обнінска, вучань Юрыя Аляксеевіча Шуванава. З 1969 па 1974 год гуляў за маскоўскае «Дынама». З-за канфлікту з кіраўніцтвам быў вымушаны сысці ў мінскае «Дынама». У 1979 годзе падчас матчу з маскоўскім «Спартаком» атрымаў сур'ёзную траўму нагі, з-за чаго быў вымушаны рана скончыць кар’еру гульца.

У 1972 годзе выклікаўся ў зборную СССР, у складзе якой на чэмпіянаце Еўропы 1972 правёў 5 матчаў і заваяваў срэбныя медалі.

Мае журналісцкую адукацыю.

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе пачаў кар’еру трэнера. Узначальваў магілёўскі «Дняпро» (1980—1985), «Зару» з Варашылаўграда (1988—1989), херсонскі «Крышталь» (1990—1991), кіпрскі «Анагенісі» (1992—1993), алімпійскую і моладзевую зборную Сірыі па футболе (1993—1995), кувейцкі «Ярмук» (1995—1996), малдаўскі «Цілігул»(1996), мінскае «Дынама» — 1997, расійскія клубы «Жамчужына» (1998—1999), «Чарнаморац» (2000—2001), «Растсельмаш» (2001—2002).

У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трэніраваў мінскае «Дынама» (2003), нацыянальную зборную Беларусі па футболе (2003—2005), «Дарыду» (Ждановічы) (2006—2007).

Пасля працяглага перапынку працаваў галоўным трэнерам грозненскага «Церака» (2010), старшым трэнерам «Факела», дзе складаў тандэм з Канстанцінам Сарсанія (2011).

Вядомы вострымі выказваннямі на пасляматчавых прэс-канферэнцыях.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі