Анатоль Мікалаевіч Хутаранскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Мікалаевіч Хутаранскі
Дата нараджэння 15 верасня 1919(1919-09-15)
Месца нараджэння пас. Тамашпіль, Ямпальскі павет, Падольская губерня
Дата смерці 21 лістапада 1943(1943-11-21) (24 гады)
Месца смерці в. Новае Жыццё, Веткаўскі раён
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19411943
Званне
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Анатоль Мікалаевіч Хутаранскі (15 верасня 1919, Томашпіль, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна21 лістапада 1943, Новае Жыццё, Гомельская вобласць, сёння Рэспубліка Беларусь) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір роты 253-га асобнага танкавага палка 11-й арміі Беларускага фронту, старшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Мікалаевіч Хутаранскі нарадзіўся 15 верасня 1919 года ў сям'і служачага ў мястэчку Тамашпіль Тамашпільскай воласці Ямпальскага павета Падольскай губерні Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, цяпер пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Тамашпільскага раёна Вінніцкай вобласці Украіны. Украінец. Бацька Мікалай Якаўлевіч Хутаранскі памёр у сакавіку 1974 года[1].

У дзяцінстве пераехаў з сям'ёй у горад Буйнакск (цяпер Рэспубліка Дагестан). Пасля сярэдняй школы скончыў Краснадарскі інстытут замежных моў.

У канцы чэрвеня 1941 года камсамолец Хутаранскі прыйшоў без позвы ў ваенкамат і папрасіў накіраваць яго ў танкавае вучылішча. У Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію прызваны ў чэрвені 1941 года ў Дагестанскай АССР. Скончыў Сталінградскае ваеннае танкавае вучылішча ў 1942 годзе.

Член ВКП(б) з 1942 года.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1942 года. Быў камандзірам танка, ўзвода, танкавай роты. Ваяваў на Сталінградскім, Паўднёва-Усходнім, Заходнім, Бранскім і Беларускім франтах.

Удзельнічаў у абароне Сталінграда ў раёнах хутара Верхня-Бузіноўка, станцыі Цінгута, пасёлкаў Пясчанка і Бекетаўка; у аперацыі «Уран» па акружэнню Сталінградскай гітлераўскай групоўкі — у 1942 годзе; у баях на Арлоўскай дузе, у вызваленні Бранска і гарадоў Бранскай вобласці, у фарсіраванні рэк Іпуць і Сож і баях на подступах да горада Гомель — у 1943.

Камандзір роты танкаў Т-34 253-га асобнага танкавага палка старшы лейтэнант Хуторанскі 15 лістапада 1943 года з ротай у ліку першых пераадолеў раку Сож у раёне вёскі Новае Жыццё Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР, знішчыў некалькі гармат і мінамётаў праціўніка і замацаваўся на дасягнутым рубяжы. Будучы паранены не пакінуў поля бою.

20 лістапада (дадзеныя Імяннога спісу беззваротных страт афіцэрскага складу 235 Гомельскага танкавага палка) або 21 лістапада (дадзеныя Узнагароднага ліста) 1943 года, яшчэ не акрыяўшы ад ранення, сышоў з санчасткі і выпрасіў у камандзіра палка дазвол ўдзельнічаць у баі, павёў роту ў атаку. Падчас атакі загінуў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Хутаранскаму Анатолю Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Пахаваны на месцы бою, у 1951 г. перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Радуга Веткаўскі раён Гомельскай вобласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гарадах Галінка і Гомель (да чэрвеня 1980 года — Чыстая)[2] названыя вуліцы.
  • У Краснадары на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Памяці выкладчыкаў і студэнтаў КубГУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» 5 мая 2015 года адкрыты бюст Героя.
  • У Мілавіцы (Чэхія) на мемарыяле «Братэрства па класе, братэрства па зброі» усталяваны бюст (аўтар Міраслаў Панкрач), збудаваны на сродкі грамадзян ЧССР.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Мікалаевіч Хутаранскі на сайце «Героі краіны»


Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.