Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі
| Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 2 студзеня 1937 (89 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец, траўматолаг, артапед |
| Навуковая сфера | траўматалогія і артапедыя |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1985) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Аркадзь Сцяпанавіч Крук |
| Вядомыя вучні | Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч |
| Прэміі | |
Анатоль Міхайлавіч Сакало́ўскі[2] (нар. 2 студзеня 1937) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Палікараўка (Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу ў Грэску, у 1960 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай санітарам, медбратам у 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. У 1960—1962 гадах хірург Рэспубліканскага косцева-туберкулёзнага санаторыя Міністэрства аховы здароўя БССР у Рэчыцы, у 1962—1963 гадах хірург раённай бальніцы ў Слоніме. У 1963—1965 гадах навучаўся ў клінічнай ардынатуры Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі ў Харкаве. У 1965—1972 гадах працаваў траўматолагам-артапедам у гарадской бальніцы Магілёва і ў 1972—1975 гадах загадваў дзіцячым артапеда-траўматалагічным аддзяленнем у ёй. У 1974 годзе А. М. Сакалоўскі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Остеотомия таза по Солтеру в лечении врожденного вывиха бедра»[3] і ў 1975 годзе яму прысвоена ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1975 года працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце асістэнтам 1-й кафедры шпітальнай хірургіі ў 1975—1976 гадах, асістэнтам кафедры траўматалогіі і артапедыі ў 1976—1984 гадах, дацэнтам кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі ў 1984—1988 гадах, прафесар з 1988 года[3]. У 1992—1993 гадах выконваў абавязкі загадчыка кафедры[3].
З 1998 года А. М. Сакалоўскі працуе ў Рэспубліканскім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі). Узначальвае лабараторыю траўматалогіі і артапедыі дзіцячага і падлеткавага ўзросту.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 150 навуковых прац і вынаходстваў па праблемах прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, распрацоўцы, удасканаленню і ўкараненню ў практыку новых метадаў аператыўнага лячэння і інш.
Член Міжнароднага таварыства траўматолагаў-артапедаў (SICOT), Рэспубліканскага таварыства траўматолагаў-артапедаў, Савета па абароне доктарскіх дысертацый.
Сярод апублікаванага:
- Хирургическое лечение заболеваний тазобедренного сустава. — Мн., 1993 (разам з А. С. Крукам);
- Патологический вывих бедра / А. М. Соколовский, О. А. Соколовский. — Мн.: Вышэйшая школа, 1997. — 208 с.: ил.. — ISBN 985-06-0231-7
Зноскі
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-183996&strq=l_siz=20
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Соколовский Анатолий Михайлович Архівавана 20 мая 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сакалоўскі Анатоль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 87. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хирург, новатор, педагог (к 70-летию со дня рождения профессора А. М. Соколовского) // Медицинские новости (руск.)
- Соколовский Анатолий Михайлович Архівавана 20 мая 2021. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- База патентов Беларуси Архівавана 20 мая 2021. (руск.)
- Республиканский научно-практический центр травматологии и ортопедии флагман белорусской медицины. От истоков к современности. 90 лет Архівавана 20 мая 2021. (руск.) — Мн.: Колорград, 2020. — 103 экз. — ISBN 978-985-596-676-1
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Беларускай ССР
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Траўматолагі СССР
- Траўматолагі Беларусі
- Артапеды СССР
- Артапеды Беларусі
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі