Анатоль Нарцысавіч Занеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Нарцысавіч Занеўскі
Дата нараджэння 8 красавіка 1938(1938-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 2018(2018-06-30) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1969)
Навуковае званне
Член у
Узнагароды
Бронзавы медаль ВДНГ

Анатоль Нарцысавіч Занеўскі (нар. 8 красавіка 1938 Масква, СССР — 30 чэрвеня 2018), Чыкага, ЗША) — беларускі архітэктар, графічны дызайнер. Кандыдат архітэктуры (1969), дацэнт (1973).

З 1955 па 1961 г. — вучоба на кафедры архітэктуры ў БПІ (Беларускі палітэхнічны інстытут, Мінск).

1961—1964 гг. — працаваў у Казахстане: па размеркаванні трапіў у г. Цалінаград (у цяперашні час — Нур-Султан).

1964—1974 гг. — аспірант, асістэнт, дацэнт кафедры архітэктуры БПІ.

1968 г. — кандыдат архітэктурных навук.

1968/1969 гг. — стажыроўка ў Польшчы.

1974/1976 гг. — выкладчык на кафедры прамысловага мастацтва БДТМІ (Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Мінск).

1976—1986 г. — загадчык кафедры нагляднай агітацыі, прамграфікі, арганізацыі выставак і рэкламы БДТМІ.

1986 г. — пераехаў у г. Душанбэ, Таджыкістан.

1986—1988 гг. — намеснік галоўнага архітэктара г. Душанбэ.

1988—2003 гг. — прэзідэнт Саюза дызайнераў Таджыкістана.

1992 г. — адзін з аўтараў дызайну сучаснага герба і сцяга Рэспублікі Таджыкістан.

1992—2002 гг. — прафесар, загадчык кафедры тэкстылю, адзення і дызайну Тэхналагічнага ўніверсітэта Таджыкістана.

1997 г. — стажыроўка ў Небраскім універсітэце ў г. Амаха (University of Nebraska at Omaha), ЗША.

1997 г. — адзін з аўтараў дызайну сучаснага герба г. Душанбэ, дзяржаўных ордэнаў і медалёў Рэспублікі Таджыкістан, грашовых знакаў Рэспублікі Таджыкістан, эмблемаў міністэрстваў і дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Таджыкістан.

1997—2000 гг. — аўтар канцэпцыі экспазіцыі Таджыкістана на сусветнай выстаўцы “Экспа-2000”, Гановер, Германия; (EXPO 2000 HANNOVER).

2000 г. — расійскі ВАК надаў званне прафесара па кафедры мастацтва і дызайну.

?-2002 гг. — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай грамадскай асацыяцыі “Саюз дызайнераў Расіі”, Масква, Расія.

?-2002 гг. — член Камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Таджыкістан імя Абуабдулы Рудакі ў галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры і журналістыкі пры Урадзе Рэспублікі Таджыкістан.

?-2002 гг. — член Нацыянальнай Камісіі Таджыкістана па справах ЮНЭСКА.

2002 г. — пераехаў у ЗША.

2003—2018 гг. — фрылансер, графічны дызайнер, архітэктар, дызайнер інтэр’ераў, Чыкага, ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў старшым архітэктарам у праектных арганізацыях Цалінаграда, з 1964 года — аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута,

1974/1976 гг.  — дацэнт кафедры прамысловага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

Адзін са стваральнікаў і першы загадчык кафедры нагляднай агітацыі, прамысловай графікі, арганізацыі выставак і рэкламы (БДТМІ).

З 1976 па 1986 гады А. Н. Занеўскі узначальваў кафедру. Гэта быў перыяд пачатку і актыўнага развіцця прамысловай графікі ў СССР, перыяд станаўлення методыкі адукацыі ў графічным дызайне. Дзякуючы яго ініцыятыве і асабістаму прыкладу беларускі плакат выйшаў на высокі міжнародны ўзровень і стаў адным з самых значных і вядомых відаў мастацтва Беларусі за мяжой. Працуючы на кафедры архітэктуры ў БПІ, А. Н. Занеўскі прайшоў гадавую стажыроўку ў Польшчы. Ён выкладаў у Варшаве, Кракаве, Вроцлаве, дзе пазнаёміўся з калегамі — мастакамі, дызайнерамі. Ён не толькі вучыў польскіх студэнтаў — будучых архітэктараў, але і вучыўся сам. Польскі плакат займаў лідыруючыя пазіцыі ў свеце. А ў гэты час у СССР плакат быў прыладай прапаганды і агітацыі і выконваў фармальную функцыю рэкламы і інфармавання. Дамінаванне ідэалогіі і кантроль над выканаўцам згубна адбівалася на творчым узроўні мастацтва плаката таго перыяду.

У Польшчы А. Н. Занеўскі захапіўся новым відам творчай дзейнасці — мастацтвам плаката. Адна з яго работ заняла высокае прызавое месца на міжнародным конкурсе плаката ў Польшчы. Ен захапіў мастацтвам плаката сваіх студэнтаў. А. Н. Занеўскі акумуляваў інфармацыю аб правядзенні конкурсаў плаката як у СССР, так і ў краінах сацлагера. Ён натхняў да ўдзелу ў міжнародных, саюзных, рэспубліканскіх выстаўках і конкурсах плаката студэнтаў сваёй кафедры і ўсяго мастацка-прамысловага факультэта. Ён быў вельмі патрабавальны да якасці работ, ад студэнтаў чакаў высокага ўзроўню выканання, неабходнага для ўдзелу ў міжнародных конкурсах, натхняў студэнтаў на эксклюзіўнасць і адначасовую дакладнасць выказвання ідэі. Але рабіў гэта заўсёды дасціпна, арыгінальна і весела.

Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць. У 1977 годзе на міжнародным конкурсе плаката на тэму «Экалогія. Ахова прыроды», што праходзіў у Балгарыі, студэнт кафедры нагляднай агітацыі, прамысловай графікі, арганізацыі выставак і рэкламы У. Цэслер атрымалі сярэбраны медаль. Студэнтка кафедры прамысловага мастацтва М. Лагунова атрымала другую прэмію.

На XI Міжнароднай Варшаўскай біенале плаката (Międzynarodowe Biennale Plakatu w Warszawie, Польшча, Варшава, 1986 г.) выпускнікі кафедры нагляднай агітацыі, прамграфікі, арганізацыі выстаў і рэкламы С. Войчанка, У. Цэслер, А. Шэлюта атрымалі вышэйшую ацэнку Гран-пры і спецыяльную прэмію Генеральнага сакратара ААН.

Пазней, на Міжнародным конкурсе студэнцкага плаката «Чаму голад? Чаму жабрацтва?» (NATIONAL STUDENT DESIGN COMPETITION «Why Hunger? Why Poverty? Spansared by International Typeface Corporation», ЗША, 1987), у якім удзельнічалі плакатысты больш за 100 краін, выхаванцы А. Н. Занеўскага і калектыву кафедры нагляднай агітацыі, прамысловай графікі, арганізацыі выставак і рэкламы студэнты С. Яўлампіеў і А. Ляшкевіч атрымалі першае месца — Гран-пры.

Можна сцвярджаць, што А. Н. Занеўскі і калектыў кафедры нагляднай агітацыі, прамысловай графікі, арганізацыі выставак і рэкламы стварылі методыку навучання студэнтаў мастацтву плаката Беларусі, замацаваўшы ў ім новыя тэхнічныя і мастацкія прыёмы дызайнерскага, а не станковага падыходу, выхавалі цэлую плеяду таленавітых беларускіх плакатыстаў. Менавіта дзякуючы ініцыятыве А. Н. Занеўскага беларускі плакат выйшаў на міжнародную арэну.

У 1986 годзе А. Н. Занеўскі паехаў па запрашэнні працаваць у Таджыкістан.  Ўзначаліў рэспубліканскі Саюз дызайнераў, актыўна займаўся праектнай і грамадскай дзейнасцю.

З 1990-х гадоў — загадчык кафедры тэкстылю, адзення і дызайну імя Зухура Хабібулаева Тэхналагічнага ўніверсітэта Таджыкістана.

Ў 2002 годзе пераехаў у ЗША.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Удзельнік устаноўчага з’езда Саюза дызайнераў СССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар дзяржаўнага герба і сцяга Таджыкістана.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

1968-1975 гг. — прызёр міжнародных конкурсаў па архітэктуры;

1977-1985 гг. — прызёр міжнародных конкурсаў плаката;

1994 г. — ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Таджыкістан» за заслугі ў галіне адраджэння нацыянальнага прыкладнога мастацтва;

2003 г. — падзяка журы міжнароднага конкурсу на праект мемарыяла Сусветнага гандлёвага цэнтру, як даніны памяці ахвярам терактаў 11 верасня.

Адзін з аўтараў вынаходства «Апарат для фатаграфавання маштабных макетаў» (бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1970), дыплом СА СССР на Усесаюзным аглядзе дыпломных праектаў (1961), прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект цэнтра і жылога раёна Цалінаграда (1962).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сына Андрэя, які працуе праграмістам[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]