Анатоль Пятровіч Войцех

З пляцоўкі Вікіпедыя
Анатоль Пятровіч Войцех
Краіны:
Дата нараджэння: 11 лістапада 1937(1937-11-11)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 студзеня 2001(2001-01-25) (63 гады)
Месца смерці:
Званне: майстар спорту СССР па шахматах[d]

Анатоль Пятровіч (Паўлавіч[1]) Войцех (11 лістапада 1937, Бабруйск — 25 студзеня 2001, там жа) — савецкі і беларускі шахматыст; майстар спорту СССР (1973, па выніках завочных спаборніцтваў), міжнародны майстар ІКЧФ (Міжнароднай федэрацыі шахматнай гульні па перапісцы, 1988). Інжынер-механік[2].

Чэмпіён горада Бабруйска, удзельнік трох першынстваў БССР па звычайных шахматах.[1]

Лепшыя вынікі ў гульні па перапісцы: чэмпіён СССР (у 11-м чэмпіянаце[1] 1973—1975), 3-е месца ў 10-м чэмпіянаце[1] СССР (1971—1972)[1], 1-е месца на 3-й дошцы ў 5-м камандным чэмпіянаце СССР(1975—1978), залаты медаль у складзе зборнай каманды СССР на 1-м чэмпіянаце Еўропы (1977—1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]