Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч
Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 лістапада 1958 (64 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | афіцэр, палітык, ваенны | ||||||
Месца працы | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь | ||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч (нар. 13 лістапада 1958, в. Ціхань Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык і ваенны дзеяч. Генерал-маёр. Былы дырэктар завода дакладнай электрамеханікі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Закончыў Вільнюскае вышэйшае ваеннае вучылішча радыёэлектронікі проціпаветранай абароны (камандная, тактычная, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання), Ваенную камандную Чырванасцяжную акадэмію проціпаветранай абароны імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава (камандна-штабная і аператыўна-тактычная войскаў проціпаветранай абароны), Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (ваеннае і дзяржаўнае кіраванне).
Праходзіў вайсковую службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, батальёна, брыгады, начальніка аператыўнага ўпраўлення, займаў пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны. З 2003 года з’яўляецца начальнікам галоўнага штаба — першым намеснікам камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» І, II, III ступені, юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1][2].
Зноскі
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- ↑ ВАНЬКОВИЧ АНАТОЛИЙ СТЕПАНОВИЧ Архівавана 8 ліпеня 2020.
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Генерал-маёры (Беларусь)