Анатоль Сяргеевіч Леанцюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Сяргеевіч Леанцюк
Дата нараджэння 5 красавіка 1932(1932-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2010
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1973)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Давыд Майсеевіч Голуб
Узнагароды і прэміі

Анатоль Сяргеевіч Леанцю́к[1] (5 красавіка 19322010) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1975), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Марынаўка (зараз у Мікалаеўскай вобласці Украіны). Скончыў сярэднюю школу, у 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Быў залічаны ў аспірантуру пры кафедры нармальнай анатоміі пад кіраўніцтвам Д. М. Голуба, якую скончыў у 1958 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие, строение и связи межреберных нервов у человека»[2]. З 1958 года асістэнт, дацэнт, у 1971—1997 гг. загадчык кафедры гісталогіі. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности морфогенеза грудной клетки и ее иннервация у человека и животных»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. С. Леанцюку належаць навуковыя працы эмбрыянальным марфагенезе органаў, нервовай і эндакрыннай сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперыментальнай марфалогіі і транспланталогіі. З’яўляецца аўтарам больш за 850 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій. Аўтар больш за 40 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў[2]. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў «Основы возрастной гистологии», «Информационный анализ в морфологических исследованиях», «Гистология в вопросах и ответах»[2]. Пад кіраўніцтвам А. С. Леанцюка распрацавана тыповая праграма па гісталогіі для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у міжнародных і нацыянальных кангрэсах марфолагаў Расіі, Літвы, Чэхіі, Украіны, Эстоніі[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Информационный анализ в морфологических исследованиях. — Мн., 1981. (разам з Л. А. Леанцюк і А. І. Сыкала),
  • Возрастная гистология. Ч. 1—5. — Мн., 1996. (у сааўтарстве).

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
  • Член Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый
  • Навуковы кансультант Беларускай энцыклапедыі
  • Старшыня Праўлення Мінскага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
  • Член Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
  • Віцэ-прэзідэнт Беларускага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
  • Намеснік старшыні рэспубліканскай вучэбна-метадычнай камісіі па медыка-біялагічным дысцыплінам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
  • Старшыня наменклатурнага камітэта па марфалогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
  • Член праблемна-экспертнай камісіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Марфалогія чалавека і жывёл»

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
  • Ордэн «Дружбы народаў»
  • Медаль Пуркінье ўніверсітэта горада Брно
  • Медаль імя М. І. Пірагова
  • Ганаровыя граматы і падзякі

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]