Перайсці да зместу

Анатоль Сяргеевіч Цімафееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Анатоль Цімафееў
Поўнае імя Анатоль Сяргеевіч Цімафееў
Нарадзіўся 19 красавіка 1992(1992-04-19)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 195 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Алімпія (Савынці)
Маладзёжныя клубы
2005—2009 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2013   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 11 (-13)
2014—2016 Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 37 (-42)
2016—2017 Сцяг Грузіі Дынама (Батумі) 33 (-33)
2018 Беларусь Смалявічы 23 (-27)
2020 Украіна Чаркашчына (Чаркасы) 6 (-16)
2020 Украіна Чарнігаў 3 (-6)
2021 Украіна Палтава 9 (-6)
2021 Украіна Палессе (Жытомір) 0 (0)
2023— Украіна Алімпія (Савынці)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.

Анатоль Цімафееў (нар. 19 красавіка 1992, Кіеў, Украіна) — украінскі футбаліст, брамнік клуба «Алімпія» з Савынцоў.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮФШ «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага. Дэбютаваў у моладзевым складзе «Дынама» ў сезоне 2009/10.

Улетку 2013 года трэнер моладзевай каманды Аляксандр Хацкевіч узначаліў каманду «Дынама-2», якая гуляла ў Першай лізе. З сабой ён узяў шэраг ігракоў, уключаючы Цімафеева. У прафесійных спаборніцтвах дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў хатнім матчы супраць «Александрыі».

У ліпені 2016 года стаў іграком батумскага «Дынама»[2], дзе правёў 1,5 сезоны ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2018 года пакінуў грузінскі клуб[3].

У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[4]. Стаў асноўным брамнікам каманды, аднак пасля паражэння 30 верасня ад мінскага «Тарпеда» (0:2) перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года пакінуў каманду[5].

У 2019 годзе гуляў ва Украіне на аматарскім узроўні. У лютым 2020 года далучыўся да «Чаркашчыны» ў Першай лізе, пакінуў клуб у верасні. З кастрычніка да канца 2020 года гуляў у Другой лізе за «Чарнігаў». Першую палову 2021 года правёў у «Палтаве» на аматарскім узроўні, а ў ліпені 2021 года стаў іграком жытомірскага «Палесся», дзе гуляў дла канца года.

У ліпені 2023 года далучыўся да аматарскага клуба «Алімпія» з Савынцоў, Палтаўская вобласць.

  1. Anatoli Tymofeev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Тімофеєв став гравцем батумського «Динамо» (укр.). ua-football.com (15 ліпеня 2016). Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. Два українця залишили грузинський клуб (укр.). ua-football.com (6 студзеня 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  4. Три украинца и серб стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  5. Поляков в “Урале”, Милунович в “Црвене” (руск.). pressball.by (20 снежня 2018). Праверана 28 снежня 2018.(недаступная спасылка)