Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька
Anatoly Lebedko Senate of Poland 01.JPG
Род дзейнасці: палітык
Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1961(1961-06-27) (57 гадоў)
Месца нараджэння:
Бацька: Уладзімір Міхайлавіч Лябедзька[1]
Маці: Марыя Іванаўна Лябедзька[2]
Жонка: Святлана[3]
Дзеці: сын Арцём.
Альма-матар:
Партыя: Аб'яднаная грамадзянская партыя
Commons-logo.svg Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька на Вікісховішчы

Анато́ль Уладзі́міравіч Лябе́дзька (нар. 27 чэрвеня 1961, в. Трылес, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП) з 2000 да 2018 году, палітвязень Беларусі, вязень сумлення.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў школу у 1978 г. Пасля няўдалай спробы паступлення ў інстытут працаваў механізатарам у калгасе імя Суворава ў сваім раёне. У 1980-м паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на факультэт гісторыі і французскай мовы, які скончыў у 1985 г.

Жанаты, мае сына[4].

З 1985 па 1987 г. служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў намеснікам дырэктара Ашмянскай школы-інтэрната на Гарадзеншчыне[5].

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га склікання, займаў пасаду намесніка старшыні Камісіі ВС па справах моладзі. У 1992 г. стварыў Беларускую асацыяцыю маладых палітыкаў і быў абраны яе кіраўніком. У 1993 г. скончыў юрыдычны факультэт БДУ[6].

Падчас выбараў прэзідэнта 1994 г. працаваў у камандзе А. Лукашэнкі, сышоў з-за канфлікту, уступіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю (АГП). У 1995 г. перавыбраны ў ВС 13-га склікання, быў намеснікам старшыні Камісіі па міжнародных справах.

У лістападзе 1996 г. рэферэндум не прызнаў і пры роспуску Вярхоўнага Савету ў Нацыянальны Сход перайсці адмовіўся[7].

З 2000 года — старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі[8].

На Кангрэсе дэмакратычных сіл у 2005 г. саступіў на некалькі галасоў А. Мілінкевічу, і не стаў адзіным кандыдатам ад апазіцыі на выбарах прэзідэнта 2006 г. Балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на выбарах 2008 г., але прайграў.

У часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. працаваў у камандзе кандыдата ад АГП — свайго намесніка Яраслава Раманчука[9].

Меў сяброўскія і партнёрскія адносіны з Барысам Нямцовым. У 2013 годзе Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) і Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды (РПР-ПАРНАС) прызналі сябе дружалюбнымі партыямі і заявілі аб намерах цесна супрацоўнічаць па шэрагу кірункаў[10].

У 2012 годзе АГП удалося зарэгістраваць больш за трыццаць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Аднак за некалькі тыдняў да выбараў АГП, як і іншая буйная апазіцыйная партыя, Беларускі народны фронт (БНФ), адклікала сваіх кандыдатаў, тым самым у чарговы раз вырашыўшы байкатаваць выбары. Па словах Лябедзькі, гэта рашэнне было прынята, паколькі ўлады адмовіліся выпускаць палітвязняў, адмяніць датэрміновае галасаванне і ўвесці членаў апазіцыі ў выбарчыя камісіі[11].

Пераслед за палітычную дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Шмат разоў трапляў пад рэпрэсіі ўладаў за сваю палітычную дзейнасць. Некалькі разоў быў абвінавачаны ў паклёпе на дзеючага прэзыдэнта, быў збіты каля свайго дома невядомымі ў масках[12].

У 1990—1999 гг. пяць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных матывах[13].

19 кастрычніка 2004 г. разам з Міколам Статкевічам і Паўлам Севярынцам быў арыштаваны за ўдзел у пратэстных акцыях супраць рэфэрэндуму, які дазволіў А. Лукашэнку балатавацца на трэці тэрмін. Пры затрыманні быў моцна збіты міліцыяй (трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломамі рэбраў і пашкоджаннямі ўнутраных органаў)[14].

У 2006 годзе пасля выбарчай кампаніі, падчас акцый пратэстаў (намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы), 21 сакавіка на праспекце Незалежнасці Лябедзька (давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча) быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Суд пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 15 сутак[15].

26 красавіка гэтага ж года А.Лябедзька пры загадкавых абставінах быў затрыманы і збіты невядомымі людзьмі[16].

Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў (Плошча-2010) быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 г. у Мінску і змешчаны ў СІЗА КДБ. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках[17].

11 студзеня 2011 года Amnesty International прызнала Лябедзьку вязнем сумлення[18].

6 сакавіка 2011 г. Анатоль Лябедзка быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе[19].

23 жніўня 2011 г. крымінальная справа супраць А. Лябедзькі была спыненая[20].

У 2017 годзе падчас сацыяльных пратэстаў, пасля завяршэнне «Маршу недармаедаў» 10 сакавіка ў Маладзечна пачаліся затрыманні актывістаў. Сярод іх быў Анатоль Лябедзька. 11 сакавіка ў Маладзечанскім раённым судзе лідар АГП атрымаў 15 сутак арышту[21].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 108 дзён і начэй у засьценках КДБ. Дзёньнік палітычнага закладніка (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) -Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода, 2013. 434 с.: іл.

Зноскі

  1. Тамковіч, А. Супраць плыні. — 2011. — С.76-88.
  2. Тамковіч, А. Супраць плыні. — 2011. — С.76-88.
  3. Святлана Лябедзька: «З мужам хочуць расквітацца не столькі за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня, колькі за ўсю яго дзейнасць як палітыка...»
  4. Тамковіч, А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — Смаленск : Смоленская городская типография, 2013. — С. 579—584. — ББК 84, УДК 823.
  5. Анатоль Лябедзька
  6. Анатоль Лябедзька
  7. Анатоль Лябедзька
  8. Лябедзька, А. 108 дзён і начэй ў засценках КДБ. Дзённік палітычнага закладніка. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2013. — 434 с. — ISBN 987-0-929849-63-8
  9. Анатоль Лябедзька
  10. Анатолий Лебедько и Борис Немцов ударили по рукам
  11. Лебедько, Анатолий
  12. Анатоль Лябедзька
  13. Лебедько Анатолий (Лябедзька Анатоль, Labiedźka Anatol)
  14. Анатоль Лябедзька
  15. Верым! Можам! Пераможам!: Падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні / укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 с. — С. 96.
  16. Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. / Праваабарончы цэнтр «Вясна» / — Менск, 2007. — 152 с. — С. 63.
  17. Тамковіч, А. Супраць плыні. — 2011. — С. 76-88.
  18. ПРЕСС-РЕЛИЗ
  19. Тамковіч, А. Супраць плыні. — 2011. — С.76-88.
  20. Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. — ISBN 978-0-929849-42-3
  21. У Маладэчне прайшлі суды за «Марш недармаедаў» (спіс асуджаных).
  22. Лебедько А. В.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. — ISBN 978-0-929849-42-3.
  • Акрэсцінскія будні / укл. А.Каліноўскі —.Менск, 2009. — 146 с. ISBN 5-98098-0063-Х — (ст.73-87).
  • Верым! Можам! Пераможам!: Падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні / укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 с. — (ст.96).
  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (ст.134-135).
  • Лябедзька, А. 108 дзён і начэй ў засценках КДБ. Дзённік палітычнага закладніка. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2013. — 434 с. — ISBN 987-0-929849-63-8.
  • Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. / Праваабарончы цэнтр «Вясна» / — Менск, 2007. — 152 с. — (ст. 63).
  • Тамковіч, А. Без палітыкі. — Смаленск : Смоленская городская типография, 2011. — 156 с. (35-38).
  • Тамковіч, А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — Смаленск : Смоленская городская типография, 2013. — С.579-584. — ББК 84, УДК 823.
  • Тамковіч, А. Супраць плыні. — 2011. — С.76-88.
  • Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня , 2007. — 256 с. — (ст.126).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]