Анатоль Зусевіч Цэйтлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Цэйтлін)
Анатоль Зусевіч Цэйтлін
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1948(1948-10-11) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Анатоль Зусевіч Цэйтлін (нар. 11 кастрычніка 1948. г. Алматы, Казахстан) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1967 годзе Мінскі будаўнічы тэхнікум. У 19661967 гадах працаваў тэхнікам-архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект», у 19671977 гадах архітэктар, кіраўнік групы ў інстытуце «Ваенпраект». У 1973 годзе скончыў БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19771996 гадах ГАП, начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект»; у 19962003 гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Цэйтліна А. З.». З 2003 года дырэктар і галоўны архітэктар праектаў ТАА «Творчая майстэрня-7»

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1977 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца праектаваннем шматфункцыянальных комплексаў, будынкаў банкаў, офісаў, крам, выставачных цэнтраў, жылых будынкаў і комплексаў. За час архітэктурнай дзейнасці стварыў больш 100 праектаў, звыш 40 з якіх рэалізаваны, у т.л. па-за межамі Беларусі.

Вакзал у Салігорску
Факультэт міжнародных адносін БДУ
Бізнес-цэнтр «Тытан»

Асноўныя працы: 12-павярховы жылы дом на рагу вул. Варвашэні і вул. Горкага (1979); 7- і 12-павярховыя жылыя дамы ў квартале вул. Першамайскай і вул. Пуліхава (1981); стаматалагічная паліклініка па вул. Варанянскага (1983); 12-13-павярховыя жылыя дамы па вул. Варанянскага (1986); аўтачыгуначны вакзал у Салігорску (1986) і Смаргоні (1987). гандлёвы цэнтр «Ракаўскі кірмаш» (19992000, будаўніцтва ў 20012002; сааўтар Л. Р. Будзеўская[1]); адміністрацыйна-гандлёвы будынак з убудавана-прыбудаванай гараж-стаянкай па пр. Дзяржынскага (2010—2011, будаўніцтва ў 2012—2013[2]; П. А. Ельяшэвіч, А. М. Пікус[3]); рэканструкцыя фізічнага факультэта БДУ (1997—1998, будаўніцтва ў 1999—2000); рэканструкцыя юрыдычнага факультэта БДУ (1999—2000, будаўніцтва ў 2001—2002); факультэт міжнародных адносін БДУ (2005—2006, будаўніцтва ў 2008—2012; сааўтар Д. Сідзельнікаў[4]); бізнес-цэнтр з паркінгам «Тытан» (2005—2012, будаўніцтва ў 2006-14; сааўтары В. М. Батузава, А. М. Пікус, П. Разанцаў, Т. А. Піскун)[5]; шматкватэрны жылы дом з памяшканнямі грамадскага прызначэння і гаражом на 12 машына-месцаў па вул. Дзімітрава (2001—2002, будаўніцтва ў 2003—2004; сааўтары Т. А. Піскун, Д. Сідзельнікаў[6]); шматпавярховы жылы дом па вул. Прытыцкага (2004—2005, будаўніцтва ў 2006-08; сааўтар Шуруха[7]); шматпавярховы жылы дом па вул. Прытыцкага (2009)[8]; будынак філіяла «Прыёрбанк» па пр. Пераможцаў (2006—2008, будаўніцтва ў 2009—2010; сааўтар В. М. Батузава[9]); гандлёва-забаўляльны цэнтр з адміністрацыйным блокам па вул. Кульман (2009; А. А. Афанасьеў, К. Крышчановіч)[10]; адміністрацыйны цэнтр з памяшканнямі грамадскага прызначэння і падземным гаражом-стаянкай па пр. Пераможцаў, 89 (2006—2007, будаўніцтва ў 2008—2009; сааўтар Вісловіч[11]); комплекс шматпавярховых жылых дамоў у раёне вул. Някрасава — М. Багдановіча (20042011, будаўніцтва ў 20052014; сааўтары П. А. Ельяшэвіч, А. М. Пікус, Шуруха[12]); жылы комплекс у мікрараёне «Лебядзіны» памі вул. Ціміразева і в. Ржавец (адміністрацыйны корпус, жылыя дамы) (2010, будаўніцтва ў 2011; сааўтары А. А. Афанасьеў, Вісловіч, Д. Мічыч, П. А. Ельяшэвіч, А. М. Пікус, П. Разанцаў, Разанцава[13])[2]; шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны комплекс з гасцініцай, офіснымі памяшканнямі (EPAM), фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам, спартыўнай залай, падземнымі і наземным паркінгам і прыбудовай да Лядовага палаца па вул. Прытыцкага (2010; сааўтары А. А. Афанасьеў, С. А. Варанцоў, А. М. Пікус, Я. А. Палітыка, П. Разанцаў)[14]; тэхнічны цэнтр нацыянальных зборных каманд Рэспублікі Беларусь па футболе (2012; А. М. Пікус, Я. А. Палітыка, П. Разанцаў)[15]; адміністрацыйны будынак на месцы знесенага па вул. Антонаўская, 2а (2010—2011, будаўніцтва ў 2011—2013)[2]; гасцініца «Mercury» па вул. Зыбіцкай у г. Мінску (2014; сааўтар А. М. Пікус)[16]; Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь (2014; сааўтары А. А. Афанасьеў, А. М. Пікус, Пятроў)[17]; культурны цэнтр са шматканальнай студыяй гуказапісу сусветнага ўзроўню па вул. Камуністычнай, 24 (2016; сааўтар Лукашэвіч, П. Разанцаў)[18].

Браў удзел у распрацоўках шэрагу архітэктурных праектаў, праектаў рэканструкцыі і рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў Беларусі. З’яўляецца навуковым кіраўніком па рэканструкцыі будынкаў БДУ.

Аўтар шэрагу артыкулаў у вядучых архітэктурных часопісах Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганараваны дыпламамі Саюза архітэктараў Беларусі.

Зноскі

  1. Торговый центр «Раковский Кирмаш» по ул. Д.Мартинкевича. г. Минск
  2. а б в Цейтлин Анатолий Зусевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Административное здание по пр. Дзержинского. г. Минск
  4. Факультет международных отношений БГУ. г. Минск
  5. Торгово-развлекательный комплекс
  6. Многоквартирный жилой дом с помещениями общественного назначения и гаражом на 12 машино-мест по ул. Димитрова. г. Минск
  7. Многоэтажный жилой дом по ул. Притыцкого. г. Минск
  8. Жилой дом по ул. Притыцкого. г. Минск
  9. Здание филиала «Приорбанка» по пр. Победителей. г. Минск
  10. Торгово-развлекательный центр с административным блоком по ул. Кульман. г. Минск
  11. Административный центр с помещениями общественного назначения и подземным гаражом-стоянкой по пр. Победителей, 89, в г. Минске
  12. Многоэтажные жилые дома со встроенными административными и торговыми помещениями по ул. Богдановича. г. Минск
  13. Жилой комплекс в микрорайоне 'Лебяжий' в г. Минске
  14. Многофункциональный торгово-развлекательный комплекс с гостиницей, офисными помещенгиями, физкультурно-оздоровительным центром, спортивным залом, подземными и наземным паркингом и пристройкой к Ледовому Дворцу по ул. Притыцкого в г. Минске
  15. Технический центр национальных сборных команд Республики Беларусь по футболу
  16. Гостиница 'Mercury' по ул. Зыбицкая в г. Минске
  17. Посольство Республики Казахстан в Республике Беларусь
  18. Культурный центр с многоканальной студией звукозаписи мирового уровня по ул. Коммунистической, 24

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цейтлин Анатолий Зусевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Цейтлин Анатолий Зусевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)