Анатоль Шкуцька

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Анатоль Шкутка)
Jump to navigation Jump to search

Анатоль Шкуцька (Шкутка; 15 студзеня 1908 — ?) — беларускі грамадзкі дзеяч.

Паходзіў з Заходняй Беларусі. У 1930-х гадах вучыўся ў Берлінскім універсітэце, атрымаў дыплом інжынера. Узначальваў «Беларускае прадстаўніцтва» ў Берліне, у 1941 увайшоў у «Беларускі нацыянальны цэнтр»[1]. Восенню 1944 ўключаны ў склад «Беларускай цэнтральнай рады» (БЦР). Па сканчэнні Другой Сусветнай вайны стварыў «Беларускі камітэт» у Брайншвайгу. Удзельнік аднаўленчага з'езду БЦР у Эльвангене (1948), прызначаны віцэ-старшынём «Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі». У 1949 г. разам з сям'ёй выехаў у Аўстралію. Пасяліўся ў Брысбене (штат Квінсленд), дзе спрабаваў наладзіць уласны бізнэс. Да канца 1950-х гадоў падтрымліваў сувязі з беларусамі Сіднею. Быў удзельнікам арганізацыйнага сходу мясцовых беларусаў у сакавіку 1950 г. і заснавання «Беларускага аб'яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе», потым заступнік старшыні «Беларускага аб'яднання ў Аўстраліі» (БАА). Пасля расколу арганізацыі стаў на бок прыхільнікаў БЦР і некаторы час выступаў як кіраўнік аддзелу БАА ў Квінслендзе. Ад канца 1950-х гадоў звесткі пра яго губляюцца.

Зноскі

  1. ЭГБ, т. 1. С. 356

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004.
  • Гардзіенка Н., Юрэвіч Л. Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы. — Мн.: Кнігазбор, 2013.