Анатоль Якаўлевіч Каваленка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Якаўлевіч Каваленка
Дата нараджэння 23 студзеня 1919(1919-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 2008(2008-02-08) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19391946
Званне
Капітан ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

Анатоль Якаўлевіч Каваленка (19192008) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Каваленка нарадзіўся 23 студзеня 1919 года ў вёсцы Якімаўка (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння сямігадовай школы і аўтамабільнага тэхнікума працаваў аўтамеханікам на аўтабазе ў пасёлку Таліца Свярдлоўскай вобласці. У жніўні 1939 года Каваленка быў прызваны ў рабоча-сялянскую Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Харкаўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, Закаўказскім, Ленінградскім, 3-ім Прыбалтыйскім, 2-ім Прыбалтыйскім, 1-ым Беларускім франтах. 19 лістапада 1942 года быў падбіты і сеў на вымушаную пасадку, пры гэтым загінулі ўсе члены экіпажа, акрамя Каваленкі[1].

Да лістапада 1944 года старшы лейтэнант Анатоль Каваленка быў старэйшым лётчыкам-назіральнікам 742-га асобнага авіяпалка 14-й паветранай арміі(руск.) бел.. Да гэтага часу ён здзейсніў 160 баявых вылетаў на разведку і бамбардзіроўку скапленняў вялікай колькасці баявой тэхнікі і жывой сілы ворага, нанесшы яму вялікія страты[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 студзеня 1945 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Анатоль Каваленка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 7387[1].

Усяго ж за час свайго ўдзела ў баях Каваленка здзейсніў 173 баявых вылята, быў збіты ўвогуле 7 разоў, 2 разы быў паранены. У 1946 годзе ў званні капітана ён быў звольнены ў запас. Жыў і працаваў у Херсоне. У 1951 годзе Каваленка скончыў Адескі педагагічны інстытут. Памер 8 лютага 2008 года, пахаваны ў Херсоне[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны 1-й ступені, двумя ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На галоўным корпусе Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнга ўніверсітэта імя К. Д Ушынскага (былога Педагагічнага тэхнікума), у якім вучыўся А. Я. Каваленка, усталявана мемарыяльная дошка ў паяць абім і двух выпускніках-Героях Савецкага Саюза — В. П. Мусіне і У. С. Маргуненка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Герои твои, Херсонщина. — Смферополь, 1980.
  • Коваленко анатолий Яковлевич. В кн.: Ю. А. Работин. Золотое кольцо победы. — Одесса: Печатный дом, Друк пивдень, 2012. — С. 67-69. — ISBN 978-966-389-320-4