Анатоль Віктаравіч Яршоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Яршоў)
Анатоль Віктаравіч Яршоў
Дата нараджэння 6 красавіка 1933(1933-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 2018
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1976)
Член у

Анатоль Віктаравіч Яршоў (6 красавіка 1933, Ташкент — 2018, Мінск) — беларускі архітэктар. Доктар тэхнічных навук (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1956 г. Працаваў у Ташкенце, з 1973 г. — загадчык аддзела навакольнага асяроддзя, намеснік дырэктара па навуковай працы, з 1976 года — загадчык аддзела у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражываў у Мінску.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікавана больш 85 прац, у т.л.: «Прынцыпы сонцааховы будынкаў у Сярэдняй Азіі» (Масква, 1974); у аўтарскім калектыве: «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя жылля ва ўмовах Узбекістана» (Ташкент, 1976), «Рэкамендацыі па распрацоўцы ў схемах і праектах раённай планіроўкі на тэрыторыі Беларускай ССР мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя» (Мінск, 1982), «Горадабудаўнічыя сродкі аздараўлення навакольнага асяроддзя ў Беларускай ССР» (Мінск, 1987).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Людмілай Яршовай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]