Анатоль Уладзіміравіч Драздоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Уладзіміравіч Драздоў
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
12 кастрычніка 2016 — 6 снежня 2019
Дэпутат Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў[d]

Нараджэнне 5 кастрычніка 1976(1976-10-05) (47 гадоў)
Адукацыя

Анатоль Уладзіміравіч Драздоў (нар. 5 кастрычніка 1976, в. Сенькаў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў вядучым інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку ўнітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас „Падзевічы“» Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Быў галоўным інжынерам, дырэктарам унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас „Падзевічы“», дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Падзевічы».

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Новая Друць» Бялыніцкага раёна.

Выбіраўся дэпутатам Бялыніцкага раённага і Запольскага сельскага Саветаў дэпутатаў 27-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі