Перайсці да зместу

Анатолія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатолія
турэцк.: Anadolu
Карта Анатоліі (цёмна-зялёным). Паводле аднаго з вызначэнняў, яна абмежавана ўмоўнай лініяй ад Александрэцкага заліва да Чорнага мора. Паводле іншага вызначэння, яе тэрыторыя цалкам супадае з азіяцкай часткай Турцыі.
Карта Анатоліі (цёмна-зялёным). Паводле аднаго з вызначэнняў, яна абмежавана ўмоўнай лініяй ад Александрэцкага заліва да Чорнага мора[1]. Паводле іншага вызначэння, яе тэрыторыя цалкам супадае з азіяцкай часткай Турцыі[2][3][4][5].
39° пн. ш. 35° у. д.HGЯO
АкваторыіЧорнае мора, Мармуровае мора, Эгейскае мора, Міжземнае мора
Плошча537,886 км²
Краіна
Анатолія (Турцыя)
Анатолія
Анатолія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анато́лія (грэч. Aνατολή — «усход сонца»[⇨]), таксама вядомая як Малая Азія[⇨], — гістарычны рэгіён і паўвостраў на самым захадзе Азіі, які сёння складае асноўную частку тэрыторыі сучаснай Турцыі. Геаграфічна рэгіён абмежаваны Міжземным морам на поўдні, Эгейскім — на захадзе, Мармуровым — на паўночным захадзе і Чорным морам — на поўначы. Ягоныя ўсходнія і паўднёва-ўсходнія межы часам пашыраюць альбо да ўмоўнай лініі Анаталійскай дыяганалі, што цягнецца ад Чорнага мора да Іскендэрунскага заліва, альбо на ўсю азіяцкую частку Турцыі цалкам[⇨]. Тапаграфічна Мармуровае мора злучае Чорнае мора з Эгейскім праз пралівы Басфор і Дарданэлы, а таксама аддзяляе Анатолію ад паўднёва-ўсходнееўрапейскай Фракіі.

З’яўляючыся адным з найстаражытнейшых цэнтраў зараджэння земляробства ў эпоху неаліту, Анатолія стала калыскай для многіх цывілізацый. Адсюль жа каля 9000 гадоў таму пачалася маштабная міграцыя земляробаў на ўвесь еўрапейскі кантынент[⇨]. У старажытнасці Анатолію насяляла вялікае мноства народаў, як карэнных (хаты, урарты), так і прышлых індаеўрапейскіх (хета-лувійцы, фрыгійцы і іншыя)[⇨], якія паступова былі асіміляваныя падчас маштабнай элінізацыі ў антычны[⇨] і візантыйскі часы[⇨], калі дамінуючай стала грэчаская мова. Кардынальныя змены пачаліся ў канцы XI стагоддзя з прыходам турак-сельджукаў[⇨], якія далі пачатак працягламу працэсу амаль поўнай цюркізацыі і ісламізацыі рэгіёна, што завяршыўся ў часы Асманскай імперыі[⇨]. У пачатку XX стагоддзя, у выніку масавых забойстваў[en] і дэпартацый перыяду Першай сусветнай вайны, рэгіён практычна цалкам страціў сваё аўтахтоннае хрысціянскае насельніцтва (грэкаў, армян, асірыйцаў)[⇨].

Сёння Анатолія з’яўляецца пераважна турэцкай, аднак захоўвае пэўную этналінгвістычную разнастайнасць дзякуючы наяўнасці курдскай, арабскай, лазскай і іншых меншасцей[⇨].

Паходжанне і развіццё назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Анатолія» паходзіць ад грэчаскага Ἀνατολή (Anatolḗ), што азначае «Усход»[6][7] і абазначае (з пункту гледжання старажытных грэкаў) усходнія землі ў цэлым. Гэтае слова ўказвае на кірунак, дзе ўзыходзіць сонца, і ўтворана ад дзеяслова ἀνατέλλω (anătéllō) — «[я] ўзыходжу»[8]. Падобным чынам утвораны і тэрміны ў іншых мовах: французскае Levant (уласна Левант — адпаведнік Блізкага Усходу) — ад лацінскага levō («падымаць, узвышаць»), «арыент» — ад лацінскага orior («узыходзіць», «узнікаць»), іўрыцкае מִזְרָח (mizraḥ, «Усход») — ад זָרַח (zaraḥ, «узыходзіць», «ззяць»), арамейскае ܡܲܕ݂ܢܚܵܐ (maḏnḥā, «Усход»)[9] — ад ܕܵܢܹܚ (dānēḥ, «узыходзіць», «ззяць»).

Мапа Паўднёва-Заходняй Азіі з акцэнтам на Персію, складзеная Райнерам і Джошуа Отэнсамі каля 1730 года. Мапа ахоплівае велізарную прастору ад Грэцыі і Егіпта на захадзе да даліны Інда і заходніх ускраін імперыі Вялікіх Маголаў на ўсходзе. Малая Азія пазначаная лацінскім тапонімам «Natolia».

Выкарыстанне тэрміна «Анатолія» з цягам часу змянялася. Верагодна, спачатку ён адносіўся да эалійскіх, іанійскіх і дарыйскіх калоній на ўсходнім узбярэжжы Эгейскага мора, але паступова пачаў ахопліваць усходнія рэгіёны наогул. У такім значэнні ён ужываўся ў часы кіравання рымскага імператара Дыяклетыяна (284–305), які стварыў Дыяцэзію Усходу, аднак гэтая тэрыторыя зусім не супадала з рэгіёнамі Малой Азіі. Найбольшы тэрытарыяльны ахоп тэрмін меў пры імператары Канстанціне I (306–337), калі была створаная Прэтарыянская прэфектура Усходу. Яна ўключала ўсе ўсходнія землі Позняй Рымскай імперыі і прасціралася ад Фракіі да Егіпта.

Толькі пасля страты іншых усходніх правінцый у VII стагоддзі і скарачэння ўсходніх уладанняў Візантыі да межаў Малой Азіі, гэты рэгіён стаў адзінай ацалелай часткай Візантыйскага Усходу, таму за ім замацавалася назва (па-грэчаску) Усходняй часткі імперыі. У той жа час была створаная фема Анатолік (грэч. Ἀνατολικὸν θέμα — «Усходняя фема») — правінцыя, што ахоплівала заходнюю і цэнтральную часткі сучаснага турэцкага рэгіёна Цэнтральная Анатолія. Яе цэнтрам быў Іконій, але кіраванне ажыццяўлялася з горада Аморый[10][11].

Латынізаваная форма Anatolia з канчаткам -ia, хутчэй за ўсё, з’яўляецца наватворам сярэдневяковай латыні[6]. Сучасная турэцкая форма Anadolu паходзіць непасрэдна ад грэчаскага Ἀνατολή. Тое ж лінгвістычнае паходжанне маюць і мужчынскія імёны, распаўсюджаныя ў розных мовах (напрыклад, беларускае Анатоль, альбо англійскае і французскае Anatole), якія паходзяць ад імёнаў хрысціянскіх святых Анатоля Лаадыкійскага і Анатоля Канстанцінопальскага (першы патрыярх Канстанцінопальскі).

Гістарычныя назвы

[правіць | правіць зыходнік]
Гістарычная карта Анатоліі перыяду Адраджэння (XV ст.), заснаваная на працах Клаўдзія Пталемея. Мапа ілюструе антычны падзел паўвострава, дзе назвай «Азія» (Asia Regio) пазначалася толькі ягоная крайняя заходняя трэць.

Найстаражытнейшая вядомая назва ў межах Анатоліі адносіцца да яе цэнтральнай часткі, вядомай як «Краіна Хаці». Гэтае найменне першапачаткова выкарыстоўвалася для абазначэння зямель старажытных хатаў, але пазней стала самай распаўсюджанай назвай усёй тэрыторыі, што знаходзілася пад уладай старажытных хетаў[12].

Першай зафіксаванай назвай Анаталійскага паўвострава ў старажытных грэкаў (хоць у той час яна не мела шырокага ўжытку), была Ἀσία (Asía)[13]. Магчыма, яна паходзіць ад акадскага выразу са значэннем «узыход сонца» або з’яўляецца водгаласам назвы міжплемяннога саюза Асува ў заходняй Анатоліі. Рымляне выкарыстоўвалі яе як назву сваёй правінцыі, што ахоплівала захад паўвострава і суседнія астравы Эгейскага мора. Калі назва «Азія» пашырыла свой сэнс і пачала прымяняцца да значна большага рэгіёна на ўсход ад Міжземнага мора, некаторыя грэкі ў перыяд Позняй антычнасці пачалі ўжываць назву «Малая Азія» (Μικρὰ Ἀσία, Mikrà Asía), каб пазначыць сучасную Анатолію. У той жа час адміністрацыя імперыі аддавала перавагу назве Ἀνατολή (Anatolḗ; літ. «Усход»).

Энданім Ῥωμανία (Rōmanía — «зямля рымлян», г. зн. Усходняя Рымская імперыя) успрымаўся туркамі-сельджукамі, якія ўварваліся на гэтыя землі з Цэнтральнай Азіі, як яшчэ адна назва правінцыі. У 1077 годзе сельджукі заснавалі Румскі султанат. Такім чынам, Рум стаў яшчэ адной назвай Анатоліі. Да XII стагоддзя еўрапейцы пачалі называць Анатолію Туркіяй (лац.: Turcia, грэч. Τουρκίᾱ) — «зямля туркаў»[14]. Уласна беларуская назва Турцыі паходзіць адсюль.

У эпоху Асманскай імперыі многія картографы называлі гарыстае плато ва ўсходняй Анатоліі Арменіяй (сёння вядомае як Армянскае нагор’е). Іншыя тагачасныя крыніцы называлі гэтую ж тэрыторыю Курдыстанам[15]. Географы называлі гэты рэгіён Усходне-Анаталійскім плато, Армянскім плато і Іранскім плато, прычым першыя два паняцці ў значнай ступені супадаюць[16]. Хоць у стандартным вызначэнні Анатолія — гэта ўся азіяцкая частка Турцыі, паводле слоў археолага Лоры Хачадуран, гэтая розніца ў тэрміналогіі «ў першую чаргу з’яўляецца вынікам зменлівых палітычных абставін і культурных шляхоў развіцця рэгіёна з ХІХ стагоддзя»[16].

Першы геаграфічны кангрэс Турцыі ў 1941 годзе вызначыў два геаграфічныя рэгіёны на ўсход ад лініі паміж залівам Іскендэрун і Чорным морам: рэгіён Усходняя Анатолія і рэгіён Паўднёва-Усходняя Анатолія[17]. Першы з іх у значнай ступені адпавядае заходняй частцы Армянскага нагор’я, гістарычна вядомай також як Заходняя Арменія, а другі — паўночнай частцы Месапатамскай нізіны. Як сцвярджае гісторык Рычард Аванісян, гэтая змена тапонімаў была «неабходнай, каб схаваць усе доказы» спрадвечнай прысутнасці армян[заўв 1]. Гэта было часткай палітыкі адмаўлення генацыду армян, якую пачаў праводзіць урад Турэцкай Рэспублікі і тыя, каго Аванісян называе ягонымі «замежнымі саўдзельнікамі»[18].

Геаграфічнае становішча і межы

[правіць | правіць зыходнік]
Тапаграфічная карта з традыцыйнымі межамі Анатоліі. На ўсходзе бачна прыкладнае праходжанне Анаталійскай дыяганалі.

Анатолія (Малая Азія) абмываецца водамі чатырох мораў: Чорнага на поўначы, Мармуровага на паўночным захадзе, Эгейскага на захадзе і Міжземнага на поўдні. Пралівы Басфор і Дарданэлы аддзяляюць яе ад Еўропы. Паўвостраў далёка выдаецца на захад у параўнанні з усімі іншымі часткамі Азіі. Каля ягоных берагоў раскінуліся шматлікія астравы, найбуйнейшыя з якіх — Кіпр, Родас, Хіяс і Лесбас.

Традыцыйна ўсходняй мяжой Малой Азіі як фізіка-геаграфічнай вобласці лічыцца так званая Анаталійская дыяганаль — умоўная лінія, што пачынаецца ад узбярэжжа Міжземнага мора (на поўдзень ад Іскендэрунскага (Александрэцкага) заліва), праходзіць паміж 40-м мерыдыянам і возерам Ван, а на поўначы прыкладна супадае з ніжнім цячэннем ракі Чарох, што ўпадае ў Чорнае мора[19]. На ўсходзе паўвостраў мяжуе з Армянскім нагор’ем і ракой Еўфрат (да таго месца, дзе яна паварочвае на паўднёвы ўсход у Месапатамію)[20]. На паўднёвым усходзе мяжа праходзіць па горных хрыбтах, што аддзяляюць Анатолію ад даліны ракі Аронт у Сірыі і Месапатамскай нізіны[20].

Паводле іншага, больш шырокага вызначэння, Анатолія цалкам супадае з усёй азіяцкай часткай сучаснай Турцыі[2][3][4][5]. Такое атаясамленне шмат у чым звязана з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі зменамі сярэдзіны XX стагоддзя. У 1941 годзе на Першым геаграфічным кангрэсе турэцкі ўрад афіцыйна падзяліў краіну на сем рэгіёнаў. Пры гэтым усходнія правінцыі дзяржавы (якія геаграфічна належаць да Армянскага нагор’я і гістарычна супадаюць з рэгіёнам Заходняя Арменія) былі аб’яднаны пад новай назвай — «рэгіён Усходняя Анатолія»[21]. У акадэмічным асяроддзі адзначаецца, што ўжыванне тэрміна «Анатолія» да гэтых тэрыторый з’яўляецца больш позняй адміністрацыйнай практыкай, паколькі традыцыйнае геаграфічнае паняцце паўвострава на іх не распаўсюджвалася[22][23][24]. З улікам гэтага пашыранага сучаснага вызначэння, самым высокім пунктам «Усходняй Анатоліі» (як і ўсяго Армянскага нагор’я) лічыцца гара Арарат (5 123 м)[25].

Падрабязны разгляд тэмы: Геаграфія Турцыі
Карта рэльефу Малай Азіі: Колеравая гама дэманструе перапады вышынь паміж прыбярэжнымі нізінамі і высокім цэнтральным пласкагор’ем. На малюнку выразна відаць пераход да Армянскага нагор’я на ўсходзе.

Рэльеф паўвострава пераважна горны[26]. Большую ягоную частку займае паўпустыннае Малаазіяцкае нагор’е, якое на ўсходзе паступова пераходзіць у Армянскае нагор’е. Унутраная частка Малаазіяцкага нагор’я занята шырокім Анаталійскім пласкагор’ем (900–1 200 м над узроўнем мора), паверхня якога складзена пераважна з вапнякоў, што перасякаюцца складкаватымі хрыбтамі і вулканічнымі конусамі[7]. З поўначы яго абрамляюць Пантыйскія горы (ад стар.-грэч.: Πόντος — мора), а з поўдня — горы Таўр (ад Ὄρη Ταύρου — «горы быка»)[27]. Уздоўж марскіх берагоў цягнуцца толькі вузкія палосы нізін з тыповай міжземнаморскай расліннасцю[7].

Горныя сістэмы па-рознаму фарміруюць берагавую лінію. Пантыйскія горы амаль усюды стромка абрываюцца да ўзбярэжжа Чорнага мора, пакідаючы толькі ў некалькіх месцах невялікія ўчасткі прыбярэжных нізін. Залівы на поўначы (найбуйнейшыя з якіх — Сінопскі і Самсунскі) неглыбока ўразаюцца ў сушу і абрамляюцца крутымі схіламі[7]. На поўдні хрыбет Таўр таксама ўтварае пераважна слабарасчлянёны бераг, аднак месцамі ён адступае ўглыб сушы. Там утвараюцца шырокія прыбярэжныя нізіны і вялікія залівы (Мерсінскі і Іскендэрун), якія адасабляюць на паўднёвым узбярэжжы Лікійскі і Кілікійскі паўастравы.

Своеасаблівы ландшафт сфарміраваўся на захадзе паўвострава: тут горныя хрыбты падыходзяць да Эгейскага мора амаль перпендыкулярна і спадзіста спускаюцца да вады. Яны падзелены шырокімі рачнымі далінамі, якія традыцыйна служаць зручнымі шляхамі зносін паміж узбярэжжам і ўнутранымі абласцямі. У выніку гэтага заходняя берагавая лінія вельмі моцна расчлянёная[7] і ўтварае мноства зручных, абароненых ад вятроў глыбокіх бухт. Менавіта ў адной з такіх бухт гістарычна ўзнік і квітнее найважнейшы порт азіяцкай Турцыі — горад Ізмір (антычная Смірна).

Такая канфігурацыя рэльефу абумовіла гістарычны кірунак галоўных транспартных шляхоў: яны заўсёды ішлі з захаду на ўсход, ператвараючы Анатолію ў натуральны мост паміж Балканскім паўвостравам і глыбіннымі раёнамі Азіі. Пры гэтым камунікацыя цэнтральнага пласкагор'я з паўночным і паўднёвым берагамі заўсёды была істотна абцяжаранай[7].

Геалагічная будова

[правіць | правіць зыходнік]
Еўропа падчас апошняга ледавіковага максімуму, каля 20 000 гадоў таму. Анатолія была злучана з еўрапейскім кантынентам прыкладна да 5600 да н. э.

У тэктанічным плане кайназойскія складкаватыя структуры рэгіёна з’яўляюцца натуральным працягам горных сістэм Балканскага паўвострава[28]. Фарміраванне сучаснага аблічча рэльефу адбывалася ў неагене і першай палове трацічнага перыяду, калі рэгіён разам з суседнімі тэрыторыямі Еўропы і Міжземнамор’я зведаў актыўныя тэктанічныя рухі — узняцці, апусканні і раздробліванне. З лініямі тэктанічных разломаў звязана праяўленне працэсаў вулканізму, асабліва ва ўсходняй частцы Малаазіяцкага нагор’я. Сёння заходняя і цэнтральная часткі паўвострава адрозніваюцца высокай сейсмічнай актыўнасцю[29][30][31].

Доўгі час Малая Азія ўяўляла сабой адзіны суцэльны масіў з Еўропай. Канчатковае аддзяленне Анатоліі ад Балкан адбылося толькі каля 5600 года да н. э.[32][33][34] Тады раставанне ледавікоў выклікала маштабнае падняцце ўзроўню Міжземнага мора амаль на 120 метраў[33][34], што прывяло да прарыву сучасных турэцкіх праліваў[32][33][34]. У выніку гэтага два раней замкнёныя вадаёмы (сучасныя Мармуровае і Чорнае моры)[32] злучыліся з Сусветным акіянам, а берагавая лінія набыла свой складаны расчлянёны характар[35].

Курортны пасёлак Алюдэніз. На Турэцкай рыўеры пераважае міжземнаморскі клімат.

Анатолія вызначаецца вялікай разнастайнасцю кліматычных умоў, што абумоўлена яе складаным горным рэльефам і ўплывам адразу некалькіх мораў. У цэлым клімат мае горны характар з выразнымі рысамі кантынентальнасці[36].

  • Унутраныя раёны (Анаталійскае пласкагор’е) маюць тыповы кантынентальны клімат. Лета тут паўсюдна спякотнае і засушлівае, а зімы — халодныя і снежныя[7].
  • Заходняе і паўднёвае ўзбярэжжы (Эгейскае і Міжземнае моры) знаходзяцца ў зоне тыповага міжземнаморскага клімату. Тут цёплае, сухое лета і мяккая дажджлівая зіма без устойлівага снежнага покрыва[7]. Улетку сярэднясутачная тэмпература часта перавышае +30 °C, а на поўдні зрэдку можа дасягаць і +40 °C.
  • Паўночнае ўзбярэжжа (Чорнае і Мармуровае моры) адрозніваецца ўмерана-марскім (акіянічным) кліматам. Для яго характэрныя цёплае, часам туманнае лета і прахалодная выразная зіма. Гэта самы вільготны рэгіён: ападкі (ад 1000 да 2500 мм за год) выпадаюць даволі раўнамерна на працягу ўсяго года[7].
  • На паўднёвым усходзе Анатоліі клімат набывае рысы трапічнага пустыннага з вельмі нізкай вільготнасцю[7][36].
Засоленыя берагі возера Туз

Кліматычныя ўмовы і рэльеф не спрыяюць развіццю густой рачной сеткі. Рэкі Анатоліі пераважна малаводныя і маюць нераўнамерны рэжым: з-за ўсталявання трывалага летняга антыцыклону многія з іх моцна мялеюць або цалкам перасыхаюць[26]. Найбуйнейшыя рэкі рэгіёна ўпадаюць у Чорнае і Міжземнае моры, у той час як далей на ўсходзе, ужо на Армянскім нагор’і, бяруць пачатак дзве вялікія ракі Месапатаміі — Тыгр і Еўфрат. Самай доўгай ракой паўвострава з’яўляецца Кызылырмак (каля 950 км)[7], чыя шырокая забалочаная дэльта ўпадае ў Чорнае мора. Анаталійскія рэкі не маюць суднаходнага значэння праз сваю парожыстасць і перапады ўзроўню вады, аднак яны адыгрываюць надзвычай важную ролю як крыніцы водазабеспячэння і арашэння. На многіх з іх збудаваны сістэмы плацін і вадасховішчаў[26][37].

Азёрныя катлавіны маюць пераважна тэктанічнае і карставае паходжанне[38]. Амаль усе яны бяссцёкавыя і моцна засоленыя. Найбуйнейшае з іх — возера Туз — знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Анаталійскага пласкагор’я і акружана паласой саланчакоў ды балот[7]. Праблема недахопу прэснай вады асабліва востра стаіць у раёнах, дзе на паверхню выходзяць вапнякі (карст) — паверхневыя воды там практычна адсутнічаюць. Паўднёвыя паўастравы і некаторыя раёны цэнтральнага пласкагор’я з’яўляюцца амаль цалкам бязводнымі[38].

Прырода Анатолійскага паўвострава вылучаецца надзвычайнай біялагічнай разнастайнасцю, што абумоўлена ягонай роляй «моста» паміж Еўропай і Азіяй, а таксама складаным рэльефам. Кліматычнае і ландшафтнае занаванне рэгіёна мае выразную спецыфіку: калі на поўначы вільготны і ўмераны клімат прыбярэжных раўнін і гор спрыяе развіццю густых шыракалістых, іглічных і мяшаных лясоў, то ў цэнтральнай і ўсходняй частках паўвострава ва ўмовах засушлівага кантынентальнага клімату пануюць лістападныя масівы і бязкрайнія лесастэпы, а на захадзе і поўдні тыповы міжземнаморскі клімат фарміруе ландшафты з вечназялёных лясоў, рэдкалессяў і спецыфічнага кустоўямаквісу.

Асноўныя экарэгіёны:

Засушлівыя рэдкалессі цэнтральнага плато
Краявід Пантыйскіх гор у Чарнаморскім рэгіёне на поўначы Анатоліі. Тыповая расліннасць паўночнаанаталійскі іглічных і лісцевых лясоў.

Дагістарычная Анатолія

[правіць | правіць зыходнік]
Насценны роспіс з выявамі тура, аленя і людзей у Чатал-Хююку — найбуйнейшым і найлепш захаваным неалітычным паселішчы з вядомых на сёння. У 2012 годзе ўключанае ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[39].

Гісторыя засялення Анатоліі сучаснымі людзьмі ўзыходзіць яшчэ да эпохі палеаліту[40]. Сярод найбольш вядомых неалітычных паселішчаў — Чатал-Хююк, Чаёню, Невалы-Чоры, Ашыклы-Хююк, Бонджуклу-Хююк, Хаджылар, Гёбеклі-Тэпэ, Наршунтэпэ, Кёшк-Хююк і Юмуктэпэ. Асаблівую ўвагу навукоўцаў прыцягвае Гёбеклі-Тэпэ (каля 9600 да н.э.), які лічыцца найстаражытнейшым вядомым храмавым комплексам у свеце[41]. Ягонае адкрыццё змяніла ўяўленні пра неалітычную рэвалюцыю: яно сведчыць пра тое, што манументальная архітэктура і складаныя рэлігійныя культы маглі папярэднічаць узнікненню земляробства[42]. Чатал-Хююк (каля 7000 г. да н. э.) лічыцца самым развітым з ранніх паселішчаў і вызначаецца ўнікальнай гарадской планіроўкай[43].

Хенджы ў Гёбеклі-Тэпэ, узведзеныя яшчэ ў 9600 годзе да н. э.

Апошнія дасягненні ў галіне археагенетыкі пацвердзілі, што распаўсюджванне земляробства з Блізкага Усходу ў Еўропу было цесна звязана з міграцыяй ранніх земляробаў з Анатоліі каля 9000 гадоў таму і не было выключна культурным абменам[44]. Анаталійскія земляробы эпохі неаліту ў генетычным плане паходзілі пераважна ад мясцовых анаталійскіх паляўнічых-збіральнікаў. Гэта сведчыць пра тое, што земляробства было самастойна асвоена імі на месцы, а не было прынесена ў рэгіён іншымі народамі шляхам дэмічнай дыфузіі (хвалі міграцый)[45][46]. У далейшым земляробы анаталійскага паходжання рассяліліся па ўсёй Еўропе, дайшоўшы на захадзе да Пірэнейскага паўвострава і Брытанскіх астравоў[47][48], а таксама да Магрыба[49]. Значная частка генетычнай спадчыны большасці сучасных еўрапейцаў бярэ пачатак менавіта ад гэтых неалітычных анаталійскіх земляробаў[50]. Сучасныя жыхары Леванта таксама маюць значную долю анаталійскіх генаў, атрыманых у выніку больш позніх міграцый пасля бронзавага веку[51].

Каля 6500 гадоў таму і пазней жыхары Анатоліі сталі больш генетычна аднароднымі праз прыток насельніцтва з усходу. На больш ранніх формах анаталійскіх і неіндаеўрапейскіх моў (такіх як хацкая і хурыцкая), імаверна, размаўлялі як мігранты, так і мясцовыя жыхары, якія ўдзельнічалі ў гэтым маштабным працэсе змешвання. Да прыходу індаеўрапейцаў менавіта аўтахтонныя народы, такія як хаты, стварылі ў цэнтральнай Анатоліі развітую культуру, чые рэлігійныя і мастацкія традыцыі пазней перанялі індаеўрапейскія хеты[52]. Варта адзначыць, што так званы «стэпавы» генетычны складнік адсутнічаў у жыхароў Анатоліі аж да пачатку бронзавага веку[53].

У перыяд энеаліту і ранняга бронзавага веку Анатолія стала адным з найважнейшых цэнтраў зараджэння металургіі дзякуючы багатым радовішчам медзі і іншых металаў[54]. У гэты час пачынаюць фарміравацца першыя ўмацаваныя гарады-дзяржавы, найбольш вядомым з якіх стала старажытная Троя на паўночным захадзе паўвострава. Пазней, на рубяжы бронзавага і жалезнага вякоў, менавіта Анатолія стала радзімай яшчэ адной тэхналагічнай рэвалюцыі — пачатку апрацоўкі жалеза[55]. Старажытныя грэкі прыпісвалі гэтае вынаходства прычарнаморскаму народу халібаў (верагодна, протакартвельскі), які жыў на поўначы паўвострава. Ад іхняга наймення ў старажытнагрэчаскай мове нават утварылася слова χάλυψ (халіпс), што азначала «сталь».

Неалітычная Анатолія часта разглядаецца як магчымая прарадзіма індаеўрапейскай моўнай сям’і (Анаталійская гіпотэза)[56], хоць лінгвісты часцей схіляюцца да версіі яе пазнейшага паходжання ў стэпах на поўнач ад Чорнага мора (Курганная гіпотэза). Тым не менш, дакладна вядома, што на анаталійскіх мовах — самай ранняй задакументаванай галіне індаеўрапейскай сям’і — у Анатоліі размаўлялі прынамсі з XIX стагоддзя да нашай эры[57][58].

Старажытная Анатолія (XX–VI стагоддзі да н. э.)

[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовая гісторыя Анатоліі пачынаецца з гліняных таблічак, створаных прыкладна ў 2000 годзе да н. э., якія былі знойдзеныя на месцы сучаснага Кюльтэпэ[59]. Гэтыя таблічкі належалі асірыйскай гандлёвай калоніі[59]. У той час у Анатоліі былі пашыраныя такія мовы, як хацкая, хурыцкая, хецкая, лувійская і палайская[60].

Найстаражытнейшымі гістарычна задакументаванымі народамі Анатоліі былі хаты, што насялялі яе цэнтральную частку, і хурыты, якія жылі далей на ўсход. Хаты з’яўляліся аўтахтонным народам, а іхнім галоўным цэнтрам быў горад Хатуш. Генетычная прыналежнасць хацкай мовы дагэтуль застаецца нявысветленай, у той час як хурыцкая мова належыць да асобнай хурыта-ўрарцкай моўнай сям’і. Усе гэтыя мовы сёння вымерлі; у навуцы высоўваліся гіпотэзы пра іхняе сваяцтва з карэннымі мовамі Каўказа[61], у прыватнасці, з нахска-дагестанскімі[62], аднак яны не атрымалі шырокага прызнання.

У старажытнасці гэты рэгіён славіўся экспартам сыравіны. Наладжаны гандаль паміж Анатоліяй і Месапатаміяй пачаў зараджацца яшчэ ў часы Акадскай імперыі, а ў перыяд Стараасірыйскага царства (XXI–XVIII стст. да н. э.) ён працягваўся і набыў яшчэ большы размах. Асірыйскія гандляры прывозілі волава і тканіны ў абмен на медзь, серабро і золата. Клінапісныя таблічкі, датаваныя прыкладна XX стагоддзем да н. э., якія былі знойдзеныя ў асірыйскай калоніі Каніш у Анатоліі, сведчаць пра выкарыстанне развітой сістэмы гандлёвых разлікаў і крэдытавання[63][64][65].

Эпоха хетаў і калапс бронзавага веку

[правіць | правіць зыходнік]
Сфінксава брама ў Хатусе

На змену хацкім кіраўнікам паступова прыйшлі хецкія ўладары[59]. Хецкае царства, якое дасягнула свайго росквіту ў сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э., стала адной з наймагутнейшых імперый Старажытнага Усходу. Ягонай сталіцай быў горад Хатуса, вядомы сваімі масіўнымі цыклапічнымі сценамі[59]. Хеты паспяхова сапернічалі з Егіптам за кантроль над Усходнім Міжземнамор’ем, што прывяло да знакамітай бітвы пры Кадэшы (1274 да н.э.) і падпісання найстаражытнейшага з вядомых мірных дагавораў. Прыкладна з 1700 па 1200 год да н. э. хецкая дзяржава суіснавала ў Анатоліі з роднаснымі індаеўрапейскімі народамі — палайцамі на поўначы і лувійцамі на поўдні і захадзе[59]. Лувійцы, у прыватнасці, распрацавалі ўласную іерагліфічную пісьменнасць і адыгрывалі значную ролю ў культуры рэгіёна.

У канцы XIII–пачатку XII стагоддзя да н. э. рэгіён ахапіў маштабны сістэмны крызіс, вядомы як Катастрофа бронзавага веку. У гэты перыяд Хецкае царства распалася пад ціскам унутраных праблем і магутнага знешняга ўварвання. З боку Эгейскага мора на Анатолію і суседнія землі абрынуліся «народы мора», а з паўднёва-ўсходняй Еўропы па сушы хлынулі новыя хвалі індаеўрапейскіх мігрантаў[66]. Сярод іх былі продкі фрыгійцаў — народа, які ў навуцы часта разглядаецца як роднасны армянам або нават як іхні верагодны продак (Армяна-фрыгійская гіпотэза). Хатуса і многія іншыя гарады былі спаленыя і назаўжды пакінутыя жыхарамі, а развітыя гандлёвыя сувязі — разарваныя.

Менавіта ў кантэксце гэтых бурных падзей і шматлікіх войнаў эпохі калапсу разгортвалася гісторыя Троі. Дакладна невядома, ці ляжаць у аснове эпасу пра Траянскую вайну канкрэтныя гістарычныя падзеі[67], аднак археалагічныя пласты Троі эпохі позняга бронзавага веку дэманструюць відавочныя сляды разбурэнняў, якія найбольш адпавядаюць апісанням у гамераўскай «Іліядзе»[68].

Постхецкая Анатолія

[правіць | правіць зыходнік]
Карта Пярэдняй Азіі станам на VI ст. да н. э. Паказана Лідыйскае царства і тагачасныя рэгіянальныя сілы па-за межамі Анатоліі: Мідыйская імперыя, Егіпет і Новававілонская дзяржава.

Пасля Катастрофы бронзавага веку Анатолія ўступіла ў перыяд палітычнай раздробленасці. На паўднёвым усходзе паўвострава і ў Паўночнай Сірыі ўзніклі невялікія новахецкія дзяржавы, насельніцтва якіх, імаверна, складалі пераважна носьбіты лувійскай мовы[69].

У цэнтральнай Анатоліі ў VIII стагоддзі да н. э. дасягнула свайго росквіту Фрыгія з галоўнымі цэнтрамі ў Гордзіяне і на месцы сучаснага горада Кайсеры[70]. Фрыгійцы размаўлялі на індаеўрапейскай мове, блізкай да старажытнагрэчаскай[71]. Іхнім найбольш вядомым уладаром быў паўлегендарны цар Мідас. На ўсходзе, вакол возера Ван, існавала магутная дзяржава Урарту, жыхары якой размаўлялі на неіндаеўрапейскай мове[72][70]. Урарту і Фрыгія палі ў VII стагоддзі да н. э., не вытрымаўшы маштабнага ўварвання качавых плямёнаў кімерыйцаў і скіфаў[70][73].

На змену ім у заходняй і паўднёвай Анатоліі прыйшлі лідыйцы, карыйцы і лікійцы[73]. Гэтыя тры культуры «можна разглядаць як адраджэнне старажытнай аўтахтоннай культуры хацкіх гарадоў Анатоліі»[73]. Найбольшай магутнасці дасягнула Лідыйскае царства са сталіцай у Сардах, якое ўвайшло ў сусветную гісторыю як радзіма першых манет, вычаканеных з электруму ў VII стагоддзі да н. э.[74][75]

Адначасова з гэтым уздоўж усяго заходняга (Эгейскага) ўзбярэжжа паўвострава ішла Першая грэчаская каланізацыя[el]. Іанійскія, эалійскія і дарыйскія грэкі заснавалі тут шэраг полісаў, такіх як Мілет, Эфес і Смірна, ператварыўшы гэты рэгіён (Іонію) у адзін з галоўных эканамічных і інтэлектуальных цэнтраў антычнага свету.

Эпоха незалежных анаталійскіх дзяржаў завяршылася ў сярэдзіне VI стагоддзя да н. э. (каля 546 да н.э.), калі апошні лідыйскі цар Кроз быў разгромлены персідскім царом Кірам Вялікім, у выніку чаго ўся Анатолія ўвайшла ў склад імперыі Ахеменідаў.

Ранняя грэчаская прысутнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Себастэён (злева) і Тэтрапілон (справа) у Афрадысіядзе ў Карыі, якая ў 2017 годзе была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У канцы бронзавага веку ў Анатоліі існавалі тры[76] або чатыры[77] грэкамоўныя паселішчы, сярод якіх быў і Мілет[76][77]. Прыкладна ў 1200–1000 гадах да н. э. грэкі пачалі масава міграваць на заходняе ўзбярэжжа паўвострава[70][78]. Дакладныя маштабы гэтых міграцый застаюцца невядомымі[79]. Сярод найважнейшых заснаваных гарадоў былі Мілет, Эфес, Галікарнас, Смірна (сучасны Ізмір) і іншыя[80]. Гэтыя паселішчы былі аб’яднаны ў гістарычныя вобласці Эаліда, Іонія і Дарыда — у адпаведнасці з назвамі грэчаскіх плямёнаў, якія іх засялілі[81][78]. Да 900 года да н. э. грэчаскія калоніі ўзніклі ўздоўж усяго заходняга ўзбярэжжа Анатоліі: ад Кніда на поўдні аж да ўваходу ў праліў Гелеспонт (Дарданэлы) на поўначы[78]. Пры гэтым у глыб Анатоліі грэчаская культура пранікала слаба аж да часоў Аляксандра Македонскага. Так, у раннім жалезным веку грэчаскія паселішчы існавалі «пераважна (хоць і не выключна)» ўздоўж заходняга ўзбярэжжа паўвострава[82].

Наступная хваля грэчаскай каланізацыі ў Анатоліі праходзіла ў 750–480 гадах да н. э. пад кіраўніцтвам Мілета і Мегары, у першую чаргу ў прыбярэжжах Мармуровага і Чорнага мораў. Акрамя таго, былі заснаваны паселішчы і на паўднёвым узбярэжжы: Фаселіс, Аспендас і Сідэ[83]. Археалагічныя даныя шмат у чым пацвярджаюць антычныя міфы пра іанійскую міграцыю: грэкі сапраўды прыходзілі не на «пустыя землі», а на тэрыторыі, дзе ўжо існавала дагрэчаскае насельніцтва[84]. Эалійскія і іанійскія грэкі — бежанцы са сваіх былых мікенскіх царстваў — паступова змешваліся з мясцовымі анаталійцамі праз шлюбы[85]. У канцы VIII стагоддзя да н. э. грэчаскія гарады Анатоліі захоўвалі цесныя сваяцкія, моўныя і рэлігійныя сувязі са сваімі суродзічамі ў мацерыковай Грэцыі.

Каля 750 года да н. э. анаталійскія грэкі пачалі аддзяляць сябе ад іншых народаў Анатоліі (якіх яны пагардліва лічылі варварамі) дзякуючы новай сацыяльна-палітычнай канцэпцыі — полісу[86]. Гэтыя грэчаскія гарады-дзяржавы на заходнім узбярэжжы неўзабаве ператварыліся ў найважнейшыя культурныя і гандлёвыя цэнтры[87]. Іхні эканамічны росквіт грунтаваўся на маштабным гандлі як з карэннымі анаталійскімі народамі (лікійцамі, лідыйцамі, карыйцамі), так і з іншымі полісамі басейна Эгейскага мора[87]. Больш за тое, менавіта гэтыя малаазіяцкія гарады зрабілі велізарны ўнёсак у развіццё антычнай філасофіі, навукі, архітэктуры і літаратуры[88].

Класічная Анатолія (VI стагоддзе да н. э. — IV стагоддзе н. э.)

[правіць | правіць зыходнік]
Антычны тэатр у Галікарнасе (сучасны Бадрум), пабудаваны ў IV стагоддзі да н. э. Маўсолам — персідскім намеснікам Карыі. Галікарнаскі маўзалей быў адным з сямі цудаў антычнага свету[89][90].

У эпоху класічнай антычнасці Анатолія ўяўляла сабой складаную этнакультурную прастору. Паводле прац старажытнагрэчаскага гісторыка Герадота і ягоных наступнікаў, паўвостраў гістарычна дзяліўся на шэраг адметных рэгіёнаў[91]. На поўначы ўздоўж Чорнага мора размяшчаліся Віфінія, Пафлагонія і Понт; заходняе ўзбярэжжа займалі Мізія, Лідыя і Карыя; а на паўднёвым беразе знаходзіліся Лікія, Памфілія і Кілікія. Ва ўнутраных раёнах ляжалі шырокія землі Фрыгіі, Кападокіі, Пісідыі і пазней Галатыі[91].

Моўная карціна рэгіёна была надзвычай разнастайнай. У той час як на заходнім узбярэжжы і ў гандлёвых полісах дамінавала грэчаская мова, у глыбіні паўвострава працягвалі існаваць рэшткі старажытных анаталійскіх моў (напрыклад, ісаўрыйская[92] і пісідыйская). На паўночным захадзе гучалі мясцовыя дыялекты фракійскай мовы, у аднайменным рэгіёне — кападокійская мова[93], ва ўсходніх раёнах — армянская, а на паўночным усходзе — картвельскія мовы. Некаторыя народы захоўвалі сваю лінгвістычную ідэнтычнасць вельмі доўга: так, фрыгійская мова заставалася жывой аж да VII стагоддзя н. э.[94], а ў цэнтры паўвострава на галацкім дыялекце (мове кельцкіх плямёнаў, што перасяліліся сюды ў III ст. да н. э.) размаўлялі да VI стагоддзя н. э.[95][96][97].

Палітычнае аблічча Анатоліі кардынальна змянілася ў сярэдзіне VI стагоддзя да н. э. Персы, зрынуўшы панаванне мідыйцаў, стварылі магутную імперыю Ахеменідаў і падпарадкавалі сабе ўвесь паўвостраў. Яны падзялілі Анатолію на ваенна-адміністрацыйныя акругі — сатрапіі. Праз увесь рэгіён пралегла знакамітая Царская дарога, якая злучала горад Сарды са сталіцай імперыі Сузамі. Гэта спрыяла небываламу развіццю гандлю і хуткаму распаўсюджванню чаканнай манеты (вынайдзенай раней лідыйцамі) па ўсім Блізкім Усходзе і Міжземнамор’і[75]. Выкарыстанне чаканных манет працягвала імкліва пашырацца ў грэчаскую і рымскую эпохі[98].

Аднак вальналюбныя іанійскія гарады-дзяржавы на заходнім узбярэжжы не мірыліся з персідскім дыктатам. У 499 годзе да н. э. яны паднялі паўстанне. Хоць яно і было жорстка задушана, гэты канфлікт справакаваў маштабныя грэка-персідскія войны. Яны завяршыліся Каліевым мірам (449 да н.э.), паводле якога малаазіяцкія грэкі абаранілі сваю незалежнасць. Тым не менш, у выніку наступных унутраных міжусобіц паміж самімі грэкамі (вядомых як Карынфская вайна), паводле Анталкідава міру (387 да н.э.), Персія зноў вярнула сабе кантроль над Іоніяй[99][100].

Эліністычны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

У 334 годзе да н. э. македонскі цар Аляксандр III (Вялікі) адваяваў Анаталійскі паўвостраў у персідскай імперыі Ахеменідаў[101]. Ён аднавіў дэмакратыю ў грэчаскіх полісах Анатоліі, і мясцовыя жыхары сустракалі яго як вызваліцеля. Лідыйцы і карыйцы таксама віталі прыход македонскага ўладара. Заваяванні Аляксандра адкрылі ўнутраныя раёны Малой Азіі для масавага рассялення грэкаў і іхняга культурнага ўплыву[102]. Анаталійскія гарады пачалі пераўтварацца ў полісы элінскага тыпу, а жыхары Карыі, Лідыі, Лікіі і Кілікіі перанялі грэчаскую мову, культуру і інстытуты кіравання[103].

Свяцілішча цароў Камагены на гары Немрут (II–I стагоддзі да н. э.).

Пасля смерці Аляксандра Македонскага (323 да н.э.) ягоная велізарная імперыя распалася ў выніку шматгадовых жорсткіх войнаў ягоных палкаводцаў — дыядохаў. Анатолія стала адной з галоўных арэн іхняй барацьбы, якая дасягнула кульмінацыі ў грандыёзнай бітве пры Іпсе (301 да н.э.). У выніку ўлада над паўвостравам перайшла да шэрагу новых эліністычных дзяржаў, найбуйнейшай з якіх стала Дзяржава Селеўкідаў, што кантралявала большую частку тэрыторыі. У гэты ж час, у пачатку III стагоддзя да н. э., Малая Азія перажыла маштабнае ўварванне кельцкіх плямёнаў. Яны аселі ў цэнтральнай частцы паўвострава, якая з таго часу атрымала назву Галатыя.

Бібліятэка Цэльса ў Эфесе, пабудаваная рымлянамі ў 114–117 гадах[104]. Храм Артэміды Эфескай, узведзены лідыйскім царом Крозам у VI стагоддзі да н. э., таксама быў адным з сямі цудаў антычнага свету[105].

Нягледзячы на палітычную нестабільнасць, наступіў працяглы перыяд мірнай элінізацыі, у выніку якога да I стагоддзя да н. э. мясцовыя анаталійскія мовы былі практычна цалкам выцесненыя грэчаскай. Асаблівага росквіту дасягнула Пергамскае царства Аталідаў, якое стала адным з галоўных цэнтраў эліністычнай культуры: тут была створаная бібліятэка Цэльса — другая па велічыні ў антычным свеце (пасля Александрыйскай), і ўзведзены знакаміты Пергамскі алтар.

Першае маштабнае ўмяшанне Рымскай рэспублікі ў справы Анатоліі адбылося ў пачатку II стагоддзя да н. э. У бітве пры Магнезіі (190 да н.э.) рымляне разграмілі войска селеўкідскага цара Антыёха III Вялікага. Паводле Апамейскага міру (188 да н.э.) Селеўкідская імперыя назаўжды страціла свае малаазіяцкія ўладанні, якія былі перададзеныя саюзнікам Рыма. Умацаваўшы свае сувязі з рымлянамі, у 133 годзе да н. э. апошні пергамскі цар з дынастыі Аталідаў добраахвотна адпісаў сваю дзяржаву Рымскай рэспубліцы[106]. Такім чынам заходняя і цэнтральная Анатолія мірна перайшлі пад кантроль рымлян, аднак эліністычная культура захавала там сваё пануючае становішча.

Пантыйскае царства да праўлення Мітрыдата VI (120 да н.э., цёмна-фіялетавы колер), пасля ягоных ранніх заваяванняў (светла-фіялетавы) і пасля заваяванняў падчас Першай Мітрыдатавай вайны (88 да н.э., ружовы). Арменія пазначана зялёным.

У 88 годзе да н. э. Мітрыдат VI Еўпатар, уладар Пантыйскага царства на поўначы Анатоліі, пачаў вайну супраць Рымскай рэспублікі, каб спыніць прасоўванне рымскай гегемоніі ў рэгіёне Эгейскага мора. Мітрыдат VI імкнуўся ўсталяваць панаванне над усёй Малой Азіяй і Чарнаморскім рэгіёнам. Ён правёў некалькі цяжкіх, але ў выніку беспаспяховых войнаў (Мітрыдатавы войны), спрабуючы знішчыць уладу рымлян над Азіяй і элінскім светам[107]. Сёння ён лічыцца самым выдатным кіраўніком у гісторыі Пантыйскага царства[108]. Ягоны саюзнік і зяць, цар Вялікай Арменіі Тыгран II Вялікі, на час свайго праўлення заваяваў значныя тэрыторыі Анатоліі, уключаючы Кілікію, Кападокію, Сафену і, магчыма, Галатыю[109].

Далейшыя анексіі з боку Рыма, і ў прыватнасці канчатковы разгром Пантыйскага царства Пампеем, прывялі да таго, што ўся Анатолія апынулася пад рымскім кантролем. Выключэннем заставалася толькі паўднёва-ўсходняя мяжа з Парфянскім царствам, якая стагоддзямі заставалася нестабільнай зонай і арэнай шэрагу ваенных канфліктаў, найвышэйшай кропкай якіх сталі рымска-парфянскія войны (54 да н.э.217 н.э.).

Рымскі перыяд і ранняе хрысціянства

[правіць | правіць зыходнік]
     Рымская імперыя ў 117 годзе н. э. у перыяд свайго найвышэйшага росквіту, на момант смерці Траяна.      васальныя дзяржавы[110]

Пасля завяршэння Мітрыдатавых войнаў і ўключэння ўсёй Малой Азіі ў сферу ўплыву Рыма, для Анатоліі пачаўся доўгі перыяд стабільнасці і эканамічнага росквіту, вядомы як Pax Romana («Рымскі мір»). Апошнія залежныя царствы, такія як Кападокія, былі канчаткова ператвораныя ў рымскія правінцыі ў I стагоддзі н. э. Паўвостраў быў падзелены на некалькі буйных адміністрацыйных адзінак: Азія (са сталіцай у Эфесе), Віфінія і Понт, Галатыя, Кападокія, Лікія і Памфілія, а таксама Кілікія.

Рымляне інвеставалі вялікія сродкі ў інфраструктуру паўвострава: будаваліся маштабныя сеткі дарог, шматлікія акведукі, тэрмы і грандыёзныя тэатры. Гарады заходняга ўзбярэжжа, такія як Эфес, Пергам і Смірна, ператварыліся ў найбуйнейшыя мегаполісы антычнага свету з насельніцтвам у сотні тысяч чалавек. Пры гэтым у культурным і моўным плане Анатолія заставалася глыбока элінізаванай: грэчаская мова працягвала дамінаваць ва ўсіх сферах жыцця, нягледзячы на рымскае адміністрацыйнае і ваеннае кіраванне. Гэты працэс атрымаў назву грэка-рымскага культурнага сінтэзу.

У I стагоддзі н. э. Анатолія стала адной з галоўных калысак ранняга хрысціянства. Апостал Павел здзейсніў некалькі місіянерскіх падарожжаў па гарадах Малой Азіі (у тым ліку ў Эфес і Антыёхію Пісідыйскую), заснаваўшы тут адны з першых хрысціянскіх супольнасцей па-за межамі Леванта. Менавіта ў гэтым рэгіёне знаходзіліся знакамітыя Сем цэркваў Азіі, да якіх звяртаецца Ян Багаслоў у тэксце «Апакаліпсіса».

У III стагоддзі Рымская імперыя сутыкнулася з маштабным «Крызісам трэцяга стагоддзя», які суправаджаўся эканамічным заняпадам і разбуральнымі ўварваннямі готаў, што разрабавалі многія анаталійскія гарады і знішчылі, апроч іншага, Храм Артэміды Эфескай. Каб стабілізаваць велізарную дзяржаву, імператар Дыяклетыян у канцы III стагоддзя ўвёў сістэму тэтрархіі і зрабіў анаталійскі горад Нікамедыю сваёй асноўнай рэзідэнцыяй і фактычнай сталіцай усходняй часткі імперыі. Гэты стратэгічны працэс пераносу палітычнага цэнтра з Італіі на багаты Усход завяршыўся ў 330 годзе н. э. Імператар Канстанцін I Вялікі заснаваў на беразе праліва Басфор, на месцы старажытнага горада Візантый, новую сталіцу імперыі — Канстанцінопаль (Новы Рым). Гэтая падзея паклала канец класічнаму рымскаму перыяду.

Сярэднявечная Анатолія (IV–XIV стагоддзі)

[правіць | правіць зыходнік]

Ранневізантыйскі перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля канчатковага падзелу Рымскай імперыі ў 395 годзе Анатолія стала сэрцам Усходняй Рымскай імперыі, больш вядомай сёння як Візантыя[111]. Да IV стагоддзя заходняя і цэнтральная Анатолія сталі пераважна хрысціянскімі і грэкамоўнымі. Менавіта тут у гэты час праходзілі найважнейшыя Сусветныя саборыНікеі, Эфесе, Халкідоне), якія сфарміравалі дагматыку сучаснага хрысціянства.

У перыяд Позняй антычнасці візантыйская Анатолія была адным з самых багатых і густанаселеных рэгіёнаў імперыі. Яе эканоміка няўхільна расла на працягу IV і V стагоддзяў, у тым ліку дзякуючы так званаму «Шляху пілігрымаў», які праходзіў праз паўвостраў у Святую зямлю. Найбуйнейшымі і найбольш заможнымі гарадскімі цэнтрамі таго часу заставаліся Асас, Эфес, Мілет, Нікея, Пергам, Сарды і Афрадысіяда. Звесткі пра тагачаснае жыццё сельскай мясцовасці захаваліся ў хрысціянскіх жыціях святых, такіх як Мікалай Сіёнскі (VI ст.) і Феадор Сікеонскі (VII ст.)[111].

Аднак пачынаючы з сярэдзіны VI стагоддзя гарадское жыццё пачало прыходзіць у заняпад, у той час як сельскія раёны, наадварот, дасягнулі небывалага ўзроўню эканамічнага росквіту[111]. Сярод гісторыкаў і даследчыкаў да гэтага часу вядуцца дыскусіі наконт прычын маштабнага гарадскога крызісу ў візантыйскай Анатоліі на мяжы VI і VII стагоддзяў. Большасць звязвае яго з катастрафічнымі наступствамі Юстыніянавай чумы (541 г.), вынішчальнай візантыйска-сасанідскай вайны (602–628 гг.) і наступным уварваннем арабаў у Левант (634–638 гг.), якое назаўжды змяніла геапалітычную і гандлёвую сітуацыю ў рэгіёне[112].

Сярэдневізантыйскі перыяд

[правіць | правіць зыходнік]
Візантыйская Анатолія і візантыйска-арабская памежная зона (чорным пункцірам) ў сярэдзіне IX стагоддзя.

У сярэдзіне VII стагоддзя, пасля страты Егіпта, Леванта і Сірыі і, урэшце, Арменіі падчас арабскіх заваяванняў, Анатолія ператварылася ў галоўны шчыт Усходняй Рымскай імперыі і арэну пастаянных арабска-візантыйскіх войнаў. Каб супрацьстаяць рэгулярным і спусташальным набегам арабаў (якія двойчы (674–678 і 717–718 гг.) трымалі ў аблозе нават сам Канстанцінопаль), візантыйскі ўрад кардынальна рэфармаваў адміністрацыйнае ўладкаванне паўвострава. Была створаная так званая фемная сістэма: тэрыторыя Анатоліі была падзеленая на буйныя ваенна-адміністрацыйныя акругі (фемы), дзе ўся паўната ўлады належала ваенным губернатарам (стратыгам), а аснову арміі складалі воіны-земляробы (стратыёты)[113].

У VIII–IX стагоддзях Анатолія стала эпіцэнтрам буйнога рэлігійна-палітычнага канфлікту — іканаборства. Гэты рух быў запачаткаваны імператарамі Ісаўрыйскай дынастыі (выхадцамі з Усходняй Анатоліі або Сірыі), якія бачылі ў шанаванні абразоў парушэнне біблейскіх запаведзяў. Канфлікт прывёў да знішчэння мноства помнікаў мастацтва і суровых унутраных рэпрэсій, перш чым шанаванне абразоў было канчаткова адноўленае[114].

У X і пачатку XI стагоддзя, падчас праўлення імператараў Македонскай дынастыі, Візантыя перайшла ад цяжкай абароны да маштабнага наступлення. Арабы былі адкінутыя далёка на ўсход і поўдзень, а межы імперыі зноў пашырыліся, ахапіўшы Кілікію, Паўночную Сірыю і значную частку Вялікай Арменіі[115][116]. Для Анатоліі наступіў новы перыяд міру, эканамічнага росквіту і дэмаграфічнага аднаўлення, які працягваўся аж да з’яўлення на ўсходніх межах новай грознай сілы — турак-сельджукаў у сярэдзіне XI стагоддзя.

Візантыйскі заняпад і замацаванне цюркаў

[правіць | правіць зыходнік]
Падрабязны разгляд тэмы: Румскі султанат
Карта Анатоліі напярэдадні аблогі Нікеі ў 1097 годзе, якая адбылася падчас Першага крыжовага паходу. Таксама адзначанае месца бітвы пад Манцыкертам (1071 г.).

Усяго за дзесяцігоддзе пасля лёсавызначальнай бітвы пад Манцыкертам (1071 г.) туркі-сельджукі, выхадцы з Цэнтральнай Азіі, захапілі велізарныя тэрыторыі Анатоліі, асабліва замацаваўшыся ўздоўж яе паўночна-заходніх межаў[117]. Гэтае заваяванне паклала пачатак маштабным дэмаграфічным і культурным зменам: у рэгіёне пачалі інтэнсіўна распаўсюджвацца іслам і цюркскія мовы. Анатолія павольна, але няўхільна ператваралася з пераважна хрысціянскага і грэкамоўнага краю ў мусульманскі і цюркамоўны. Тым не менш, мясцовыя хрысціянскія народы (армяне, грэкі, асірыйцы) яшчэ доўгі час захоўвалі значную колькасць, сваю веру і родныя мовы.

Зрэшты, хрысціянскія сілы аказвалі магутны супраціў цюркскай экспансіі. На паўднёвым усходзе паўвострава армянскія бежанцы заснавалі моцнае і незалежнае царства — Кілікійскую Арменію (1080–1375), якая стала ключавым саюзнікам еўрапейскіх дзяржаў на Блізкім Усходзе. Дзякуючы поспехам Першага крыжовага паходу (1096–1099), падчас якога аб’яднаныя войскі крыжакоў і візантыйцаў разграмілі сельджукаў у Нікеі, Візантыя здолела на цэлае стагоддзе вярнуць кантроль над заходняй і паўночнай часткамі Анатоліі. З гэтага часу ўлада над паўвостравам была фактычна падзеленая паміж Візантыйскай імперыяй і сельджукскім Румскім (Канійскім) султанатам[118].

Катастрафічным ударам для Візантыі стаў Чацвёрты крыжовы паход (1204 г.). Захоп і разрабаванне Канстанцінопаля крыжакамі прывялі да распаду адзінай імперыі. На анаталійскіх землях узніклі дзве дзяржавы-пераемніцы, якія пачалі барацьбу за візантыйскую спадчыну: Нікейская імперыя замацавалася на паўночна-заходнім узбярэжжы, а Трапезундская імперыя — на паўночна-ўсходнім[119].

Брама караван-сарая Султан-хан у Аксарае. Узведзеная ў 1229 годзе на замову султана Кейкубада I, пры якім дзяржава дасягнула свайго росквіту.

Пакуль візантыйцы былі аслабленыя раздробленасцю, Румскі султанат перажываў перыяд свайго найвышэйшага эканамічнага і культурнага паднясення. Праз тэрыторыю Анатоліі прайшлі ажыўленыя транзітныя гандлёвыя шляхі, уздоўж якіх сельджукі ўзводзілі манументальныя караван-сараі[120][121], а дзякуючы сістэме вакфаў (дабрачынных фондаў) яны забяспечвалі купцам бясплатны пастой[122]. Гэтая сетка развівала старажытную інфраструктуру армянскіх іджэванатунаў[123] і грэчаскіх заезных дамоў, а ўдзел мясцовых майстроў захаваў архітэктурную пераемнасць у складанай апрацоўцы каменя і манументальным дэкоры парталаў[124][125]. У сталіцы султаната, горадзе Конья, у гэты час жыў і тварыў выбітны персідскі паэт і філосаф-суфій Джалаладзін Румі[126].

Гэты баланс сіл быў парушаны ў 1255 годзе, калі ва ўсходнюю і цэнтральную Анатолію ўварваліся манголы. Іхняе панаванне ў рэгіёне працягвалася да 1335 года, а ваенны гарнізон мангольскай дзяржавы Хулагуідаў (Ільханата) размяшчаўся непадалёку ад Анкары[118][127]. Пасля распаду Ільханата (1335–1353 гг.) палітычная спадчына манголаў перайшла да цюрка-ўйгурскай дынастыі Эрэтнідаў, якую ў 1381 годзе зрынуў Кадзі Бурханедзін[128].

Да канца XIV стагоддзя большая частка Анатоліі апынулася пад уладай дзясяткаў незалежных анаталійскіх бейлікаў. Візантыйская прысутнасць імкліва згасала: у 1330 годзе была захоплена Смірна, а ў 1390 годзе капітулявала Філадэльфія (сучасны Алашэхір) — апошні візантыйскі аплот у Малой Азіі. Доўгі час туркменскія бейлікі знаходзіліся ў намінальнай залежнасці ад мангольскіх ханаў і слабеючых сельджукскіх султанаў[129][130]. Пацвярджэннем гэтага сюзерэнітэту было тое, што кіраўнікі бейлікаў не мелі права чаканіць манеты з уласнымі імёнамі[131]. Сітуацыя кардынальна змянілася ў 1320-х гадах, калі ўладар аднаго з бейлікаў, Асман I, пачаў выбіваць уласную манету з надпісам: «Адчаканена Асманам, сынам Эртагрула»[132]. Згодна з ісламскай палітычнай традыцыяй, права чаканкі грошай належала выключна суверэннаму незалежнаму манарху. Гэты сімвалічны крок азначаў канчатковы разрыў асманскіх турак з мангольскай залежнасцю[133].

Асманскі перыяд (XIV–XVIII стагоддзі)

[правіць | правіць зыходнік]
Падрабязны разгляд тэмы: Станаўленне Асманскай імперыі
Персідская мініяцюра з палаца Чэхель-сатун у Ісфахане, якая адлюстроўвае бітву на Чалдыране. На ёй відаць выкарыстанне асманамі агнястрэльнай зброі і артылерыі супраць сефевідскай кавалерыі.

Сярод шматлікіх цюркскіх лідараў Анатоліі найбольшай магутнасці дасягнулі асманы пад кіраўніцтвам Асмана I[134] і ягонага сына Архана[135]. На працягу XIV і XV стагоддзяў Асманская дзяржава паступова паглынала суседнія бейлікі[136][137]. Гісторыкам дагэтуль дакладна не вядома, дзякуючы чаму менавіта асманы здолелі ўсталяваць гегемонію над сваімі суседзямі, бо гісторыя Анатоліі таго перыяду ўсё яшчэ вывучана недастаткова[138][139].

Працэс аб’яднання паўвострава не быў гладкім. У 1402 годзе ў бітве пры Анкары асманскае войска было разгромленае цюркска-мангольскім уладаром Цімурам (Тамерланам). Гэта прывяло да часовага распаду дзяржавы і перыяду міжусобіц — Асманскага міжцароўя[140], аднак ужо пры султане Мехмедзе I імперыя здолела аднавіць сваю магутнасць. У 1461 годзе султан Мехмед II Заваёўнік паклаў канец існаванню Трапезундскай імперыі, канчаткова далучыўшы паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа да асманскіх уладанняў, а таксама падпарадкаваў магутны бейлік Караманідаў[141].

У пачатку XVI стагоддзя галоўнай пагрозай для асманаў на ўсходзе стала магутная дзяржава Сефевідаў (Іран). У 1514 годзе султан Селім I нанёс ім скрышальнае паражэнне ў бітве на Чалдыране, што дазволіла Асманскай імперыі бяспечна замацавацца ва Усходняй Анатоліі і спыніла пашырэнне шыізму на захад. Менавіта ў гэты час адбылося палітычнае замацаванне курдскіх плямёнаў у рэгіёне. Пры пасрэдніцтве выбітнага курдскага дыпламата Ідрыса Бітлісі султан Селім I заключыў з аднавернымі суніцкімі курдскімі правадырамі стратэгічны саюз. Асманская імперыя надавала курдскім эмірам шырокую аўтаномію і права захоўваць свае спадчынныя ўладанні ва Усходняй Анатоліі ў абмен на абарону ўсходніх межаў імперыі ад персаў. Заваяванне Анаталійскага паўвострава было канчаткова завершанае ў 1517 годзе, калі асманы адабралі горад Галікарнас (сучасны Бадрум) у рыцараў ордэна Святога Яна[142][143].

Нягледзячы на тое, што Анатолія (эялет Анадолу) стала геаграфічным і дэмаграфічным ядром імперыі, яе палітычны цэнтр хутка перамясціўся ў Еўропу (Румелію) і Канстанцінопаль. У канцы XVI і на працягу XVII стагоддзя паўвостраў ахапіла серыя маштабных сялянскіх і салдацкіх бунтаў, вядомых як паўстанні джэлалі[144]. Яны былі выкліканы эканамічным крызісам, празмернымі падаткамі і карупцыяй. Гэтыя хваляванні прывялі да спусташэння многіх анаталійскіх гарадоў і вёсак, масавых унутраных міграцый (так званых «Вялікіх уцёкаў[tr]») і доўгатэрміновага заняпаду сельскай гаспадаркі ў рэгіёне, эканамічныя наступствы якога адчуваліся аж да пачатку эпохі мадэрнізацыі[145][146]. Каб аднавіць кантроль над рэгіёнам і засяліць апусцелыя землі, асманскі ўрад пачаў праводзіць палітыку прымусовых перасяленняў (іскан). У выніку гэтага ўглыб паўвострава, у Цэнтральную Анатолію, былі дэпартаваныя дзясяткі тысяч туркменскіх і курдскіх качэўнікаў, з якіх пазней сфарміраваўся асобны субэтнас цэнтральнаанаталійскіх курдаў.

Новы час (XIX — пачатак XX стагоддзя)

[правіць | правіць зыходнік]

На фоне паступовага заняпаду Асманскай імперыі ў пачатку XIX стагоддзя і экспансіі Расійскай імперыі на Каўказе, шматлікія мусульманскія народы гэтага рэгіёна (пераважна чаркесы, крымскія татары, азербайджанцы, лезгіны, чачэнцы, грузіны-мусульмане[147], армяне-хемшылы[148] і шэраг цюркскіх груп) пакінулі свае родныя землі і перасяліліся ў Анатолію. Пазней, калі Асманская дзяржава пачала страчваць свае балканскія ўладанні, а пасля Балканскіх войнаў і зусім сышла з рэгіёна, маштабныя патокі мусульманскіх бежанцаў (баснійцаў, албанцаў, турак, а таксама ісламізаваных сербаў, балгар, ромаў і грэкаў[149]) накіраваліся ў розныя часткі Анатоліі[заўв 2][150]. Часцей за ўсё іх рассялялі на месцы былых хрысціянскіх паселішчаў.

Група грэчаскіх і армянскіх бежанцаў з Анатоліі ў чаканні эвакуацыі (прыкладна 1922–1923 гг.). Фатаграфія з архіваў Бібліятэкі Кангрэса ЗША.

Адначасова з гэтым, на працягу ўсяго XIX стагоддзя, ішоў бесперапынны працэс адваротнай міграцыі. Грэкі з Анатоліі, Канстанцінопаля і Понта масава выязджалі ў новаўтворанае незалежнае Каралеўства Грэцыя, а таксама ў ЗША, еўрапейскія краіны і Лацінскую Амерыку. Яшчэ адна магутная хваля эміграцыі была звязаная з армянскім насельніцтвам: пасля падпісання Туркманчайскага мірнага дагавора (1828 г.) і далучэння Усходняй Арменіі да Расіі значная частка армян пакінула Заходнюю Арменію (Усходнюю Анатолію) і перасялілася ў межы Расійскай імперыі[151].

Нягледзячы на гэтыя працэсы, аж да пачатку XX стагоддзя Анатолія захоўвала свой шматэтнічны і поліканфесійны характар. Аднак падчас Першай сусветнай вайны ў выніку генацыду армян[152], грэкаў (асабліва ў Понце) і асірыйцаў старажытныя спрадвечныя хрысціянскія супольнасці былі практычна цалкам знішчаныя[153][154][155][156]. Пасля заканчэння грэка-турэцкай вайны (1919–1922 гг.) большасць анаталійскіх грэкаў, якія яшчэ заставаліся на паўвостраве, былі прымусова выселеныя ў рамках маштабнага грэка-турэцкага абмену насельніцтвам 1923 года[157]. З тых, хто пазбег дэпартацыі, многія пазней таксама эмігравалі, з-за чаго сёння ў Анатоліі пражывае менш за 5000 грэкаў[158]. Паводле ацэнак гісторыкаў Б. Морыса і Д. Зееві, з 1894 па 1924 год каля 4 мільёнаў хрысціян сталі ахвярамі этнічных чыстак у Малой Азіі[159].

Карта, якая паказвае праектаваныя межы паводле Сеўрскага дагавора (1920), уключаючы «Вільсанаўскую Арменію», зону грэчаскага ўплыву вакол Смірны і інтэрнацыянальную зону Праліваў.

Разам з маштабнымі дэмаграфічнымі зрухамі Анатолія перажыла і кардынальную палітычную трансфармацыю. Пасля паражэння Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне і падпісання Сеўрскага мірнага дагавора (1920 г.) дзяржавы-пераможцы пачалі акупацыю і падзел Анаталійскага паўвострава[160]. Сярод іншага, абмяркоўвалася стварэнне нацыянальных утварэнняў на этнічных землях армян[заўв 3], курдаў і грэкаў, што прадугледжвала іхні поўны выхад з-пад турэцкага падпарадкавання. У адказ на гэта, на хвалі магутнага патрыятычнага ўздыму і глыбокіх рэваншысцкіх настрояў, у глыбіні Анатоліі зарадзіўся турэцкі нацыянальны рух пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля (Атацюрка). У выніку пераможнай вайны за незалежнасць (1919–1923 гг.) і падпісання Лазанскага дагавора замежныя войскі былі вымушаныя сысці, а на руінах імперыі паўстала сучасная Турэцкая Рэспубліка (1923 г.). Каб падкрэсліць разрыў з асманскім мінулым і перанесці цэнтр дзяржаўнасці ў бяспечнае сэрца краіны, сталіца была афіцыйна перамяшчаная са Стамбула ў анаталійскі горад Анкара. З гэтага часу Анатолія канчаткова замацавала за сабой статус палітычнага, геаграфічнага і культурнага ядра сучаснай турэцкай нацыі[161].

Сучасныя даныя

[правіць | правіць зыходнік]
Падрабязны разгляд тэмы: Насельніцтва Турцыі
Панарама сучаснай Анкары. У цэнтры — мячэць Каджатэпэ, адна з галоўных архітэктурных дамінант і знакавых славутасцяў турэцкай сталіцы.

Анатолія з’яўляецца домам для пераважнай большасці насельніцтва Турцыі. Паводле ацэнак на пачатак 2026 года, насельніцтва Анатоліі складае каля 75–76 мільёнаў чалавек (пры агульным насельніцтве Турцыі каля 87 мільёнаў). Насельніцтва размеркавана нераўнамерна. Найбольшая шчыльнасць назіраецца на ўзбярэжжы Эгейскага і Мармуровага мораў, а таксама ў наваколлях Анкары. Усходнія і паўднёва-ўсходнія рэгіёны (Армянскае нагор’е) маюць значна ніжэйшую шчыльнасць праз горны рэльеф і суровыя кліматычныя умовы.

Найбуйнейшыя гарады Анатоліі (на 2026 г.):

  • Анкара — больш за 5,8 млн жыхароў.
  • Ізмір — каля 4,5 млн жыхароў.
  • Бурса — больш за 3,2 млн жыхароў.
  • Анталья — каля 2,7 млн жыхароў.
  • Азіяцкая частка Стамбула (акругі Кадыкёй, Ускюдар і інш.) — каля 5,5–6 млн жыхароў.

Сённяшняя Анатолія — гэта «этнічны кацёл», дзе асноўную частку складаюць туркі, а турэцкая мова з’яўляецца адзінай афіцыйнай і роднай для пераважнай большасці грамадзян. Найбуйнейшай этнічнай меншасцю з’яўляюцца курды (каля 18–20 % насельніцтва[162][163]), якія пражываюць пераважна на ўсходзе і паўднёвым усходзе паўвострава. Таксама захаваліся кампактныя групы карэнных арабаў, зазакаў, лазаў, асірыйцаў, а таксама чаркесаў, чачэнцаў і іншых нашчадкаў мухаджыраў (мусульманскіх перасяленцаў з Балкан і Каўказа)[164].

Пераважная большасць насельніцтва (да 95 %) вызнае іслам, дзе асноўную частку вернікаў складаюць суніты. Таксама значную рэлігійную супольнасць (па розных ацэнках ад 4[165] да 15 % насельніцтва[166]) прадстаўляюць алевіты, якія пражываюць пераважна ў цэнтральнай і ўсходняй частках паўвострава, у той час як хрысціянскія і іўдзейскія абшчыны захаваліся ў вельмі невялікай колькасці, пераважна ў буйных гарадах.

Гістарычнае насельніцтва

[правіць | правіць зыходнік]
Этнічная карта Асманскай імперыі (і Анатоліі) ў 1905–1906 гг.
     Харваты і сербы
     Румыны
     Булгары
     Албанцы
     Грэкі
     Туркі
     Армяне
     Курды
     Арабы

Гісторыя насельніцтва Анатоліі характарызуецца бесперапыннымі працэсамі міграцыі, асіміляцыі і культурнага сінтэзу, што зрабіла паўвостраў адным з самых этнічна разнастайных рэгіёнаў свету.

Найстаражытнейшымі вядомымі жыхарамі Анатоліі былі аўтахтонныя неіндаеўрапейскія плямёны. У цэнтральнай частцы паўвострава пражывалі хаты, а на паўднёвым усходзе — хурыты (якія пазней стварылі дзяржаву Мітані). Да гэтага ж найстаражытнейшага пласта насельніцтва належалі роднасныя ім урарты, а таксама прычарнаморскія горныя плямёны кашкаў і халібаў. Акрамя таго, у пачатку II тысячагоддзя да н. э. на паўвостраве актыўна дзейнічалі семіцкія плямёны — асірыйцы, якія заснавалі тут сетку гандлёвых калоній. У II тысячагоддзі да н. э. аўтахтоннае насельніцтва (у прыватнасці хаты) было паступова асіміляванае прышлымі індаеўрапейскімі плямёнамі так званай анаталійскай галіны. Сярод іх найбольш вылучаліся хеты, лувійцы, лідыйцы і палайцы. Яны размаўлялі на мовах анаталійскай групы (усе яны на сённяшні дзень вымерлыя), якія з’яўляюцца найстаражытнейшымі задакументаванымі прадстаўнікамі індаеўрапейскай сям’і.

Пасля распаду Хецкага царства этнічная і моўная карта Анатоліі значна ўскладнілася за кошт новых хваль міграцый. У рэгіёне з’явіліся іншыя індаеўрапейскія народы: фрыгійцы, мізійцы, пратаармяне, а таксама качавыя плямёны кімерыйцаў. У гэты ж час на заходнім узбярэжжы паўвострава пачалі масава засноўваць свае полісы старажытнагрэчаскія плямёныіанійцы, дарыйцы і эалійцы. Нашмат пазней, у III стагоддзі да н. э., з Балкан у цэнтральную частку Анатоліі ўварваліся кельцкія плямёныгалаты, якія заснавалі там вобласць Галатыя і захоўвалі сваю мову на працягу некалькіх стагоддзяў. Пасля паходаў Аляксандра Македонскага пачаўся працэс інтэнсіўнай элінізацыі. Да пачатку нашай эры большасць мясцовых моў знікла, саступіўшы месца старажытнагрэчаскай мове (кайнэ). У візантыйскі перыяд грэчаская мова заставалася асноўнай мовай адміністрацыі, культуры і рэлігіі для большасці жыхароў паўвострава.

Кардынальная змена этнічнага складу пачалася пасля бітвы пад Манцыкертам (1071), калі Анатолію сталі масава засяляць цюркскія плямёны агузаў і туркменаў. Гэта прывяло да паступовага атурэчвання і ісламізацыі рэгіёна[167]. На працягу некалькіх стагоддзяў турэцкая мова стала дамінуючай, выцесніўшы грэчаскую і армянскую мовы ў большасці раёнаў[167]. Пры гэтым значная частка мясцовага хрысціянскага насельніцтва была асіміляваная, што пацвярджаецца сучаснымі генетычнымі даследаваннямі туркаў[168][53].

Сучаснае аблічча рэгіёна канчаткова склалася ў выніку трагічных падзей[en] пачатку XX стагоддзя: генацыду армян, грэкаў і асірыйцаў, а таксама прымусовага абмену насельніцтвам паміж Турцыяй і Грэцыяй 1923 года. У выніку гэтых працэсаў хрысціянскія супольнасці, якія складалі значную частку насельніцтва на працягу двух тысячагоддзяў, амаль цалкам зніклі, захаваўшыся толькі ў выглядзе невялікіх дыяспар або схаваных груп (крыптаармяне)[169].

  1. Hopkins, Daniel J.; Staff, Merriam-Webster; 편집부 (2001). Merriam-Webster's Geographical Dictionary. Merriam-Webster. p. 46. ISBN 978-0-87779-546-9. Архівавана з арыгінала 28 November 2021. Праверана 18 May 2001.:
    «Анатолія: азіяцкая частка Турцыі, якая адпавядае паўвостраву Малая Азія да неакрэсленай лініі на ўсходзе — ад заліва Іскендэрун да Чорнага мора, ахопліваючы прыкладна тры пятыя часткі турэцкіх правінцый».
  2. 1 2 McColl 2014, p. 922:
    «Фракія, яе еўрапейская частка, па памеры прыблізна роўная Вермонту і займае 9 412 квадратных міль (24 378 кв. км). Яе азіяцкая частка (Малая Азія) называецца Анатоліяй і займае 291 971 квадратную мілю (756 202 кв. км)».
  3. 1 2 Cohen 2008, p. 125:
    «Анатолія [грэч. «усход сонца»], азіяцкая частка Турцыі; яе тэрыторыя ахоплівае 97% усёй Турцыі».
  4. 1 2 Turkey(недаступная спасылка). The World Factbook. Central Intelligence Agency. Архівавана з першакрыніцы 18 June 2022. Праверана 20 February 2024.:
    «тыя 97% краіны, што знаходзяцца ў Азіі, называюць Анатоліяй»
  5. 1 2 Helen Chapin Metz: Turkey: A Country Study | Geography. Washington: GPO for the Library of Congress (1995). Праверана 31 May 2024.:
    «Азіяцкая частка краіны вядомая пад рознымі назвамі: Малая Азія, Азіяцкая Турцыя, Анатолійскае пласкагор’е і Анатолія (Анадалу)».
  6. 1 2 Anatolia | Origin and meaning of the name Anatolia (англ.). Online Etymology Dictionary. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2017. Праверана 14 траўня 2021.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Prothero, W. G. (1920). Geography, physical and political. Anatolia. London: H.M. Stationery Office. pp. 1–6. Архівавана з арыгінала 2 лістапада 2013. Праверана 6 верасня 2013.
  8. Liddell, Henry George; Scott, Robert (1940). ἀνατολή. A Greek-English Lexicon(англ.). Oxford: Clarendon Press. ISBN 0198642261. Архівавана з арыгінала 26 траўня 2007. Праверана 20 лютага 2021.
  9. mdnḥ (англ.). The Comprehensive Aramaic Lexicon Project. Cincinnati: Hebrew Union College (1986–). Праверана 18 красавіка 2026.
  10. Constantine Porphyrogenitus (1840) [X стагоддзе]. Bekkerus, Immanuel (рэд.). De thematibus et de administrando imperio. Corpus scriptorum historiae Byzantinae(грэч.). Bonnae: E. Weber. p. 13.
    Першая фема, званая Анатолік. Называецца ж гэтая фема Анатолік (Усходняя) не таму, што яна месціцца на самым верхнім і першапачатковым усходзе, адкуль усходзіць сонца, а таму, што ў адносінах да нас, жыхароў Візантыі і зямель Еўропы, яна называецца ўсходняй. Для тых жа, хто насяляе Месапатамію, Сірыю і Вялікую Азію, дзе жывуць індыйцы, эфіопы і егіпцяне, яна называецца заходняй сярэдзінай і Малай Азіяй.
  11. Haldon, John (2002) [2000]. Byzantium, a History. Stroud: Tempus. p. 32. ISBN 978-0752423432.
  12. Bryce 2009, pp. 297–98.
  13. Liddell, Henry George; Scott, Robert (1940). Ἀσία. A Greek-English Lexicon(англ.). Oxford: Clarendon Press. ISBN 0198642261. Архівавана з арыгінала 27 красавіка 2011. Праверана 20 лютага 2021.
  14. Everett-Heath, John (2018). Anatolia. The Concise Dictionary of World Place-Names. Vol. 1. Oxford University Press. doi:10.1093/acref/9780191866326.001.0001. ISBN 978-0-19-186632-6. Архівавана з арыгінала 6 снежня 2018. Праверана 5 снежня 2018.
  15. Suny, Ronald Grigor (2015). 'They Can Live in the Desert but Nowhere Else': A History of the Armenian Genocide. Princeton University Press. p. 31. ISBN 978-1-4008-6558-1.
  16. 1 2 Steadman & McMahon 2011, p. 466.
  17. Yiğit, Ali (2006). Geçmişten Günümüze Türkiye’yi Bölgelere Ayıran Çalışmalar ve Yapılması Gerekenler [Даследаванні па падзеле Турцыі на рэгіёны ад мінулага да нашых дзён і тое, што неабходна зрабіць] (PDF). IV. Ulusal Coğrafya Sempozyumu. Avrupa Birliği Sürecindeki Türkiye’de Bölgesel Farklılıklar [Рэгіянальныя адрозненні ў Турцыі ў працэсе ўступлення ў Еўрапейскі Саюз](тур.). Ankara: Ankara Üniversitesi Türkiye Coğrafyası Araştırma ve Uygulama Merkezi. pp. 34–35. Архівавана з арыгінала (PDF) 9 лістапада 2013.
  18. Hovannisian, Richard G. (1998). Remembrance and Denial: The Case of the Armenian Genocide. Wayne State University Press. ISBN 978-0-8143-2777-7. Архівавана з арыгінала 10 сакавіка 2020. Праверана 5 снежня 2018.
  19. Niewöhner, Philipp (2017). The Archaeology of Byzantine Anatolia: From the End of Late Antiquity until the Coming of the Turks. Oxford University Press. pp. 18–. ISBN 978-0-19-061047-0. Архівавана з арыгінала 11 сакавіка 2020. Праверана 7 снежня 2018.
  20. 1 2 Mitchell, Stephen (1995). Anatolia: Land, Men, and Gods in Asia Minor. The Celts in Anatolia and the impact of Roman rule. Clarendon Press. ISBN 978-0198150299. Архівавана з арыгінала 29 сакавіка 2017.
  21. Yasar, Okan; Seremet, Mehmet (2007). A Comparative Analysis Regarding Pictures Included in Secondary School Geography Textbooks Taught in Turkey. International Research in Geographical and Environmental Education(англ.). 16 (2): 156–180. doi:10.2167/irgee187.0. Архівавана з арыгінала 13 красавіка 2015.
  22. Davidian, Vazken Khatchig (2015). Imagining Ottoman Armenia: Realism and Allegory in Garabed Nichanian's Provincial Wedding in Moush and Late Ottoman Art Criticism. Études arméniennes contemporaines(англ.). 6: 7. doi:10.4000/eac.834(footnote 34){{cite journal}}: Папярэджанні CS1: postscript (спасылка)
  23. Sahakyan, Lusine (2010). Turkification of the Toponyms in the Ottoman Empire and the Republic of Turkey. Montreal: Arod Books. ISBN 978-0-9699879-7-0.
  24. Hovannisian, Richard G. (2007). The Armenian Genocide: Cultural and Ethical Legacies. New Brunswick, NJ: Transaction Publishers. p. 3. ISBN 978-1-4128-3592-3. Архівавана з арыгінала 10 кастрычніка 2017. Праверана 10 верасня 2015.
  25. Özgökçe, Fevzi; Tan, Kit; Stevanović, Vladimir (2005). A new subspecies of Silene acaulis (Caryophyllaceae) from East Anatolia, Turkey. Annales Botanici Fennici. 42 (2): 143–149. JSTOR 23726860.
  26. 1 2 3 Atalay, İbrahim (2016). Geography of Turkey(англ.). İzmir: Meta Basım Yayım. ISBN 978-975-6552-33-0. {{cite book}}: Праверце значэнне |isbn=: checksum (даведка)
  27. Erinç, S. (1980). Geomorphology of Turkey and its basic problems. Istanbul University Publications. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  28. Ekinci, D.; Özşahin, E. (2011). Geomorphology of Balkans. Balkan Studies I: geography and geostrategy(англ.). Skopje: Cyril and Methodius University Press. pp. 180–197. ISBN 978-9989-43-301-6.
  29. Şengör, A. M. C.; Yılmaz, Y. (1981). Tethyan evolution of Turkey: A plate tectonic approach. Tectonophysics. 75 (3–4): 181–241.
  30. Görür, N.; et al. (1998). Cenozoic tectonic evolution of the Central Anatolian basins. International Geology Review. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author2= (даведка)
  31. Bozkurt, E. (2001). Neotectonics of Turkey – a synthesis. Geodinamica Acta. 14 (1–3): 3–30.
  32. 1 2 3 Ілюстрацыя Мармуровага возера (пазней мора) і ўтварэння турэцкіх праліваў пасля Чарнаморскага разліву. www.ncdc.noaa.gov (26 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 22 траўня 2021.
  33. 1 2 3 Dimitrov, P. (2003). The Black Sea – a Clue to the Secret of World Flood. Oceanology. 4: 52–57. Архівавана з арыгінала 21 траўня 2021.
  34. 1 2 3 Dimitrov, P.; Dimitrov, D. (January 2004). Thomas, R. L. (рэд.). The Black Sea, The Flood and the ancient myths. Varna: Slavena. doi:10.13140/RG.2.2.18954.16327. ISBN 954-579-335-X. Архівавана з арыгінала 15 траўня 2021.
  35. Aksu, A. E.; Hiscott, R. N.; Yaşar, D. (1999). Oscillating Quaternary water levels of Marmara Sea and vigorous outflow into Aegean Sea from the Marmara Sea-Black Sea drainage corridor. Marine Geology(англ.). 153 (1–4): 275–302. doi:10.1016/S0025-3227(98)00085-3.
  36. 1 2 Türkeş, Murat (2020). The Climate of Turkey: A Regional and Seasonal Analysis(англ.). Berlin, Heidelberg: Springer. ISBN 978-3-030-35246-2.
  37. Ekinci, Deniz (January 2014). Hidrografya: Yeraltısuları-Kaynaklar-Akarsular-Göller(тур.). İstanbul: İstanbul Üniversitesi Açık ve Uzaktan Eğitim Fakültesi (AUZEF) Yayınları.
  38. 1 2 Kuzucuoğlu, Catherine; Çiner, Attila; Kazancı, Nizamettin (2019). Landscapes and Landforms of Turkey(англ.). Springer. doi:10.1007/978-3-030-03515-0. ISBN 978-3-030-03513-6.
  39. Çatalhöyük added to UNESCO World Heritage List. Global Heritage Fund. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2013.
  40. Stiner, M. C.; Kuhn, S. L.; Güleç, E. (2013). Early upper paleolithic shell beads at Üçağızlı Cave I (Turkey): technology and the socioeconomic context of ornament life-histories. Journal of Human Evolution. 64 (5): 380–398. Bibcode:2013JHumE..64..380S. doi:10.1016/j.jhevol.2013.01.008. ISSN 0047-2484. PMID 23481346.
  41. Schmidt, Klaus (2006). Sie bauten die ersten Tempel: Das rätselhafte Heiligtum der Steinzeitjäger am Göbekli Tepe(ням.). C.H. Beck.
  42. Watkins, Trevor (2010). Building Houses, Framing Concepts, Constructing Worlds. Cambridge Archaeological Journal.
  43. Whitehouse, Harvey; Martin, Luther H. (2004). Theorizing Religions Past: Archaeology, History, and Cognition(англ.). Rowman Altamira. p. 38. ISBN 978-0-7591-0621-5.
  44. Curry, Andrew (August 2019). The first Europeans weren't who you might think. National Geographic. Архівавана з арыгінала 19 March 2021.
  45. Lazaridis, I.; Nadel, D.; Rollefson, G.; Merrett, D. C.; Rohland, N.; Mallick, S.; Fernandes, D.; Novak, M.; Gamarra, B.; Sirak, K.; Connell, S.; Stewardson, K.; Harney, É.; Fu, Q.; Gonzalez-Fortes, G.; Jones, E. R.; Alpaslan-Roodenberg, S.; Lengyel, Gy.; Bocquentin, F.; Gasparian, B.; Monge, J. M.; Gregg, M.; Eshed, V.; Mizrahi, A.-S.; Meiklejohn, C.; Gerritsen, F.; Bejenaru, L.; Blüher, M.; Campbell, A.; Cavalleri, G.; Comas, D.; Froguel, P.; Gilbert, E.; Kerr, S. M.; Kovacs, P.; Krause, J.; McGettigan, D.; Merrigan, M.; Merriwether, D. A.; O'Reilly, S.; Richards, M. B.; Semino, O.; Shamoon-Pour, M.; Stefanescu, G.; Stumvoll, M.; Tönjes, A.; Torroni, A.; Wilson, J. F.; Yengo, L.; Hovhannisyan, N. A.; Patterson, N.; Pinhasi, R.; Reich, D. (2016). Genomic insights into the origin of farming in the ancient Near East. Nature. 536: 419–424. doi:10.1038/nature19310. PMC 5003663. PMID 27459054.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: фармат PMC (спасылка)
  46. Feldman, M.; Fernández-Domínguez, E.; Reynolds, L.; Baird, D.; Pearson, J.; Hershkovitz, I.; May, H.; Goring-Morris, N.; Benz, M.; Gresky, J.; Bianco, R. A.; Fairbairn, A.; Mustafaoğlu, G.; Stockhammer, P. W.; Posth, C.; Haak, W.; Jeong, C.; Krause, J. (19 March 2019). Late Pleistocene human genome suggests a local origin for the first farmers of central Anatolia. Nature Communications(англ.). 10 (1) 1218. Bibcode:2019NatCo..10.1218F. doi:10.1038/s41467-019-09209-7. ISSN 2041-1723. PMC 6425003. PMID 30890703.
  47. Brace, Selina; Diekmann, Yoan; Booth, Thomas J.; van Dorp, Lucy; Faltyskova, Zuzana; Rohland, Nadin; Mallick, Swapan; Olalde, Iñigo; Ferry, Matthew; Michel, Megan; Oppenheimer, Jonas; Broomandkhoshbacht, Nasreen; Stewardson, Kristin; Martiniano, Rui; Walsh, Susan (15 April 2019). Ancient genomes indicate population replacement in Early Neolithic Britain. Nature Ecology & Evolution(англ.). 3 (5): 765–771. Bibcode:2019NatEE...3..765B. doi:10.1038/s41559-019-0871-9. ISSN 2397-334X. PMC 6520225. PMID 30988490.
  48. Olalde, Iñigo; Mallick, Swapan; Patterson, Nick; Rohland, Nadin; Villalba-Mouco, Vanessa; Silva, Marina; Dulias, Katharina; Edwards, Ceiridwen J.; Gandini, Francesca; Pala, Maria; Soares, Pedro; Ferrando-Bernal, Manuel; Adamski, Nicole; Broomandkhoshbacht, Nasreen; Cheronet, Olivia (15 March 2019). The genomic history of the Iberian Peninsula over the past 8,000 years. Science(англ.). 363 (6432): 1230–1234. Bibcode:2019Sci...363.1230O. doi:10.1126/science.aav4040. ISSN 0036-8075. PMC 6436108. PMID 30872528.
  49. Simões, Luciana G.; Günther, Torsten; Martínez-Sánchez, Rafael M.; Vera-Rodríguez, Juan Carlos; Iriarte, Eneko; Rodríguez-Varela, Ricardo; Bokbot, Youssef; Valdiosera, Cristina; Jakobsson, Mattias (15 June 2023). Northwest African Neolithic initiated by migrants from Iberia and Levant. Nature(англ.). 618 (7965): 550–556. Bibcode:2023Natur.618..550S. doi:10.1038/s41586-023-06166-6. ISSN 0028-0836. PMC 10266975. PMID 37286608.
  50. Allentoft, Morten E.; Sikora, Martin; Refoyo-Martínez, Alba; Irving-Pease, Evan K.; Fischer, Anders; Barrie, William; Ingason, Andrés; Stenderup, Jesper; Sjögren, Karl-Göran; Pearson, Alice; Sousa da Mota, Bárbara; Schulz Paulsson, Bettina; Halgren, Alma; Macleod, Ruairidh; Jørkov, Marie Louise Schjellerup (11 January 2024). Population genomics of post-glacial western Eurasia. Nature(англ.). 625 (7994): 301–311. Bibcode:2024Natur.625..301A. doi:10.1038/s41586-023-06865-0. ISSN 0028-0836. PMC 10781627. PMID 38200295.
  51. Almarri, Mohamed A.; Haber, Marc; Lootah, Reem A.; et al. (2021). The genomic history of the Middle East. Cell. 184 (18): 4612–4625. doi:10.1016/j.cell.2021.07.013. PMC 8445022. PMID 34352227.
  52. Bryce 2005, pp. 373:
    Сцісла кажучы, хеты былі народам шматлікіх і разнастайных культурных вытокаў і ўплываў. Іхняя рэлігія ўяўляла сабой сукупнасць рытуалаў і вераванняў, якая складалася з аўтахтонных хацкіх, індаеўрапейскіх, хурыцкіх і ранніх месапатамскіх элементаў. Хецкая „літаратура“ таксама была мультыкультурнай: яна складалася пераважна з народных казак, легенд і міфаў хацкага, шумерскага, акадскага, вавілонскага і хурыцкага паходжання, а таксама ўключала хецкую версію эпасу пра Гільгамеша.
  53. 1 2 Lazaridis, Iosif; Alpaslan-Roodenberg, Songül; Acar, Ayşe; et al. (2022). The genetic history of the Southern Arc: A bridge between West Asia and Europe. Science(англ.). 377 (6609) eabm4247. doi:10.1126/science.abm4247. hdl:20.500.12684/12345. PMC 10064553. PMID 36007055.
  54. Yener, K. Aslihan (2000). The domestication of metals: the rise of complex metal industries in Anatolia. Brill. ISBN 978-9004118645.
  55. Muhly, J. D.; Sasson, J. M.; Baines, J. (1995). Mining and metalwork in ancient western Asia. Civilizations of the ancient Near East. 3: 1501–1521.
  56. Renfrew, Colin (1990). Archaeology and language: the puzzle of Indo-European origins. New York: Cambridge University Press. ISBN 978-0521386753.
  57. Indo-European Daughter Languages: Anatolian. www.historyfiles.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 13 траўня 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
  58. Anatolian languages (англ.). Encyclopedia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2015. Праверана 26 студзеня 2021.
  59. 1 2 3 4 5 Howard 2016, p. 26.
  60. Steadman 2012, p. 234.
  61. Bryce 2005, p. 12.
  62. Касьян А. С. Некоторые соображения о лексических схождениях между хурритским и северокавказскими языками // Индоевропейское языкознание и классическая филология. XV. Материалы чтений, посвящённых памяти профессора Иосифа Моисеевича Тронского 20–22 июня 2011 г.. — СПб.: Наука, 2011. — С. 252–258. — ISBN 978-5-02-038261-9. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2021.
  63. Freeman, Charles (1999). Egypt, Greece and Rome: Civilizations of the Ancient Mediterranean. Oxford University Press. ISBN 978-0-19-872194-9.
  64. Akurgal 2001.
  65. Barjamovic 2011.
  66. Howard 2016, pp. 26–27.
  67. Jablonka 2012, pp. 724–726.
  68. McMahon 2012, p. 17.
  69. Yakubovich 2012, p. 538.
  70. 1 2 3 4 Howard 2016, p. 27.
  71. Beckman 2012, p. 522.
  72. Zimansky 2012, p. 552.
  73. 1 2 3 Howard 2016, p. 28.
  74. Allan, John; Avila-Martel, Alamiro de; Breen, Walter Henry; Sellwood, David Grenville John; Stern, Samuel Miklos; Sutherland, Carol Humphrey Vivian. Ancient Greek coins. Coin. Encyclopedia Britannica(англ.). Праверана 8 красавіка 2026.{{cite encyclopedia}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  75. 1 2 Howgego, C. J. (1995). Ancient History from Coins. Routledge. ISBN 978-0-415-08992-0.
  76. 1 2 Bryce 2012, pp. 369–370:
    Адзіныя дакладныя сведчанні значнага мікенскага засялення дзе-небудзь у рэгіёне Блізкага Усходу выяўлены ў Мілеце на паўднёва-заходнім узбярэжжы Анатоліі, у вусці ракі Меандр, а таксама ў мясцовасці, што цяпер называецца Мюсгебі…
  77. 1 2 Anatolia – Greek colonies on the Anatolian coasts, c. 1180–547 bce (англ.). Encyclopedia Britannica. — «Before the Greek migrations that followed the end of the Bronze Age (c. 1200 BCE), probably the only Greek-speaking communities on the west coast of Anatolia were Mycenaean settlements at Iasus and Müskebi on the Halicarnassus peninsula and walled Mycenaean colonies at Miletus and Colophon.»  Архівавана з першакрыніцы 21 March 2023. Праверана 2 February 2024.
  78. 1 2 3 Harl 2012, p. 753.
  79. Harl 2012, p. 753:
    Ацаніць маштабы грэчаскіх міграцый пасля распаду мікенскіх царстваў немагчыма.
  80. Harl 2012, pp. 753–756.
  81. Greaves 2012, p. 505.
  82. Greaves 2012, pp. 500–501:
    Аднак у раннім жалезным веку грэчаскія супольнасці ў Анатоліі абмяжоўваліся пераважна (хоць і не выключна) заходнім узбярэжжам. Іхні культурны ўплыў ва ўнутраных раёнах быў адносна слабым і стаў дамінантным толькі пасля Аляксандра Македонскага.
  83. Harl 2012, pp. 753–754.
  84. Greaves 2012, pp. 508–509.
  85. Harl 2012, p. 754.
  86. Harl 2012, pp. 754–755.
  87. 1 2 Harl 2012, p. 755.
  88. Harl 2012, pp. 755–761.
  89. History of the Past: World History.
  90. Paul Lunde. The Seven Wonders. Saudi Aramco World (May–June 1980). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2009. Праверана 12 верасня 2009.
  91. 1 2 Yavuz, Mehmet Fatih (2010). Anatolia. The Oxford Encyclopedia of Ancient Greece and Rome. Oxford University Press. doi:10.1093/acref/9780195170726.001.0001. ISBN 978-0-19-517072-6. Архівавана з арыгінала 6 снежня 2018. Праверана 5 снежня 2018.
  92. Honey, Linda (5 December 2016). Justifiably Outraged or Simply Outrageous? The Isaurian Incident of Ammianus Marcellinus. Violence in Late Antiquity: Perceptions and Practices. Routledge. p. 50. ISBN 978-1-351-87574-5. Архівавана з арыгінала 19 траўня 2022. Праверана 8 лістапада 2020.
  93. Cooper, J. Eric; Decker, Michael J. Life and Society in Byzantine Cappadocia. p. 14. ISBN 0230361064.
  94. Swain, Simon; Adams, J. Maxwell; Janse, Mark (2002). Bilingualism in Ancient Society: Language Contact and the Written Word. Oxford [Oxfordshire]: Oxford University Press. pp. 246–66. ISBN 0-19-924506-1.
  95. Freeman, Philip (2001). The Galatian Language: A Comprehensive Survey of the Language of the Ancient Celts in Greco-Roman Asia Minor(англ.). Edwin Mellen Press. pp. 11–12. ISBN 978-0773474239.
  96. Clackson, James (2012). Language maintenance and language shift in the Mediterranean world during the Roman Empire. In Mullen, Alex; James, Patrick (рэд-ры). Multilingualism in the Graeco-Roman Worlds(англ.). Cambridge University Press. p. 46. ISBN 978-1-107-01386-5.
    Другое сведчанне аб познім захаванні галацкай мовы сустракаецца ў „Жыціі святога Еўфімія“, які памёр у 487 годзе н. э.
  97. Norton, Tom (September 2013). A question of identity: Who were the Galatians? (PDF). University of Wales: 62. Архівавана з арыгінала (PDF) 2 лістапада 2018. Праверана 18 красавіка 2026. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
    Апошняя згадка пра галацкую мову сустракаецца праз дзвесце гадоў, у VI стагоддзі, калі Кірыл Скіфапальскі пацвярджае, што на ёй усё яшчэ размаўлялі праз восемсот гадоў пасля прыходу галатаў у Малую Азію. Кірыл апісвае выпадак, калі Сатана на пэўны час авалодаў адным манахам з Галатыі, з-за чаго той страціў дар мовы. Аднак, калі манах ачуняў, на ўсе пытанні ён адказваў выключна на сваёй роднай галацкай мове: «Калі яго прымушалі гаварыць, ён размаўляў толькі па-галацку». Пасля гэтага пісьмовыя крыніцы маўчаць, і застаецца спадзявацца толькі на новыя археалагічныя або літаратурныя знаходкі, якія маглі б паказаць, ці захоўвалася галацкая мова ў пазнейшыя часы. У гэтым кантэксце вельмі паказальным з’яўляецца прыклад крымска-гоцкай мовы. Доўгі час лічылася, што яна вымерла яшчэ ў V стагоддзі н. э., аднак выяўленне невялікага корпуса тэкстаў на гэтай мове, датаванага XVI стагоддзем, цалкам змяніла гэтае ўяўленне.
  98. Asia Minor Coins Архівавана 17 сакавіка 2020 года. — an index of Greek and Roman coins from Asia Minor (ancient Anatolia)
  99. Dandamaev, M. A. (1989). A Political History of the Achaemenid Empire. Brill. p. 294. ISBN 978-90-04-09172-6.
  100. Schmitt, R. (1986). ARTAXERXES II. Encyclopaedia Iranica. Vol. II, Fasc. 6. pp. 656–58. Архівавана з арыгінала 9 красавіка 2019. Праверана 21 красавіка 2019.
  101. Roisman, Joseph; Worthington, Ian (2010). A Companion to Ancient Macedonia. John Wiley and Sons. ISBN 978-1-4051-7936-2. Архівавана з арыгінала 16 красавіка 2020. Праверана 20 чэрвеня 2015.
  102. Harl 2012, p. 771.
  103. Harl 2012, p. 772.
  104. Mark Cartwright. Celsus Library. World History Encyclopedia. Праверана 2 February 2017.
  105. The Temple of Artemis at Ephesus: The Un-Greek Temple and Wonder. World History Encyclopedia. Праверана 17 February 2017.
  106. Allen, Reginald E. (1983). The Attalid Kingdom: A Constitutional History. Oxford: Clarendon Press. pp. 84-85. ISBN 0-19-814845-3.
  107. Mithradates VI Eupator. Encyclopædia Britannica.
  108. Hewsen, Robert H. (2009). Armenians on the Black Sea: The Province of Trebizond. In Richard G. Hovannisian (рэд.). Armenian Pontus: The Trebizond-Black Sea Communities. Costa Mesa, CA: Mazda Publishers, Inc. pp. 41, 37–66. ISBN 978-1-56859-155-1.
  109. Traina, Giusto (2017). Strabo and the history of Armenia. In Dueck, Daniela (рэд.). The Routledge Companion to Strabo. London: Routledge. p. 95. ISBN 978-1-315-69641-6.
  110. Bennett, Julian (1997). Trajan: Optimus Princeps: a Life and Times. Routledge. ISBN 978-0-415-16524-2.. Мал. 1. Рэгіёны на ўсход ад ракі Еўфрат утрымліваліся пад уладай толькі ў 116–117 гадах.
  111. 1 2 3 Niewöhner, Philipp (2017). Chapter 3: Urbanism – The Archaeology of Byzantine Anatolia. In Niewöhner, Philipp (рэд.). The Archaeology of Byzantine Anatolia: From the End of Late Antiquity until the Coming of the Turks. Oxford and New York: Oxford University Press. pp. 39–59. doi:10.1093/acprof:oso/9780190610463.003.0004. ISBN 978-0-19-061048-7.
  112. Thonemann, Peter (2018). Anatolia. The Oxford Dictionary of Late Antiquity. Vol. 1. Oxford University Press. doi:10.1093/acref/9780198662778.001.0001. ISBN 978-0-19-866277-8. Архівавана з арыгінала 6 December 2018. Праверана 6 December 2018.
  113. Haldon, John (1990). Byzantium in the Seventh Century: The Transformation of a Culture. Cambridge University Press. ISBN 978-0521319171.
  114. Brubaker, Leslie; Haldon, John (2011). Byzantium in the Iconoclast Era, c. 680-850: A History. Cambridge University Press. ISBN 978-0521430937.
  115. Whittow, Mark (1996). The Making of Byzantium, 600–1025. University of California Press. ISBN 978-0520204966.
  116. Holmes, Catherine (2005). Basil II and the Governance of Empire (976–1025). Oxford University Press. ISBN 978-0199279685.
  117. Angold, Michael (1997). The Byzantine Empire 1025–1204. Longman. p. 117. ISBN 978-0-582-29468-4.
  118. 1 2 Balyuzi, H. M. (1976). Muḥammad and the course of Islám. George Ronald Publisher. p. 342. ISBN 978-0853980605.
  119. Treadgold, Warren (1997). A History of the Byzantine State and Society. Stanford, California: Stanford University Press. pp. 941–944. ISBN 978-0-8047-2630-6.
  120. Cahen, Claude (1968). Pre-Ottoman Turkey: A General Survey of the Material and Spiritual Culture and History c. 1071–1330. London: Sidgwick & Jackson. ISBN 0-283-35251-4. {{cite book}}: Праверце значэнне |isbn=: checksum (даведка)
  121. Pancaroğlu, Oya (2003). The Itinerant Palace: The Sultan's Caravanserais of Thirteenth-Century Anatolia. Muqarnas: An Annual on the Visual Culture of the Islamic World. 20. Brill: 103–126. ISSN 0732-2992.
  122. Crane, Howard (1993). Notes on Muslim Patronage in Medieval Anatolia. Journal of the American Oriental Society. 113 (1): 1–17. doi:10.2307/604190.
  123. Garsoïan, Nina (1984/85). The Early-Mediaeval Armenian City: An Alien Element?. Journal of the Ancient Near Eastern Society. 16–17 (Ancient Studies in Memory of Elias Bickerman ed.): 67–83. {{cite journal}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  124. Mathews, Thomas F.; Daskalakis-Mathews, A.-C. (September 1997). Islamic-Style Mansions in Byzantine Cappadocia and the Development of the Inverted T-Plan. 56 (3). The Journal of the Society of Architectural Historians: 294–315. doi:10.2307/991243. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  125. Redford, Scott (2000). Landscape and the State in Medieval Anatolia: Seljuk Gardens and Pavilions of Alanya. Archaeopress (Oxford). ISBN 978-1841710952.
  126. Lewis, Franklin (2000). Rumi: Past and Present, East and West: The Life, Teachings and Poetry of Jalâl al-Din Rumi. Oneworld Publications. ISBN 978-1851682140.
  127. Freely, John (2008). Storm on Horseback: The Seljuk Warriors of Turkey. I.B. Tauris. p. 83. ISBN 978-1845117030.
  128. Bosworth, Clifford Edmund (1996). The new Islamic dynasties: a chronological and genealogical manual. Columbia University Press / Edinburgh University Press. p. 234. ISBN 978-0231107143.
  129. Köprülü, Mehmet Fuat (1992). Leiser, Gary (рэд.). The origins of the Ottoman Empire. State University of New York Press. p. 33. ISBN 978-0791408193.
  130. Partner, Peter (1997). God of battles: holy wars of Christianity and Islam. Princeton University Press. p. 122. ISBN 978-0691002354.
  131. Finkel, Caroline (2005). Osman's Dream: The Story of the Ottoman Empire 1300-1923. John Murray / Basic Books. p. 13. ISBN 978-0465023967.
  132. Artuk, İbrahim (1980). Okyar, O.; İnalcık, H. (рэд-ры). Osmanlı Beyliğinin Kurucusu Osman Gâzi'ye Ait Sikke [Манета, прыналежная заснавальніку Асманскага бейліка Асману Газі]. Social and Economic History of Turkey (1071-1920). Ankara: 27f.
  133. Pamuk, Şevket (2000). A Monetary History of the Ottoman Empire. Cambridge University Press. pp. 30–31. ISBN 978-0521441971.
  134. Osman I | Ottoman Sultan. Encyclopædia Britannica. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2018. Праверана 23 красавіка 2018.
  135. Orhan | Ottoman Sultan. Encyclopædia Britannica. Архівавана з арыгінала 10 сакавіка 2018. Праверана 23 красавіка 2018.
  136. Fleet, Kate (2010). The rise of the Ottomans. The New Cambridge History of Islam(англ.). Cambridge Core. pp. 313–31. doi:10.1017/CHOL9780521839570.013. ISBN 978-1-139-05615-1. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2018. Праверана 23 красавіка 2018.
  137. Lowry, Heath W. (2003). The Nature of the Early Ottoman State. SUNY Press. ISBN 978-0791456361.
  138. Finkel, Caroline (2007). Osman's Dream: The History of the Ottoman Empire. Basic Books. p. 5. ISBN 978-0-465-00850-6. Архівавана з арыгінала 2 студзеня 2014. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  139. Kafadar, Cemal (1995). Between Two Worlds: The Construction of the Ottoman State. University of California Press. ISBN 978-0520206007.
  140. Kastritsis, Dimitris (2007). The Sons of Bayezid: Empire Building and Representation in the Ottoman Civil War of 1402-13. Brill. ISBN 978-9004158368.
  141. Babinger, Franz (1978). Mehmed the Conqueror and His Time. Princeton University Press. ISBN 978-0691010786.
  142. Halicarnassus. Encyclopaedia Iranica (1 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2018. Праверана 23 красавіка 2018.
  143. Vatin, Nicolas (2000). Rhodes et l’ordre de Saint-Jean-de-Jérusalem(фр.). CNRS Éditions. ISBN 978-2271057351. {{cite book}}: Праверце значэнне |isbn=: checksum (даведка)
  144. Barkey, Karen (1994). Bandits and Bureaucrats: The Ottoman Route to State Centralization. Cornell University Press. ISBN 978-0801484193.
  145. Özel, Oktay (2016). The Collapse of Rural Order in Ottoman Anatolia. The Ottoman Empire and its Heritage. Vol. 61. Brill. doi:10.1163/9789004311244.
  146. Faroqhi, Suraiya. Crisis and Change, 1590-1699. The Cambridge History of Turkey. Vol. 3. ISBN 978-0521620956.
  147. Encyclopedia of the Peoples of Africa and the Middle East. Infobase Publishing. 2009. p. 244. ISBN 978-1-4381-2676-0.
  148. Simonian, Hovann H. (2007). Hemshin from Islamicization to the end of the nineteenth century. In Hovann H. Simonian (рэд.). The Hemshin: History, society and identity in the Highlands of Northeast Turkey. Routledge Advances in Central Asian Studies(англ.). London and New York: Routledge. pp. 52–99. ISBN 978-0-7007-0656-3.
  149. Pekesen, Berna (7 March 2012). Berger, Lutz; Landes, Lisa (рэд-ры). Expulsion and Emigration of the Muslims from the Balkans. European History Online (EGO). Перакладчык Reid, Christopher. Leibniz Institute of European History (IEG). ISSN 2192-7405. Праверана 9 верасня 2022.
  150. McCarthy, Justin (1995). Death and Exile: The Ethnic Cleansing of Ottoman Muslims, 1821–1922. Darwin Press. ISBN 978-0878500949.
  151. Świętochowski, Tadeusz (1995). Russia and Azerbaijan: A Borderland in Transition. Columbia University Press. pp. 69, 133. ISBN 978-0-231-07068-3.
  152. Genocide in Armenia. Holocaust Museum Houston.
  153. International Association of Genocide Scholars. Genocide Scholars Association Officially Recognizes Assyrian, Greek Genocides(недаступная спасылка) (16 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2011. Праверана 15 жніўня 2011.
  154. Akçam, Taner (2006). A Shameful Act: The Armenian Genocide and the Question of Turkish Responsibility. Metropolitan Books. ISBN 978-0805079326.
  155. Kévorkian, Raymond (2011). The Armenian Genocide: A Complete History. I.B. Tauris. ISBN 978-1848855618.
  156. Shirinian, George N. (2017). Genocide in the Ottoman Empire: Armenians, Assyrians, and Greeks, 1913-1923. Berghahn Books. ISBN 978-1785331602.
  157. Clark, Bruce (2006). Twice A Stranger: The Mass Expulsions that Forged Modern Greece and Turkey. Harvard University Press. ISBN 978-0674023680.
  158. The uncertain future of Greeks in Turkey. archive.is (7 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2023. Праверана 3 верасня 2024.
  159. Morris, Benny; Ze'evi, Dror (24 April 2019). The Thirty-Year Genocide: Turkey's Destruction of Its Christian Minorities, 1894–1924(англ.). Harvard University Press. p. 3. ISBN 978-0-674-91645-6.
  160. Fromkin, David (1989). A Peace to End All Peace: The Fall of the Ottoman Empire and the Creation of the Modern Middle East. Henry Holt and Company. ISBN 978-0805008579.
  161. Mango, Andrew (2000). Atatürk: The Biography of the Founder of Modern Turkey. Overlook Press. ISBN 978-1585670116.
  162. Turkey. The World Factbook (Online ed.). Langley, Virginia: US Central Intelligence Agency. 2015. ISSN 1553-8133. Архівавана з арыгінала 6 студзеня 2019. Праверана 2 жніўня 2015.
  163. The Kurdish Population. Kurdish Institute of Paris (18 чэрвеня 2017).
  164. Country: Turkey(недаступная спасылка). Joshuaproject. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2015. Праверана 25 верасня 2014.
  165. TR100. interaktif.konda.com.tr. Праверана 13 кастрычніка 2022.
  166. Heper, Metin (2006). Structure and Function in Turkish Society: Essays on Government, Administration and Social Change. Analecta Isisiana. Vol. LXXXVII. Istanbul: Isis Press. p. 81. ISBN 978-9754283181.
  167. 1 2 Vryonis, Speros (1971). The Decline of Medieval Hellenism in Asia Minor and the Process of Islamization from the Eleventh through the Fifteenth Century(англ.). Berkeley and Los Angeles: University of California Press. ISBN 978-0520015975.
  168. Haber, Marc; Doumet-Serhal, Claude; Scheib, Christiana L. (2020). The Genomic History of the Middle East. Cell(англ.). 182 (4): 942–954. doi:10.1016/j.cell.2020.06.038.
  169. Cheterian, Vicken (2015). Open Wounds: Armenians, Turks and a Century of Genocide(англ.). London: Hurst Publishers. ISBN 978-1849044585.