Анатомія раслін у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анатомія раслін у Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі анатомія раслін развіваецца з 1930-х гадоў у БСГА, Беларуским лесатэхнічным інстытуце, БДУ. Вывучалася анатамічная труктура некаторых дрэўных і травяністых раслін у залежнасці ад вільготнасці глебы (К. Г. Рэнард, А. Л. Новікаў, С. У. Калішэвіч).

У пасляваенныя гады ў Інстытуце біялогіі (з 1963 Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР), БДУ даследаванні па анатоміі раслін вяліся пераважна як дапаможныя пры вырашэнні асобных пытанняў фізіялогіі раслін (Ц. М. Годнеў, С. У. Калішэвіч, Н. С. Суднік), экалогіі (Р. Ц. Пратасевіч), пры вывучэнні інтрадукаваных дрэўных парод (М. Д. Несцяровіч, Т. Ф. Дзяругіна, А. У. Панамарова).

У 19541966 гадах у Беларускім лесатэхнічным інстытуце (з 1961 Беларускі тэхналагічны інстытут), Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР выкананы работы па экалагічнай, параўнальнай і тэхнічнай анатоміі раслін (В. Я. Віхроў, Р. Ц. Пратасевіч, А. С. Самцоў).

З 1966 года даследаванні вядуцца ў БДУ, інстытутах генетыкі і цыталогіі, эксперыменальнай батанікі АН БССР, БСГА, Гомельскім універсітэце (Н. С. Суднік, А. В. Пятрэнка, Р. Ц. Пратасевіч, Т. Ф. Дзяругіна, Г. А. Новікава, А. Р. Тэн, А. І. Аляксеева, Н. С. Кісялёва і інш.). Вывучаюцца зменлівасць анатамічнай будовы дзікарослых і культурных раслін пад уплывам генетычных і фізіялагічных фактараў, а таксама дрэвавых раслін пад уплывам экалагічных умоў, вырашаюцца пытанні палягання сельскагаспадарчых культур.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Навукова-даследчая работа вядзецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, інстытутах біялагічнага аддзялення НАН РБ, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Гомельскім і Беларускім тэхналагічных універсітэтах і інш.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Даныя анатоміі раслін выкарыстоўваюць у аграноміі, тэхніцы, гісторыі культуры, археалогіі, прамысловасці (харчовай, мэблевай, фармацэўтычнай, цэлюлозна-папяровай і інш.). Істотнае развіццё атрымліваюць эвалюцыйны і экалагічна кірункі вывучэння анатоміі раслін.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]