Анафема
Jump to navigation
Jump to search
Ана́фема (ад грэч.: ἀνάθεμα — пракляцце) — царкоўнае пракляцце; найвышэйшая кара ў хрысціянстве, звязвалася з адлучэннем ад царквы(руск.) бел. асоб, якія адвяргаюць ці скажаюць асновы веравучэння і не выказваюць жадання пакаяцца ў гэтым.
Устаноўлена з часу Халкідонскага Усяленскага сабору 451 года. Абвяшчаецца на царкоўных саборах, а таксама ў храмах падчас богаслужэння, напрыклад, у канцы першага тыдня Вялікага посту ў праваслаўнай царкве.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Анафема // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.