Анаэробныя клеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анаэробныя клеі або анаэробныя герметыкі - гэта адмысловы клас аднакампанентных клеяў, якія ўяўляюць сабой вадкія кампазіцыі, здольныя на працягу гадоў захоўвацца ў танкасценнай пранікальнай для кіслароду тары без змен сваіх уласцівасцяў, але даволі хутка палімерызуецца без доступу кіслароду (напрыклад унутры разьбовых ці фланцавых злучэнняў) і ў прысутнасці іёнаў металаў . Гэты клас герметыкаў часта мае назву "фіксатары разьбы" і выкарыстоўваецца для прадухілення паслаблення разьбавых злучэнняў і для абароны ад карозіі. Часта фіксатары разьбы выкарыстоўваюцца разам з шайбамі Гровера і кантрагайкамі. У склад большасці анаэробных герметыкаў уваходзяць метакрылаты, схільнасць да палімерызацыі ў якіх залежыць ад электрахімічнай актыўнасці металічнай паверхні, на якую наносіцца герметык.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]