Ангара-Віцімскі баталіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ангаро-Віцімскі (сінонім — Баргузінскі) — гранітоідны баталіт, размешчаны ў Забайкаллі — адзін з найбуйнейшых баталітаў Цэнтральнай Азіі. На сучасным эразійным зрэзе ён уяўляе сабой супольнасць шматфазных плутонаў і невялікіх масіваў, плошчай ад 10 да 3400км². Склад гранітоідаў змяняецца ад манцанітаў, кварцавых манцанітаў і гранадыярытаў ранняй фазы, да біятытавых гранітаў і лейкагранітаў позніх фаз. У цяперашні час у межах баталіта вылучаецца два магматычных комплексы — баргузінскі і зазінскі.

Узрост баталіта на дадзены момант лічыцца познекарбонавым.

Паходжанне баталіта большасць даследчыкаў звязваюць з плаўленнем метамарфічных парод верхняй кары ўздзеяннем прагрэву мантыйным плюмам.