Ангарская (жылы раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ангарская
53°53′00″ пн. ш. 27°41′01″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйная акруга горада Заводскі раён
Паштовыя індэксы 220047, 220137
Насельніцтва 60 тыс. чал. чал.
Map

Ангарская — жылы раён у складзе Заводскага раёна горада Мінска. Тыповы «спальны раён» з адпаведнай інфраструктурай. Размяшчаецца на паўднёвым усходзе горада, з поўдня ад мікрараёна праходзіць Партызанскі праспект, мяжуе з Паўночным пасёлкам. Ёсць два выезды на МКАД.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 2-й сусветнай вайны лясістая мясцовасць за межамі Мінска з невялікай рэчкай Сіняўкай (яна ж Трасцянка, або Сціклеўка) і вёскай Малое Сціклева. Адразу пасля вайны на тут пачалі будаваць жыллё для працаўнікоў новастворанага Мінскага аўтамабільнага завода. Акрамя 2-х і 3-павярховых дамоў, актыўна будаваліся камунальныя баракі і даваліся ўчасткі пад індывідуальнае будаўніцтва. Так узнік г.зв. Паўночны пасёлак, які ёсць і цяпер.

Паўночны пасёлак размясціўся ў межах сучаснай Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі і Дражні. Складаецца ў асноўным з 1-павярховых драўляных дамоў і невялікай колькасці 2-павярховых. Асноўная частка сучаснага мікрараёна тады яшчэ не была забудавана. З 1967 года пачалася забудова мікрараёна Ангарская-1, тыповымі для таго часу 5-павярховымі будынкамі. Спачатку мікрараён хацелі назваць па мясцовай вёсцы — Сціклева, потым аддалі перавагу назвам з Сібіры, якая тым часам у СССР актыўна асвойвалася. У канцы 1960-х, каля сучаснай станцыі метро Магілёўская, на адным з Ангарскіх пагоркаў пачалося будаўніцтва комплексу інтэрнатаў для працоўнай моладзі. Чатыры 12-павярховых будынкі злучаныя 2-павярховымі будынкамі з інфраструктурай для 10000 жыхароў. У народзе гэты комплекс быў празваны «Палац халасцякоў». Гэтыя будынкі так сама мусілі быць візуальнай брамай горада з боку Магілёўскай шашы. Цяпер на свабоднай частцы ўзгорка ідзе будаўніцтва комплексу праваслаўнага цэнтра. Забудова Ангарскай-1 завершана ў 1973 годзе.

У гэты ж перыяд была асушана забалочаная пойма і ўрэшце сама рака Сціклеўка (Сіняўка, Трасцянка), яе рэчышча пасля стала часткай вуліцы Герасіменкі. Да 1984 годзе скончана фарміраванне мікрараёнаў Ангарская-2 і Ангарская-3. У фарміраванні раёна праглядаецца асаблівасць у захаванні значных частак лясных масіваў пад будучыя паркавыя зоны. Мікрараёны Ангарская-2 і Ангарская-3 забудоўваліся ўжо ў асноўным 9-ці і 12-павярховымі будынкамі.

Апошнім і самым доўгабудаваным мікрараёнам стаў Ангарская-4, яго будавалі на працягу 1990-х і пачатку 2000-х гадоў. У 21 ст. ва ўсіх мікрараёнах актыўна развіваецца інфраструктура. Ушчыльненне жылой забудовы набыло самы масавы з усіх частак Мінска маштаб.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Жылы раён забудаваны 5-ці, 9-ці і 12-павярховымі дамамі. Ёсць вялікі масіў прыватнага сектару. У двух кварталах мікрараёна Ангарская-1 пераважаюць дамы 1965—1970 гадоў пабудовы, а таксама асобныя дамы сярэдзіны 1980-х. Мікрараён Ангарская-2 у асноўным забудаваны панельнымі дамамі 1974—1981 гадоў. Мікрараёны Ангарская-3 і Ангарская-4 складаюцца з панельных дамоў 1982—1989 гадоў. Мікрараён Ангарская-5 (вуліца Ілімская) пабудаваны ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў і складаецца з 6-12-павярховых цагляных дамоў па індывідуальным праекце. Кварталы ўздоўж вуліцы Алтайская складаюцца з 9-12-павярховых дамоў сярэдзіны-канца 1980-х гадоў. У жылым раёне працягваецца будаўніцтва, з’явіліся некалькі 19-павярховых дамоў па вуліцы Байкальскай.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Ангарская-1
  • Ангарская-2
  • Ангарская-3
  • Ангарская-4
  • Ангарская-5

Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя вуліцы — Ангарская, Несцерава, Ілімская, Герасіменкі, Байкальская, Алтайская і Хабараўская.

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Сувязь з іншымі часткамі горада ажыццяўляецца аўтобуснымі маршрутамі

  • № 16 (ДС Ангарская-4 — ДС Чыжоўка)
  • № 20с (ДС Ангарская-4 — ст. м. Акадэмія навук)
  • № 22 (ДС Ангарская-4 — ДС Чыжоўка)
  • № 27 (ДС Ангарская-4 — Сасновы бор)
  • № 61 (ДС Ангарская-4 — Сяліцкага)
  • № 61д (ДС Ангарская-4 — ДС Шабаны)
  • № 76э (ДС Ангарская-4 — ГЦ Ждановічы)
  • № 88с (ДС Ангарская-4 — Ландэра)
  • № 106 (ДС Ангарская-4 — ст. м. Трактарны завод)

тралейбуснымі маршрутамі.

  • № 3 (ДС Ангарская-4 — Вакзал)
  • № 34 (ДС Ангарская-4 — Зялёны луг-3)
  • № 60 (ДС Ангарская-4 — ст. м. Магілёўская)
  • № 67 (ДС Ангарская 4 — ав Усходні)

Бліжэйшая станцыя метро — «Магілёўская».

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць адна дзіцячая і адна дарослая паліклінікі — паліклініка № 17, дзіцячая паліклініка № 23.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўлена 5 школамі, 1 гімназіяй, 1 школай-інтэрнатам, 1 дашкольнай установай, сумешчанай з пачатковай школай, і 13 дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі — 12 дзіцячымі садамі і 1 яслі-садам. Таксама ёсць 1 музычная школа

  • СШ № 8
  • СШ № 109
  • СШ № 162
  • СШ № 169
  • СШ № 173
  • Гімназія № 21
  • школа-інтэрнат № 5
  • школа-сад
  • дзіцячы сад № 91
  • дзіцячы сад № 251
  • дзіцячы сад № 348
  • дзіцячы сад № 392
  • дзіцячы сад № 405
  • дзіцячы сад № 436
  • дзіцячы сад № 443
  • дзіцячы сад № 449
  • дзіцячы сад № 458
  • дзіцячы сад № 459
  • дзіцячы сад № 478
  • дзіцячы сад № 479
  • дзіцячы сад № 531
  • яслі-сад № 338
  • ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 імя Н. І. Аладава г. Мінска»

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне размяшчаюцца 12 харчовых крам, гандлёвы цэнтр «Еўраопт», прамтаварная крама «Северянка»; дзіцячыя бібліятэкі № 3 і 14; 3 філіялы Беларусбанка, 2 аддзяленні сувязі; гасцініца «Алмаз».