Ангелы (дынастыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ангелы
Краіна Візантыйская імперыя
Родапачынальны дом Камніны
Тытулы
Заснавальнік Ісак II
Апошні кіраўнік Аляксей IV
Цяперашні глава няма
Год заснавання 1185
Спыненне роду 1204

А́нгелы (грэч. Ἄγγελοι) — дынастыя візантыйскіх імператараў (11851204 гады)

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

У навуковым асяроддзі няма адзінага меркавання наконт паходжання роду. Нягледзячы на ўяўную відавочнай этымалогію прозвішча, такая ўзнёслая мянушка выпадае з шэрагу візантыйскіх фамільных імёнаў. В. Васільеўскі і А. Васільеў адносілі тэрмін Ангелы да англічан. П. Лемерль лічыў, што гаворка ідзе пра прастачыну. Р. Бартыкян выказаў думку, што Ангел або Агел з’яўляецца вобласцю Амід, і што Кекаўмен мае на ўвазе мусульманіна, які служыў Візантыі. А. Каждан не выключыў армянскага паходжання роду, адзначыўшы, што верагодна іх радзіму трэба шукаць у армяна-сірыйскіх лімітрофах на ўсходніх межах Візантыі[1].

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак узвышэнню дынастыі Ангелаў паклаў Канстанцін, сын Мануіла, ажаніўшыся ў 1118 годзе з малодшай дачкой імператара Аляксея I Камніна Феадорай і атрымаўшы тытул паніперсеваста. Ад яго другога сына Андроніка паходзіць візантыйская імператарская дынастыя, а ад самага малодшага незаконнанароджанага сына севастакратара Іаана, які памёр у 1200 годзе, — дынастыя дэспатаў Эпіра.

На троне Візантыі[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі дынастыі прыйшлі да ўлады пасля звяржэння Андроніка I Камніна. Да Ангелаў належалі Ісак II Ангел (кіраваў у 1185—1195 гадах; у 12031204 гадах — сумесна з сынам Аляксеем IV) і яго брат Аляксей III Ангел (1195—1203).

Ангелы праводзілі палітыку раздачы проній і прывілеяў, узмацнілі падатковы прыгнёт, растрачвалі казну на банкеты і забавы. Кіраванне Ангелаў — час аслаблення дзяржавы, абвастрэння ўнутраных супярэчнасцей і дынастычнай барацьбы. Армія слабела, флот знаходзіўся ў жаласным стане. Імперыя ў цэлым перажывала крызіс, рэзка скарачаліся яе межы.

Ангелы падтрымлівалі гандлёвыя прывілеі Генуі і Пізы, у выніку чаго да крайнасці абвастрыліся адносіны з Венецыяй. Яны адбілі напад сіцылійскіх нарманаў, але пацярпелі шэраг паражэнняў у войнах з сельджукамі і не змаглі здушыць паўстанне ў Балгарыі.

У перыяд кіравання Ангелаў адбыліся Трэці і Чацвёрты крыжовыя паходы. Падчас Чацвёртага паходу імператары з дому Ангелаў былі зрынуты з прастола, Візантыйская імперыя распалася. У 1204—1318 гадах Ангелы — дынастыя кіраўнікоў Эпірскай дзяржавы.

Дэспаты Эпіра і Этоліі[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнікі Фесалонікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Іаан — сын Феадора Камніна, імператар Візантыі ў Фесалоніках (12371244)
  • Дзімітрый (нар. 1225) — сын Феадора, імператар Візантыі ў Фесалоніках (12441246)

Дэспаты Фесаліі[правіць | правіць зыходнік]

  • Іаан I, сын Міхаіла II, дэспат Фесаліі і герцаг Неапатраса 12711296
  • Канстанцін, сын Іаана I, дэспат Фесаліі і герцаг Неапатраса 12961303
  • Іаан II, сын Канстанціна, дэспат Фесаліі і герцаг Неапатраса 13031318

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Каждан А. П. Армяно-Византийские заметки. § 8 Ангелы. // Историко-филологический журнал, 1971. — № 4. — С. 102—104.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kazhdan A. Angelos. // The Oxford Dictionary of Byzantium. — N. Y./Oxford, 1991.