Ангелюс Сілезіус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ангелюс Сілезіус, 1892
Херувімскі вандроўнік, першае выданне

Ангелюс Сілезіус (ням.: Angelus Silesius, нар. ням.: Johannes Scheffler; 25 снежня 1624, Брэслау, цяпер Уроцлаў, Сілезія — 9 ліпеня 1677, там сама) — нямецкі хрысціянскі містык, паэт.

У 1653 г. перайшоў з пратэстантызма на каталіцызм, на сакрамэнце канфірмацыі прыняў імя Ангелюс (Анёл, або Вястун), якім пазней карыстаўся.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў 1643 г. гімназіі Св. Альжбеты ва Уроцлаве Ангелюс Сілезіус распачаў навучанне на медыцынскім факультэце ў г. Страсбургу; праз год пераехаў у Галандыю, дзе апрача медыцыны вывучаў філасофію ў г. Лейдэне, а таксама пазнаёміўся з містычнымі творамі Якуба Бёме і з іспанскай містыкай. Праз два гады Ангелюс Сілезіус пераязджае ў Падую, дзе 09.07.1648 года атрымаў навуковую ступень дактарату з медыцыны і філасофіі.

Праца пры двары і духоўны шлях[правіць | правіць зыходнік]

У 1648 г. Ангелюс Сілезіус вяртаецца ва Уроцлаў і распачынае працаваць у якасці лекара пры князі Сільвіі Німродзе ў замку ў Берутаве. З цягам часу Ангелюс Сілезіус атрымаў лепшую пасаду прыдворнага лекара пры замку князя ў Алес'ніцы. Тут ён пазнаёміўся са шляхціцам Абрагамам фон Франкенбергам (Abraham von Franckenberg) з Быстрага (пол. Bystre) пад Алес'ніцай, прэкурсорам ідэі хрысціянскага экуменізму і першым біёграфам Якуба Бёме. Ангелюса Сілезіуса і фон Франкенберга аб'ядноўвала супольная зацікаўленасць містыкай. Пасля смерці апошняга ў 1652 г. Ангелюс атрымаў ад спадчыны прыяцеля каштоўны кнігазбор, і гэты факт значна паспрыяў паўстанню галоўнай працы Ангелюса пад тытулам «Херубімскі вандроўнік». У гэтым самым годзе Ангелюс Сілезіус пакідае пасаду пры двары і вяртаецца да роднага Уроцлава. У 1653 г. пасля пераходу на каталіцызм Ангелюс Сілезіус выдае нашумелы тэкст пад назвай «Gründtliche Ursachen von Motiven…» («Асноўныя прычыны і матывы…»), у якіх аўтар тлумачыў прычыны свайго адыходу ад лютэранства і далучэння да Каталіцкага Касцёла. Дадзены тэкст выклікаў гнеўную рэакцыю з боку былых братоў па веры. Пазней, на працягу многіх гадоў у лютэранскім асяроддзі на Ангелюса Сілезіуса сыпаліся шматлікія зласлівыя памфлеты. Цалкам нечакана ён становіцца галоўным прыхільнікам контррэфармацыі на ўсёй Ніжняй Сілезіі, і на працягу дванаццаці год палемізуе з лютэранамі, між іншым у сваіх лістах. У 1661 годзе Ангелюс прымае пасвячэнне ў прэсвітэры.

Des Angelus Silesius Cherubinischer Wandersmann (1905)

Херувімскі вандроўнік[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным літаратурным творам Ангелюса Сілезіуса з'яўляецца зборнік рэлігійных вершаў пад назвай «Geistreiche Sinn-und-Schlussreime zur göttlichen Beschaulichkeit», якая выйшла ў свет у 1657 г. у Вене і на той час складалася з пяці частак. Другое выданне дадзенага зборніка ў 1674 г. было дапоўнена шостай часткай і мела тытул «Der Cherbinische Wandersmann» («Херувімскі вандроўнік»). У сваёй прадмове да гэтай кнігі аўтар інфармуе, што ён будзе карыстацца мовай парадоксаў, якая спрэчная з мовай розуму. Ангелюс Сілезіус адкідвае прынцып несупярэчнасці, якому дае эпітэты наіўнага і абмежаванага на шляху да істоты рэчы, ён сцвярджае, што менавіта дзякуючы гэтым антыноміям чалавек даходзіць да сутнасці ідэй, якія ў сваю чаргу бесперастанку нанова нараджаюцца і становяцца вобразам новай рэчаіснасці.

Вершы «Херувімскага вандроўніка» зачароўваюць і адначасова шакіруюць сваімі лагічнымі парадоксамі. Асноўным іх матывам становіцца любоў: «любоў ёсць нашым Богам, усё жыве дзякуючы любові»; яна з'яўляецца нібы магнітам, што «цягне мяне да Бога», а нават «больш за тое» — «любоў уцягвае Бога ў смерць».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kosian J. Angelus Silesius // PEF (Polskie Towarzystwo Tomasza z Akwinu) (25.04.2015)