Англа-франка-рускае пагадненне (1915)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Англа-франка-рускае пагадненне — аформленае 18 сакавіка 1915 года сакрэтнае пагадненне паміж краінамі Антанты, па якім Вялікабрытанія і Францыя згаджаліся вырашыць векавое Усходняе пытанне шляхам перадачы Канстанцінопаля з чарнаморскімі пралівамі Расійскай імперыі ў абмен на землі ў азіяцкай частцы Асманскай імперыі[1].

У выніку пагаднення Асманскай імперыі ўпершыню ў гісторыі супрацьстаяла кааліцыя з трох вялікіх дзяржаў. Платай за Канстанцінопаль павінна была стаць разгорнутая Расіяй ваенна-марская Басфорская аперацыя. Без удзелу рускага флоту Дарданэльская аперацыя англійскага камандавання пацярпела няўдачу, але ўжо ў 1917 годзе міністр замежных спраў Часовага ўрада П. М. Мілюкоў дамогся ад саюзнікаў пацверджання, што ўмовы пагаднення 1915 года застаюцца ў сіле[2].

Пасля Кастрычніцкага перавароту Ленін падпісаў (3 снежня 1917) зварот да працоўных мусульман Усходу, дзе выдаў існаванне сакрэтнага пагаднення, заявіўшы, што «тайныя дагаворы зрынутага цара аб захопе Канстанцінопаля, пацверджаныя зрынутым Керанскім, цяпер парваны і знішчаны»[3].

Зноскі

  1. В. К. Шацилло. Первая мировая война 1914—1918: факты, документы. Москва, 2003. Стр. 107.
  2. Bertran Russell. Pacifism and Revolution, 1916-18. ISBN 9780415094108. Page 140.
  3. Англо-франко-русское секретное соглашение 1915. // Дипломатический словарь. М.: Государственное издательство политической литературы. А. Я. Вышинский, С. А. Лозовский. 1948.