Англа-французскае пагадненне (1904)
Выгляд
| Англа-французскае пагадненне | |
|---|---|
| фр.: Entente cordiale | |
| Брытанія і Марыяна танцуюць разам на французскай паштоўцы 1904 года: святкаванне падпісання Кардыяле Антанты. | |
| Дата падпісання | 8 красавіка 1904 |
| Месца падпісання | |
| Бакі |
|
| Мовы | французская |

Англа-французскае пагадненне (фр.: Entente cordiale — літар. «сардэчнае пагадненне») — серыя пагадненняў па каланіяльных пытаннях паміж Брытанскай імперыяй і Францыяй, падпісаныя 8 красавіка 1904 года. Яны падвялі рысу пад стагоддзем каланіяльнага суперніцтва паміж дзяржавамі («бойка за Афрыку») і, разам з франка-рускім саюзам, прывялі да стварэння Антанты.
Падпісаныя дакументы
[правіць | правіць зыходнік]- Сумесная дэкларацыя аб Егіпце і Марока. Яе суправаджалі сакрэтныя артыкулы.
- Пагадненне аб Ньюфаўндлендзе і межах у Афрыцы. Францыя адмаўлялася ад прэтэнзіяў на ўзбярэжжы Ньюфаўндленда. У абмен Брытанія перадавала Францыі некаторыя тэрыторыі ў Афрыцы.
- Дэкларацыя аб Сіяме, Мадагаскары і Новых Гебрыдах.