Перайсці да зместу

Англезіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Англезіт
Формула PbSO4
Прымесь Ba,Cu, Ag
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер бясколерны, белы з жоўтым, шэрым,бурым, сінім адценнем
Колер рысы бясколерны
Бляск шкляны, смаляны, алмазны
Празрыстасць празрысты, паўпразрысты, непразрысты
Цвёрдасць 2,5—3
Злом няроўны
Шчыльнасць 6,37—6,39 г/см³
Сінгонія рамбічная
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення nα = 1,878 nβ = 1,883 nγ = 1,895
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Англезі́т — мінерал класа сульфатаў, сульфат свінцу PbSO4. Назва паходзіць ад вострава Англсі ва Уэльсе, дзе мінерал знайшоў упершыню[2] ў 1832 годзе французскі мінералог і геолаг Франсуа Сюльпіс Бёдан (фр.: François Sulpice Beudant)[3].

У складзе англезіту: PbO — 73,6 % (свінцу 68,3 %) і SO3 — 26,4 %, прымесі барыю, медзі, серабра.

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблічастыя, прызматычныя крышталі, зярністыя і шчыльныя агрэгаты, жаўлакі, скарынкі. Бясколерны, белы і злёгку афарбаваны ў жоўты, шэры, буры, сіні колер. Бляск шкляны, смаляны, алмазны. Рыса бясколерная. Крохкі[2]. Цвёрдасць 2,5—3[2] па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,37—6,39[2] г/см³. Цалкам раствараецца ў едкім калі, пры награванні раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце[2].

Паходжанне і радовішчы

[правіць | правіць зыходнік]

Англезіт мае пераважна гіпергеннае паходжанне. Утвараецца ў выніку акіслення галеніту і іншых сярністых злучэнняў свінцу ў свінцовых і поліметалічных радовішчах руд[2]. Сустракаецца разам з цэрусітам, галенітам, смітсанітам, сфалерытам, гётытам, ліманітам, пірамарфітам і малахітам[2] і інш.

Радовішчы і праяўленні ў Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Германіі, Мексіцы, Намібіі, Расіі, Славеніі, ЗША, Уэльсе, Шатландыі[4].

Выкарыстоўваецца ў якасці руды на свінец.

Зноскі

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Англезит // Каталог Минералов. RU (руск.)
  3. Anglesite // Mindat.org (англ.)
  4. Англезит // Кристаллов.net (руск.)
  • Англезіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 347. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 385. (руск.)