Перайсці да зместу

Англійскі сад (Мюнхен)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Англійскі сад, Мюнхен)
Англійскі сад
ням. Englischer Garten
Вадаспад у Англійскім парку ў Мюнхене
Вадаспад у Англійскім парку ў Мюнхене
Асноўная інфармацыя
ТыпГарадскі парк 
Плошча4,17 км² га
Дата заснавання1789 
АрхітэктарФрыдрых Людвіг Шкель
Колькасць наведвальнікаў3,5 мільёна ў год 
Сайт баварскага кіравання замкамі, азёрамі і паркамі
Размяшчэнне
48°09′10″ пн. ш. 11°35′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Англійскі сад (Мюнхен) (Германія)
Англійскі сад
Англійскі сад
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Англійскі сад (ням.: Englischer Garten, таксама Англійскі парк) у Мюнхене — адзін з найбуйнейшых гарадскіх паркаў у свеце, яго агульная плошча — 4,17 км², а працягласць — прыблізна 5,5 кіламетраў ад цэнтра Мюнхена да яго паўночнай ускраіны. Парк быў створаны ў 1792 годзе садовым архітэктарам Фрыдрыхам Людвігам Шкелем і атрымаў сваю назву ў гонар ужытага пры яго праектаванні архітэктурнага стылю англійскага ландшафтнага парку, які, у супрацьлегласць пампезнаму і сіметрычнаму французскаму парку, імкнецца да максімальнай натуральнасці кампазіцыі, аддаючы перавагу пейзажнаму стылю перад рэгулярным. Парк з’яўляецца адным з першых народных паркаў (гэта значыць даступных для ўсіх) у сучаснай Еўропе.

Па плошчы Англійскі сад у Мюнхене большы, чым знакамітыя Цэнтральны парк[en] у Нью-Ёрку ці Гайд-парк у Лондане. Ён з’яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку як мюнхенцаў, так і шматлікіх турыстаў. Памер парку, яго славутасці (Кітайская вежа, Манаптэр), піўныя сады, атмасфера адпачынку, а таксама паляны, на якіх дазволена загараць нудыстам[1], зрабілі Англійскі парк вядомым ва ўсім свеце[2].

Від з Манаптэра. Бачныя шматлікія мюнхенскія славутасці: злева направа: Баварская дзяржаўная канцылярыя, Альтэр Петэр, Новая ратуша, Рэзідэнцыя, Фраўэнкірхэ, Тэатынеркірхэ

Зноскі

  1. Massenphänomen Nacktbaden Архівавана 30 красавіка 2014.
  2. J. S. Marcus. The Bohemian Side of Munich (англ.). The New York Times (24 верасня 1995).
  • C. Bauer, Der Englische Garten in München. Munich: Harbeke, 1964
  • J. H. Biller and H.-P. Rasp, München, Kunst und Kultur. Munich: Südwest, ed. 18, 2006. ISBN 978-3-517-06977-7
  • T. Dombart, Der Englische Garten zu München. Munich: Hornung, 1972. ISBN 3-87364-023-6
  • P. Freiherr von Freyberg (ed.), Der Englische Garten in München. Munich: Knürr, 2000. ISBN 3-928432-29-X
  • E. D. Schmid (ed.), Englischer Garten München. Munich: Bayerische Verwaltung der staatlichen Schlösser, Gärten und Seen, ed. 2, 1989