Ангорскі кот
Ангорскі кот | |
---|---|
Паходжанне | |
Краіна | Турцыя |
Год | 1973 |
Класіфікацыя FIFe | |
Катэгорыя | II - semi-longhair |
Стандарт | TUA |
Класіфікацыя WCF | |
Катэгорыя | 2 - Semi-Longhair |
Стандарт | TUA |
Ангорскі кот на Вікісховішчы |
Ангорскі кот, або турэцкая ангора — парода хатніх напаўдаўгапоўсных катоў. Атрымана ў Турцыі, а назву атрымала дзякуючы гораду Ангоры (цяпер гэта Анкара).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Турэцкія ангоры — нашчадкі прыручанага дзікага афрыканскага ката (Felis silvestris lybica).
З Усходняй Анатоліі, якая была на тэрыторыі сучаснай Турцыі, прыручаныя караткашэрсныя каты былі прывезены ў Егіпет, дзе адбылося далейшае адамашненне. У гэтым рэгіёне адбылася мутацыя гена, які адказвае за даўжыню воўны, пасля чаго з’явіліся першыя даўгашэрсныя каты.
Даўгашэрсныя каты былі завезены ў Вялікабрытанію і Францыю з Візантыйскай Анкіры (сучасная Анкара), Сярэдняй Азіі, Персіі і Расіі ў канцы XVI стагоддзя. Ёсць звесткі, што яны з’явіліся ў Еўропе ўжо ў XIV стагоддзі ў перыяд Крыжовых паходаў. Турэцкая ангора была прызнана самастойнай пародай у Еўропе ў пачатку XVII-га стагоддзя.
У 1917 годзе ўрад Турцыі ў супрацоўніцтве з заапаркам Анкары распачаў праграму гадоўлі, каб захаваць нацыянальнае багацце — цалкам белую турэцкую ангору[1]. Гэтая праграма дзейнічае і сёння. У заапарку асабліва цэняцца цалкам белыя ангорскія каты з вачыма рознага колеру, у якіх адно вока блакітнае, а другое — жоўтае[2].
Турэцкія ангоры былі афіцыйна зарэгістраваныя ў 1973 годзе CFA. Аднак да 1978 года рэгістраваліся толькі цалкам белыя ангоры.
На сённяшні дзень ангорскі кот прызнаны міжнароднымі феліналагічнымі арганізацыямі, уключаючы Міжнародную федэрацыю катоў (FIFe).
Знешні выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Поўсць напаўдоўгая, вакол галавы — даўжэйшая проці поўсці на целе і ўтварае каўнер. На хвасце гэтаксама поўсць доўгая, сам хвост — доўгі і шырокі, павужаецца ад пачатка да канца. Поўсць часцей за ўсё белая (гэткіх прыгажунь разводзяць у Еўропе). Аднак у Амерыцы эксперыментуюць з рознымі колерамі поўсці. Галава кароткая, шырокая, дадолу звужаецца і з-за гэтага нагадвае трохкутнік. Падбародак моцны, мыска сярэдняй даўжыні, дастаткова вузкая, плаўна акрэсленая[2].
Профіль з вельмі лёгкім пераходам, міндалепадобнымі, злёгку коса пастаўленымі вачыма. Вялікія адкрытыя вушу, якія завостраныя, высокія і даволі блізка адзін да аднаго. Вытанчаная шыя.
Падоўжанае гнуткае цела. Высокія сухія канечнасці з невялікімі, амаль авальнымі лапкамі. Хвост доўгі, завастраецца, апушаны ў форме страусавага пяра. Могуць быць плямкі.
Для катоў чорнага колеру характэрна рудаватае адценне і шэры падшэрстак у вобласці жывата.
Нораў
[правіць | правіць зыходнік]Ангорскія каты моцна любяць сваіх гаспадароў, часта лашчуцца да іх. Нораў у іх крыху флегматычны. Каты гэтай пароды інтэлектуальныя і вельмі дапытлівыя, звычайна вядуць актыўны лад жыцця. Яны заўсёды імкнуцца быць у цэнтры ўвагі, часта ўносяць свой «уклад» у гутарку людзей. Лёгка могуць навучыцца адкрываць дзверы або ўключаць святло[1].
Турэцкія ангоры звычайна не любяць заставацца надоўга ў адзіноце, затое з чалавекам могуць гуляць гадзінамі. Вельмі прыхілістыя, аддаюць перавагу аднаму гаспадару, любяць прыносіць яму прадметы.
Маюць своеасаблівую манеру мовы, часта змяняюць звыклае чалавеку мяўканне на вантробныя гукі, падобныя да варкатання.
Догляд
[правіць | правіць зыходнік]Догляд ангорскіх катоў прасцейшы за догляд персідскіх.
Сярэдняя працягласць жыцця ангорскіх катоў 12-15 гадоў, пры добрым дагляданні яны могуць дажыць да 20 гадоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Breed Article: Turkish Angora Архівавана 3 лютага 2007.
- ↑ а б Choosing a Turkish Angora Архівавана 10 студзеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ангорская кошка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Стандарт ACFA (англ.)
- Стандарт CFA (англ.)
- Стандарт CCA (англ.)
- Турецкая Ангора (руск.)
- Турецкая ангорская кошка Архівавана 1 лістапада 2012. (руск.)