Ангрыварыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Engernайчына ангрыварыяў.

Ангрыварыі (лац.: Angrivarii) — старажытнагерманскае племя, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Саксоніі на поўнач ад племя херускаў (агароджаныя ад іх, па ініцыятыве ангіварыі земляным валам) па абодвух берагах ракі Везер і ў Тэўтабургскім лесе, паміж бруктэрамі з паўднёвага захаду і фозамі з паўднёвага ўсходу. Пазней ангрыварыі былі вядомыя як ангры або енгры.

Гэта племя было вядома яшчэ ў часы ранняй Рымскай імперыі, першае згадванне аб ім было знойдзена ў старажытнагрэчаскага вучонага Клаўдзія Пталемея, які на старажытнагрэчаскай мове назваў яго «Ἀνγριουάρροι».

У асноўным адносіны анграў са старажытнымі рымлянамі былі партнёрскімі і саюзніцкімі, аднак калі Германік Юлій Цэзар Клаўдзіян вёў вайну супраць херускаў, ангрыварыі таксама ўзнялі бунт, які, аднак, быў неўзабаве падаўлены.

З часам энгры пачалі распаўсюджвацца на паўднёвы захад. Згодна з старажытнарымскім гісторыкам Публіем Карнеліем Тацытам, ангрыварыі занялі тэрыторыю бруктэраў.