Андалузіт
| Андалузіт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Al₂SiO₅ |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер рысы | белы колер |
| Цвёрдасць | 7,5 |
| Шчыльнасць | 3,15 ± 0,03 g/cm³ |
| Сінгонія | orthorhombic crystal system[d][2] |
Андалузіт (ад назвы гістарычнай вобласці Андалусія ў Іспаніі) — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, алюмасілікат. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя крышталі, слупкаватыя, прамянёвыя агрэгаты і інш. Колер ружовы, шэры, карычневы, жоўты, чырвоны. Бляск шкляны. Цвёрдасць 6,5—7,5. Шчыльнасць 3,1—3,2 г/см³. Андалузіт — характэрны мінерал метамарфічных сланцаў і гнейсаў. Трапляецца таксама ў рагавіках, другасных кварцытах, некаторых пегматытах і россыпах. На Беларусі — як акцэсорны мінерал у палеагенавых і неагенавых адкладах, трапляецца ў крышталічным фундаменце, адкладах верхняга пратэразою, карбону, трыясу, мелу, марэнных і алювіяльных. Выкарыстоўваецца як сыравіна для высокагліназёмістых вогнетрывалых матэрыялаў і тонкакерамічных (ізалятары і інш.) вырабаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андалузіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).