Анджэй Мунк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анджай Мунк)
Анджэй Мунк
Andrzej Munk
Імя пры нараджэнні Andrzej Munk
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1921(1921-10-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1961(1961-09-20)[1] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Польшча
Адукацыя
Месца працы
Прафесія Кінарэжысёр
IMDb ID 0612914
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анджэй Мунк (польск.: Andrzej Munk; 16 кастрычніка 1921, Кракаў — 20 верасня 1961, пад Ловічам) — польскі кінарэжысёр. Адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай польскай школы кінематаграфіі 1955—1963 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Варшаўскага паўстання. Вучыўся на аддзяленні архітэктуры Варшаўскага політэхнічнага інстытута і юрыдычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. У 1951 г. скончыў аператарскае і рэжысёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай кінашколы ў Лодзі. Член ПАРП з 1948 г., выключаны ў 1952 г.

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў як дакументаліст (фільмы «Накірунак — Новая Гута», «Слова чыгуначнікаў», «Зоркі павінны гарэць»). Зняў чатыры мастацкія фільмы, галоўным чынам па сцэнарыях Ежы Стэфана Ставінскага («Блакітны крыж», «Чалавек на рэйках», «Эроіка», «Касавокае шчасце»). У 1957—1961 гадах выкладаў у кінашколе ў Лодзі. Загінуў у аўтакатастрофе па дарозе на здымкі фільма «Пасажырка» ў 1961 годзе. Фільм быў завершаны Вітольдам Лясевічам.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Блакітны крыж» (1955)
  • «Чалавек на рэйках» (1957)
  • «Eroica» (1958)
  • «Касавокае шчасце» (у савецкім пракаце «Шэсць ператварэнняў Яна Пішчыка», 1959)
  • «Пасажырка» (1964; скончаны В. Лесевічам)

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэміі міжнародных кінафестываляў у Венецыі (1955, 1958, 1964), Карлавых Варах (1957), Канах (1964). Дзяржаўная прэмія Польшчы 1954.

Зноскі

  1. а б в Мунк Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Andrzej Munk // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]