Андора на конкурсе песні Еўрабачанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андора

Андора

Вяшчальнік RTVA
Адбор
Удзелы
Удзелы 6 (0 у фінале)
Першы выступ 2004
Лепшы вынік 12 (паўфінал), 2007
Горшы вынік Апошняе (паўфінал), 2006
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала.

Андора ўдзельнічала на Еўрабачанні 6 разоў: з 2004 па 2009 год. Пры гэтым Андора з’яўляецца адзінай краінай, якая ніколі не ўдзельнічала ў фінале конкурсу. Найлепшым вынікам для дзяржавы стала 12 месца ў паўфінале ў 2007 годзе. Тады краіну прадстаўляў гурт Anonymous. Найгоршы вынік краіна атрымала за год да гэтага, у 2006-ым, калі краіну прадстаўляла спявачка Джэні, яна заняла апошняе, 23-е месца ў паўфінале. У 2010 годзе краіна адмовілася ад удзелу ў конкурсе з-за недастатку фінансавання, і з тае пары больш не вярталася на конкурс, хаця рабіла спробу ў 2012 годзе.

За 6 гадоў удзелу Андора не набрала ні аднаго бала ў фінале (бо не ўдзельнічала), а ў паўфінале набрала 157 балаў.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2004 Марта Рур Каталанская "Jugarem a estimar-nos" "Мы будзем гуляць у любоў адзін з адным"
Не прайшла
18 12
2005 Марыян ван дер Вал Каталанская "La mirada interior" "Унутраны погляд"
Не прайшла
23 27
2006 Джэніфер Каталанская "Sense tu" "Без цябе"
Не прайшла
23 8
2007 Anonymous Англійская, каталанская "Salvem el mon" "Захаваем планету!"
Не прайшлі
12 80
2008 Джызэла Англійская, каталанская "Casanova" "Казанова"
Не прайшла
15 22
2009 Сюзанна Георге Англійская, каталанская "La teva decisio (Get a Life)" "Твой выбар"
Не прайшла
15 8
Не ўдзельнічала ў 2010-2021 гадах

Гісторыя галасавання[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2009 год гісторыя галасавання Андоры выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Іспаніі Іспанія 60
2 Сцяг Украіны Украіна 33
3 Сцяг Францыі Францыя 26
4 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 21
Сцяг Грэцыі Грэцыя 21
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
Не ўдзельнічалі
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Партугаліі Партугалія 64
2 Сцяг Іспаніі Іспанія 60
3 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 49
Сцяг Украіны Украіна 49
5 Сцяг Ізраіля Ізраіль 45
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1 Сцяг Ізраіля Ізраіль 54
2 Сцяг Партугаліі Партугалія 10
3 Сцяг Эстоніі Эстонія 08
4 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 07
Сцяг Польшчы Польшча 07
Сцяг Чэхіі Чэхія 07

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі